euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Пра Кітай, абмен ваеннапалоннымі і ініцыятыву Пазняка па палітвязнях
    Прэм'еры Кітая і Індыі амаль адначасова выправіліся з афіцыйным візітам у заходнім кірунку. У іх і маршруты былі вельмі падобныя. З адным невялікім, але вельмі значным “але”: кітайскі прэм’ер спачатку наведаў Маскву, а пасля паляцеў у Мінск, а кіраўнік Індыі, хоць гэтак жа спачатку завітаў у Маскву, але потым паляцеў… у Кіеў. У Кіеве, дарэчы, 24 жніўня адзначалі Дзень Незалежнасці, сабралася шмат знакавых асоб сусветнай палітыкі. Лукашэнку, як звычайна, не паклікалі, і ён абмежаваўся віншаваннямі “ўкраінскаму народу”. За што атрымаў па шапцы ад “сяброў” з Усходу. Нават нягледзячы на тое, што, хай і ўскосна, спрычыніўся да абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. А Зянон Пазняк прапанаваў запрасіць на Захад прадстаўнікоў Мінска і пагаварыць пра вызваленне палітвязняў.
    Якія мэты пераследаваў сваім візітам у Мінск прэм’ер Кітая і што азначае нежаданне кіраўніка Індыі ехаць да Лукашэнкі? Ці атрымаецца ў лукашэнкаўскай прапаганды адбіць свайго боса ад нападак z-патрыётаў і ці не становяцца такія нападкі традыцыяй? Навошта гэтым разам лукашэнкаўцы дэманстратыўна звярнулі ўвагу на сваю ролю ў абмене ваеннапалоннымі і ці можа спрацаваць план Пазняка? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    57 min
  • Франак Вячорка. Ці стане 2025 год вырашальным для беларусаў, дэмсіл і Беларусі
    Чым бліжэйшы “электаральны” 2025 год, чым далей у гісторыю адыходзіць год 2020-ы і яго палітычны і грамадскі ўздым, тым больш пытанняў, прэтэнзій і патрабаванняў узнікае ў беларусаў да лідараў дэмсіл асабіста і да дзейнасці розных структур агулам. Усё гучнейшыя галасы з намёкамі, што і лідарцы дэмсіл трэба ў 2025 годзе “пацвердзіць свой мандат”, усё больш прэтэнзій, што мала дэмсіламі для перамогі робіцца, палітвязні застаюцца за кратамі, а праблем у беларусаў за мяжой з часам менш не становіцца.
    Як сталася, што дэмсілы аказаліся па-за межамі перамоўных працэсаў па вызваленні палітвязняў — ці гэта насамрэч не так? Ці сапраўды фармулёўка пра “нацыянальную лідарку” і тэрмін яе паўнамоцтваў трапіў у дакументы канферэнцыі ў апошні момант і чаму так сталася? Чаму пазбегнуць дыскрымінацыі беларусаў усё складаней і ці можа спрацаваць план Зянона Пазняка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
    36 min
  • Кітай і памілаванне ізноў "сустрэліся"
    Кітайскі прэм'ер-міністр прыехаў з інспекцыяй у Беларусь. І гэтая падзея супала з вызваленнем з калоній чарговай групы "памілаваных" Лукашэнкам. Гэта чарговы аргумент на карысць таго, што лепш за ўсё для вызвалення палітвязняў працуе кітайскі ціск?
    Паразмаўляем пра гэта з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама разбярэм хлусню ў інтэвр'ю, якое Лукашэнка даў расійскай прапагандзе. Там ён казаў, што няма розніцы паміж беларусамі і расіянамі. А кітайскаму прэм'еру заявіў, што Беларусь — гэта дом для кітайцаў...
    52 min
  • Gender Gap: што яднае твіты Роўлінг, алжырскую баксёрку і пуцінскую прапаганду?
    Апошнія Алімпійскія гульні выдаліся багатымі на скандалы. Асабліва шчыравала прапаганда. Найперш пуцінская, але і лукашэнкаўская не адставала. Галоўным аб’ектам іх гамафобскіх атак стала алжырская баксёрка. Недалёка ад прапаганды ў сваім сексізме адышоў і Лукашэнка, які не “абмінуў увагай” украінскіх жанчын у сваім стэндапе перад расійскім прапагандыстам. А тут яшчэ і галоўны поп Беларусі, мітрапаліт Веніямін, вырашыў прадэмастраваць сваё бачанне традыцыйных каштоўнасцяў праз вызначэнне маральнасці дрэс-коду для дзяўчат. Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    43 min
  • "Нагаварыў на тры вайны": чаму Захад не звяртае ўвагі на абразы Лукашэнкі?
    Падставай для дыпламатычнага скандалу стала выказванне Лукашэнкі адносна Арменіі і армян. У адказ армяне закідалі лукашэнкаўскую амбасаду ў Ерэване памідорамі, бульбай і яйкамі, а ў МЗС РБ выклікалі пасла Арменіі і запатрабавалі забяспечыць парадак ля іх амбасады. І гэта не адзіны такі інцыдэнт — у МЗС Казахстана выклікалі амбасадара Беларусі Паўла Уцюпіна. А ўсё таму, што ў сваім інтэрв’ю геній міжнароднага дыялогу Лукашэнка нагаварыў на некалькі дыпламатычных скандалаў. Як мінімум яшчэ з Польшчай, Украінай, Літвой…
    Чаму ніхто з іншых краін, у бок якіх Лукашэнка кідаў абразы, не адрэагаваў на дыпламатычным узроўні? Ці стане вызваленне Лукашэнкам 30 палітвязняў падставай для Захаду распачаць дыялог з ім і як далёка такі дыялог можа зайсці? Як працуе фармат “нефармальных адносінаў” з рэжымам Лукашэнкі і як на гэта можа адрэагаваць Масква? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners