euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ці памяняе Лукашэнка палітвязняў на “перагорнутую старонку”
    Тэма палітвязняў і іх вызвалення гучыць на ўсіх палітычных (і не толькі) мерапрыемствах з удзелам палітыкаў, актывістаў, грамадскіх ды культурніцкіх дзеячаў. Не стала выключэннем і канферэнцыя “Новая Беларусь”, якая прайшла нядаўна. Толькі гэтым разам размова пайшла ў нечаканым кірунку: ўжо на першай дыскусійнай панэлі экс-спікер Каардынайцыйнай рады, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў нечакана прапанаваў дзеля вызвалення палітвязняў пайсці на прызнанне легітымнасці Лукашэнкі.
    Што прымусіла ўзняць падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” тэмы прызнання легітымнасці Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў і ад каго гэтае прызнанне мусіць ісці? Ці гатовыя беларускія дэмсілы прыняць такую тактыку і ці пойдзе насустрач рэжым? Ці не стане такая тактыка згодай з боку дэмсіл і Захада “перагарнуць старонку” і пачаць супрацу з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка і экс-спікер Каардынайцыйнай рады, дэлегат фракцыі “Беларусы” ў КР, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў
    48 min
  • Юрый Дракахруст. “Новая Беларусь”: ці ўсё так дрэнна, як выказваюцца крытыкі
    Канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 3-4 жніўня ў Вільні, папярэднічаў шэраг падзеяў, якія ў выніку паўплывалі і на агульную атмасферу самой канферэнцыі. Найперш размова ідзе пра санкцыі ЕС, якія моцна ўдарылі не па рэжыме Лукашэнкі, а па шараговых беларусах. І нарадзілі шмат пытанняў да лідараў дэмсіл адносна іх здольнасці абараніць нашы інтарэсы. Далей быў абмен паміж Захадам і Масквой: расійскіх шпіёнаў і забойцаў на расійскіх палітвязняў. А палітвязні беларускія засталіся па-за ўвагай. А потым была сама канферэнцыя і выніковыя дакументы, якія там прынялі…
    З якімі выклікамі сутыкнуліся дэмсілы і асабліва іх лідары напярэдадні і падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”? Ці гатовыя беларускія дэмсілы і грамадзянская супольнасць на выклікаў 2025 года і ці варта засяроджвацца на электаральнай кампаніі ў Беларусі? Як звонку выглядае прызначэнне Ціханоўскай “пажыццёвай” лідаркай ды іншыя выніковыя дакументы канферэнцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    42 min
  • Яўген Магда. “Новая Беларусь”: украінскі погляд на стан беларускіх дэмсіл
    Канферэнцыя “Новая Беларусь”, якая праходзіла 3-4 жніўня ў Вільні, сабрала пад сваім дахам не толькі лідараў беларускіх дэмакратычных структур і актывістаў розных ініцыятыў і НДА, але і замежных палітыкаў і экспертаў з розных краін. Найперш тых, хто супрацоўнічае з дэмсіламі і каму неабыякавы лёс беларусаў. Калі браць, да прыкладу, прадстаўнікоў нашага паўднёвага суседа, то ў працы канферэнцыі бралі ўдзел такія вядомыя асобы, як пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда. У зале быў заўважаны яшчэ адзін украінскі палітолаг — Дзмітрый Грамакоў. А гэта сведчыць, што супраца беларускіх дэмсіл і прадстаўнікоў Украіны існуе.
    Якія ўражанні ад канферэнцыі “Новая Беларусь”, што ў ёй станоўчага, а што выклікала негатыўныя ўражанні? Ці гатовыя беларускія дэмсілы і грамадзянская супольнасць да выклікаў 2025 года і пры чым тут Украіна? Як звонку выглядае прызначэнне Ціханоўскай “пажыццёвай” лідаркай? Што з іншымі выніковымі дакументамі канферэнцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
    38 min
  • Вадзім Мажэйка. “Платформа-2025”: ці прывядзе яна да перамогі на рэжымам
    Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 3-4 жніўня ў Вільні, была ўхваленая “Платформа-2025” — своеасаблівая дэкларацыя мэтаў, задач і каштоўнасцяў, якіх прытрымліваецца дэмакратычная частка беларускага грамадства. Ну, як мінімум тая яго частка, якая з пералічаным у “Платформе” згодная. Але выглядае на тое (і шматлікія каментары ў сацсетках і незалежных СМІ пра гэта сведчаць), што далёка не ўсе задаволеныя і гэтым дакументам, і падпісаным на той жа канферэнцыі “Пратаколам аб узаемадзеянні”, і агулам вынікамі самой канферэнцыі і дзейнасці дэмсіл цягам апошняга года.
    Што з сябе ўяўляе “Платформа-2025” і якія мэты і задачы пераследуюць яе стваральнікі? Ці рэальна выканаць пастаўленыя задачы і ці гатовыя дэмсілы да палітычных выпрабаванняў 2025 года? Якія перспектывы ў дэмакратычных структур і ці ўратуюць іх новыя “пратаколы” і асобы на “кіраўнічых” пасадах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, рэдактар "Беларускага штогодніка" Вадзім Мажэйка
    40 min
  • Аляксандр Фрыдман. Вялікі абмен: ці будзе ў яго працяг і ці далучаць беларускіх палітвязняў
    Абмен расійскіх шпіёнаў і забойцаў на палітвязняў выклікаў супярэчлівыя рэакцыі не толькі ў беларускім асяродку, але і сярод заходніх палітыкаў ды шараговых грамадзян. Калі беларусаў закранула тое, што сярод вызваленых не было ніводнага беларускага вязня, то на Захадзе шмат пытанняў узнікла адносна таго, якія наступствы могуць быць практыкі абмену “пуцінскіх кілераў на пуцінскіх вязняў”.
    Што выклікае незадаволенасць на Захадзе і ці варта чакаць, што працэс вызвалення праз абмены працягнецца? Ці могуць уключыць у абменныя спісы беларускіх палітвязняў і што для гэтага неабходна зрабіць? Як выбары ў ЗША ўплываюць на сітуацыю ва Украіне і ці чакаць вялікай вайны на Блізкім Усходзе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    49 min
  • Беларускі летуценнік: ад новых кніг да пікнікоў з нацыянальным каларытам
    У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher з Кракава выйшла адна з найлепшых кніг міжваеннага польскага пісьменніка Карнэля Макушыньскага “Д’ябал з сёмага класа”. І гэта ўжо 23-і “тытул” у каталогу выдавецтва. Але “беларускі Кракаў” сённяшняга дня багаты не толькі выдавецтвам. Днямі ў гэтым прыгожым польскім горадзе мясцовыя беларусы зладзілі вельмі цікавае мерапрыемства — пікнік “Летуцень”, які сабраў шмат гасцей не толькі з мясцовай беларускай суполкі, але і з іншых гарадоў Польшчы.
    Ці лёгка рабіць беларускую справу ў эміграцыі і з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца? Чым адметная новая кніга выдавецтва і кракаўскага пікніка ад іншых мерапрыемстваў такога ж кшталту? Якія планы ў выдавецтва і арганізатараў беларускіх імпрэзаў і якой дапамогі яны чакаюць ад беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева і адна з трох галоўных арганізатарак пікніка “Летуцень”, старшыня таварыства “Крок”, паэтка і псіхатэрапеўтка Кася Іофе
    37 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners