euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Вяртанне на вайну: як вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны
    Сябра Каардынацыйнай рады, добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч прыняў нечаканае рашэнне… З іншага боку, чаму ж нечаканае? Яшчэ падчас выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду “Лахвіч” казаў, што як толькі вырашыць усе пытанні з дакументамі, то адразу вернецца з Польшчы ва Украіну і працягне дапамагаць украінцам вызваляць іх краіну ад расійскіх акупантаў. І вось нягледзячы на тое, што “Лахвіч” зрабіўся дэлегатам КР, ён сваё абяцанне выконвае — вяртаецца ва Украіну.
    Што прымушае ехаць на вайну ва Украіну і ці зможа ён працягваць дзейнасць у Каардынацыйнай радзе? Чаму адмовіўся ад узнагароды АПК і чаму пасварыўся з часткай дэмсіл? Як вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
    45 min
  • Мужчынская дэпрэсія: як заўважыць і чаму не пройдзе сама. Стрым з псіхалагіняй
    Дэпрэсія — адна з самых падступных непрыемнасцяў, якія могуць адбыцца з чалавекам. Як гэта бывае? Здаецца, што ўсё добра — і раптам чалавек правальваецца ў яміну апатыі і смутку. І як адтуль выкараскацца — незразумела.
    З псіхалагіняй Алінай Бычковай мы сёння абмяркоўваем мужчынскую дэпрэсію. Гэта дыягназ? Чым яна адрозніваецца ад жаночай? Як яе заўважыць і ці можа яна скончыцца сама?
    33 min
  • Што чакае Лукашэнку ў Гаазе, а беларускіх студэнтаў — у Польшчы
    Даволі часта мы сутыкаемся з сітуацыямі, у якіх без дапамогі адваката ці кансультацыі юрыста не разабрацца і не знайсці прымальнага выйсця. Гэта і пытанні легалізацыі, і парады, у якую краіну можна ехаць бяспечна, а ў якую — не, што рабіць, калі ў вас скончыўся пашпарт, і як падацца на міжнародную абарону. Пералік такіх пытанняў і сітуацый можна працягваць.
    Але цяпер вы зможаце пачуць на іх адказы, бо ў пуле рэгулярных экспертаў Еўрарадыё — шыкоўнае папаўненне: на вашыя і нашыя пытанні пытанні будуць адказваць і даваць свае парады юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская і адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
    45 min
  • Павел Усаў. Пра санкцыі, полк Каліноўскага, Гаагу і замену для Лукашэнкі
    Размовы пра санкцыі адносна рэжыму Лукашэнкі то трохі сцішваюцца, то распальваюцца з новай сілай. І калі рэжым, расказваючы, што санкцыі не працуюць, адначасова называе іх “фашысцкімі”, то асобныя прадстаўнікі дэмсіл звяртаюць увагу, што б’юць тыя санкцыі найперш па шараговых беларусах. І ўсё больш прывязваюць эканоміку Беларусі да расійскай, а Лукашэнку — да Крамля (хоць куды ўжо больш). Ну, а спробы пасадзіць Лукашэнку на лаву падсудных у Гаазе гэтыя працэсы “прывязкі” толькі ўзмацняюць…
    Ці магчыма пахіснуць рэжым праз санкцыі і што рабіць у выпадку, калі гэта спрацуе? Ці сапраўды рэжым хоча зляпіць з Пратасевіча медыятара для перамоваў з дэмсіламі і ці варта гуляць у гэтую гульню? Як мусіць змяніцца стратэгія Захаду, каб працэс вызвалення палітвязняў не спыняўся? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    48 min
  • Гінтаўтас Мажэйкіс. “Няма чаго дзяліць”: ці здолее Рыжанкоў памірыць Літву з Лукашэнкам
    Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў апублікаваў артыкул, прысвечаны адносінам з Літвой, дзе заклікаў да перазагрузкі беларуска-літоўскіх адносін, якія цяпер, па яго словах, “перажываюць найгоршы перыяд за ўсю гісторыю двухбаковых узаемаадносін”. Там і пра тое, што “нам няма чаго дзяліць”, і што літоўскія ўлады развязалі “недальнабачную гібрыдную вайну супраць беларускай дзяржавы і народа”, і што ад такой сітуацыі цярпіць дабрабыт літоўцаў… Карацей, трэба мірыцца і “перагортваць старонку”. У адваротным выпадку, калі паслухаць Лукашэнку, можна і ядзернай зброяй жахнуць.
    Чым выкліканае з’яўленне гэтага артыкула Рыжанкова ў газеце “Беларусь сегодня” і чаму менавіта цяпер? Ці варта разлічваць на тое, што літоўскія палітыкі і грамадства прыслухаюцца і пойдуць на аднаўленне стасункаў з лукашэнкаўскім рэжымам? Ці варта ўспрымаць пагрозы Пуціна, а следам за ім і Лукашэнкі пра магчымае выкарыстанне ядзернай зброі і як на гэта мусіць рэагаваць Захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis).
    39 min
  • Аляксандр Фрыдман. Лукашэнка і яго бясконцы серыял з пераемнікамі: рэжымныя жарты
    “Стомленаць ад улады” ў Лукашэнкі да чарговага электаральнага рытуала набыла новыя абрысы: цяпер ён усё часцей разважае не пра тое, што “сыйдзе, калі народ яму пра гэта скажа”, а пра тое, што варта беларусам (праз слёзы і нязгоду, натуральна) прызвычайвацца да думкі аб новым прэзідэнце. Вось толькі бяда: другога “народжанага прэзідэнтам” беларускага зямля так да сёння і не дала. Таму, іншага варыянту няма… А калі хто нязгодны, то ў яго цяпер ёсць ядзерная кнопка. Так што, давайце, збеглыя, вяртайцеся, а то працаваць няма каму.
    На каго разлічаная рыторыка Лукашэнкі пра пераемнікаў, а міністра Рыжанкова пра гатоўнасць да паразумення з Захадам? Ці сапраўды рэжым мяркуе зляпіць з Пратасевіча медыятара для перамоў з дэмсіламі і ці варта верыць заклікам да эмігрантаў вяртацца? Як на сітуацыю на Усходзе паўплывае смерць Насраллы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    50 min
  • Яўген Красулін. Тур па ВНУ: ці стануць у выніку студэнты прыхільнікамі рэжыму
    На прыкладзе Рамана Пратасевіча, дзеля захопу якога лукашэнкаўскі рэжым не збаяўся падманам пасадзіць самалёт міжнародных авіяліній і якога спачатку асудзілі, але потым памілавалі і не толькі далі магчымасць спакойна жыць і працаваць, але і знялі накладзены судом штраф, нам хочуць паказаць, што вяртанне магчымае. Вось толькі ў беларускай гісторыі, не такой ужо далёкай, ёсць прыклады таго, чым заканчваецца вера ў абяцанкі таталітарнага рэжыму. Як і прыклады таго, чым для краіны заканчваецца прага дыктатара захаваць уладу любым спосабам…
    Чым пагражае жаданне паверыць абяцанням таталітарнага рэжыму і ці можна сёння кіравацца досведам нашых продкаў і гісторыяй? Ці існуе пагроза страты незалежнасці ў Беларусі і пры чым тут падзелы Рэчы Паспалітай? Ці магчыма навучыць людзей слухаць гісторыкаў і як зрабіць гісторыю цікавай для ўспрыняцця? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners