euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Як па рэжыме ўдарыць забарона на ўвоз у Беларусь сэканд-хэнду
    Еўрасаюз забараніў увоз у Беларусь сэканд-хэнду. Такая норма ўтрымліваецца ў апошнім санкцыйным пакеце ЕС. І выклікала гэтая забарона не толькі абурэнне МЗС РБ, але і шалёныя спрэчкі ў асяродку беларускіх дэмсіл. Адныя сцвярджаюць, што гэта забарона ніякім чынам не закранае рэжым, але наўпрост б’е па шараговых беларусах, іншыя кажуць, што на сэкандзе рэжым зарабляе мільёны долараў. Як бы там ні было, але на наступны дзень пасля пачатку абмеркавання гэтай забароны долар патаннеў на 6 капеек — супадзенне?..
    Рэжым ці шараговыя беларусы пацярпяць ад забароны ўвозіць у краіну тавары сэканд-хэнд? Што адбываецца з курсам валют і з чым такія ваганні курсу долара звязаныя? Як аперацыя Украіны ў Курскай вобласці ўплывае на эканоміку Беларусі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем раз на два тыдні ў жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    47 min
  • Як вайна мяняе людзей і ці бывае “жыццё-маліна”
    Пасля невялікага перапынку ютуб-канал “Жыццё-маліна” вярнуўся да гледачоў з новым выпускам. Здавалася б, адпачывала каманда, звычайная рэч. Але папраўдзе не зусім звычайная, бо амаль два тыдні Мікіта Мелказёраў прабыў ва Украіне. І на ўласным досведзе даведаўся, як украінцы ставяцца да беларусаў, і пабачыў, як грамадзяне гэтай краіны змяніліся за час вайны.
    Ці сапраўды ва Украіне не заўсёды добра ставяцца да беларусаў незалежна ад іх палітычных поглядаў? Ці вераць украінцы ў магчымасць нападу войскаў з Беларусі і ці гатовыя да вайны на “два франты”? Якіх дзеянняў, слоў ці праектаў не хапае, каб паразуменне паміж беларусамі і ўкраінцамі аднавілася? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра, вядоўца ютуб-канала “Жыццё-маліна” і канала пра беларускую гісторыю “Загляне сонца” Мікіта Мелказёраў
    57 min
  • “Паслоў на палітвязняў”: ці гатовы Захад да гандлю з Лукашэнкам
    Тэзісы наконт неабходнасці змены стратэгіі дэмсіл у пытанні вызвалення палітвязняў, якія прагучалі падчас апошняй канферэнцыі “Новая Беларусь”, пачалі не толькі актыўна абмяркоўвацца па заканчэнні віленскай сустрэчы, але і пашырацца. Цяпер ужо гаворка ідзе пра “дээскалацыю”: змякчэнне пазіцыі дэмсіл у супрацьстаянні рэжыму і паступовы адыход Захаду ад санкцыйнай палітыкі што да рэжыму Лукашэнкі. Узамен на вызваленне палітвязняў як мінімум…
    Ці гатовы Захад на перагляд адносінаў з лукашэнкаўскім рэжымам і якую ролю ў магчымай змене пазіцыі адыгрывае пытанне палітвязняў? Ці варта разлічваць, што рэжым пойдзе на змякчэнне рэпрэсій і ці мае для яго значэнне пазіцыя дэмсіл? Якіх вынікаў можна чакаць ад абранай дэмсіламі стратэгіі на 2025 год і ці мусіць Ціханоўская пацвярджаць свой мандат? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
    51 min
  • Выбары з прысмакам вайны і рэпрэсій: што на іх адкажуць дэмсілы
    Электаральная кампанія па чарговым прызначэнні Лукашэнкі “прэзідэнтам” пройдзе 23 лютага 2025 года. І рэжым, выглядае на тое, актывізуе сваю падрыхтоўку да гэтай падзеі. З’явілася інфармацыя пра тое, што адміністрацыі калоній патрабуюць ад палітычных вязняў пісаць прашэнні пра памілаванне, нібыта зноў развіў бурлівую дзейнасць Васкрасенскі. І ўсё гэта адбываецца на фоне “курскай аперацыі” Украіны на тэрыторыі Расіі. Лукашэнка ў межах гэтай аперацыі дзясяткамі “збівае” ўкраінскія беспілотнікі, праводзіць чырвоныя лініі, пасля перасячэння якіх абяцае выкарыстаць ядзерную зброю.
    Чаго варта чакаць ад выбарчай кампаніі 2025 года і што ёй могуць супрацьпаставіць дэмсілы? Ці існуе імавернасць таго, што беларускае войска далучыцца да расійскай арміі, і на каго разлічаныя пагрозы ядзернай зброяй? Якія новыя выклікі паўстаюць перад дэмсіламі і ці пойдзе Індыя на супрацу з імі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, былой лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
    57 min
  • БЕЛАЗ як кармушка для рэжыму Лукашэнкі — новае расследаванне BELPOL
    BELPOL выклаў новае расследаванне. Гэтым разам яно датычыць айчыннага аўтагіганта — завода БЕЛАЗ. Дзяржаўнае прадпрыемства, якое, як сцвярджаюць расследавальнікі з BELPOL, стала сапраўднай (і вельмі шчодрай) кармушкай для “клана Лукашэнкі”. Матэрыялаў пра толькі адно гэтае прадпрыемства і карупцыйныя схемы вакол яго ў BELPOL столькі, што ўсе яны нават не змясціліся ў адным выпуску расследавання, і нас чакае другая частка. Чарговыя сведчанні карупцыйнасці ўсёй сістэмы, збудаванай Лукашэнкам і набліжанымі да яго людзьмі, у Беларусі.
    Чым адметнае менавіта прадпрыемства БЕЛАЗ, што расследавальнікі BELPOL звярнулі на яго ўвагу? Ці сапраўды ёсць неабвержныя доказы не толькі карупцыі на БЕЛАЗе, але і датычнасці да гэтых схем Лукашэнкі і яго “сям’і”? Якіх вынікаў свайго расследавання яны чакаюць і ці магчыма пакараць злачынцаў, якія абкрадаюць беларусаў і Беларусь такімі схемамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
    59 min
  • “Чырвоныя лініі”: як аперацыя ў Курскай вобласці мяняе вайну
    Словы пра “Кіеў за тры дні” даўно зрабіліся мемам. Як і шчырасці Лукашэнкі перад расійскім прапагандыстам Салаўёвым, дзе ён расказваў маскоўскаму госцю, што Украіна нават спрабаваць супраціўляцца не будзе. Жнівень 2024 года паказвае, як руйнуецца яшчэ адзін міф: што на тэрыторыю Расіі ніякае варожае войска зайсці не тое што не зможа — не наважыцца. Але тое, як украінскае войска зайшло ў Курскую вобласць, паказвае, што можа быць з паплечнікам-суагрэсарам расійскіх акупантаў…
    На каго быў разлічаны спектакль са збітымі ўкраінскімі беспілотнікамі, разыграны Лукашэнкам? Ці існуе імавернасць таго, што беларускае войска далучыцца да расійскай арміі, і як рэагуе Кіеў на пастаўкі ўзбраення з Беларусі? Якія новыя выклікі паўстаюць перад украінскай арміяй у выніку “курскай аперацыі” і чаго чакаць ад заходніх партнёраў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners