euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Валерый Кавалеўскі. Беларускі інтарэс: як яго адстойваць на міжнароднай арэне
    У міжнародных адносінах вялікае значэнне мае дыпламатыя. І гаворка не толькі пра адносіны паміж дзяржавамі — беларуская сітуацыя сведчыць пра неабходнасць і дыпламатычнай працы, і міжнародных адносінаў, каб абараніць інтарэсы беларусаў, што вымушана апынуліся за межамі сваёй краіны. І чые інтарэсы дзяржава Беларусь не толькі не хоча абараняць, але і робіць усё магчымае, каб ускладніць жыццё беларусам за мяжой.
    Пра тое, як працуе дыпламатыя ўвогуле і дыпламатыя “дыяспаральная”, пра міжнародныя адносіны, пра тое, як прымаюцца рашэнні што да міждзяржаўных стасункаў, мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
    59 min
  • Вадзім Кабанчук: дзяржава, дабрабыт, місія — мая беларуская ідэя
    8 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
    Беларусы не жадаюць вайны і смерці, але мы і з тых, хто гатовы трываць здзек бясконца і маўкліва цярпець прыніжэнні. Ад нас хаваюць нашу гісторыю, але насамрэч у нашага народа вельмі багатая гісторыя змагання за сваю свабоду. Гэтая гісторыя не абмяжоўвацца паўстаннямі Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага ды Слуцкім збройным чынам, а таксама ўзнікненнем БНР. І калі прыйдзе момант, беларусы зноў возьмуцца за зброю, каб абараніць сябе, сваю годнасць і сваю Бацькаўшчыну, перакананы Вадзім Кабанчук.
    Пра тое, чаму беларусы не ведаюць гісторыі змагання свайго народа, ці гатовыя мы да сілавога вызвалення краіны і ці не стане сілавы сцэнар пачаткам грамадзянскай вайны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вадзімам Кабанчуком.
    49 min
  • Дзмітрый Грамакоў. На якіх умовах Кіеў гатовы “перагарнуць старонку” з Лукашэнкам
    Беларусы (не блытаць з лукашыстамі) не толькі выступаюць супраць вайны ва Украіне, за захаванне добрых адносінаў паміж нашымі народамі, але і шмат для гэтага робяць. Найперш беларусы, якія ваююць на баку Украіны, і тыя, што валанцёраць на карысць абаронцаў Украіны. Але застаюцца праблемныя пытанні, якія дагэтуль не атрымліваецца вырашыць. Гэта і пытанні легалізацыі, у тым ліку добраахвотнікаў, і ўзаемадзеяння на палітычным узроўні паміж кіраўніцтвам Украіны і беларускімі дэмсіламі, і шмат чаго іншага.
    Якія ўражанні ад канферэнцыі “Новая Беларусь” і ці былі знойдзеныя новыя магчымасці супрацы? Ці будзе для далейшай супрацы карысным прызначэнне прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК экс-намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука? Ці з’явілася ў Кіева стратэгія адносна Беларусі і на якіх умовах Украіна згодная аднавіць супрацу з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў
    39 min
  • Зміцер Шчыгельскі. Беларускі фронт: ці будуць на карысць “каліноўцам” змены ў палку
    Пэўны час таму з палка імя Каліноўскага прыйшлі нечаканыя навіны пра змену камандавання, пра стварэнне цяпер ужо былым камандзірам “Кітом” грамадскага руху “Каліноўцы”, прызначэнне камандзірам “Дзядзькі” Шурмея… На гэтым фоне і пасля раптоўнага (насамрэч не) сыходу з Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Сахашчыка не сказаць каб ужо зусім нечаканым стала прызначэнне на пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК экс-намесніка камандзіра палка Вадзіма Кабанчука.
    Што насамрэч адбываецца ў палку і наколькі гэта ўплывае на яго баяздольнасць? Як будзе праходзіць рэкрутынг і чаму закрыўся адпаведны цэнтр ў Варшаве? Ці можна казаць, што з прызначэннем Кабанчука адносіны паміж “каліноўцамі” і палітычнымі структурамі дэмсіл палепшыліся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
    47 min
  • Роза Турарбекава. Страчаны мандат: ці гатовыя дэмсілы да змены стратэгіі і пры чым тут КР
    Канферэнцыя “Новая Беларусь” скончылася не толькі падпісаннем шэрагу дакументаў, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве, не толькі прызначэннем новых людзей на вольныя пазіцыі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце і не толькі рэзананснай дыскусіяй па пытанні вызвалення палітвязняў. Усе пералічаныя (і не толькі) тэмы важныя і будуць яшчэ не адзін раз абмяркоўвацца ў СМІ і пабліках. Але па заканчэнні канферэнцыі стала вядомая яшчэ адна навіна: лідарка аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Роза Турарбекава заявіла пра адыход з КР.
    Што насамрэч стала нагодай для выхаду з КР і што цяпер будзе з яе мандатам? Як ацэньвае вынікі працы канферэнцыі і ці апраўданая крытыка прынятых на канфэрэнцыі рашэнняў? Ці мусіць змяніцца стратэгія дэмсіл адносна вызвалення палітвязняў і ці магчымае вяртанне дыпламатаў ЕС у Мінск? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, былой лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
    1 hr 9 min
  • “Дзень годнасці”: ці варта нейкім чынам адзначаць дату 9 жніўня
    Усё далей ад нас і сама дата 9 жніўня 2020 года, і тыя здарэнні, якія тады адбыліся і паклалі пачатак ланцугу падзей, які цягнецца і да сёння. Падзеі гэтыя ўжо закранулі сотні тысяч, калі не мільёны беларусаў. І вельмі моцна паўплывалі на лёс значнай колькасці нашых суграмадзянаў. Шмат хто перакананы, што і гэтая дата, і гэтыя падзеі не проста ўвойдуць у гісторыю Беларусі, але і пакінуць значны адбітак на ёй.
    Ці сапраўды менавіта 9 жніўня мусіць увайсці ў нашу гістарычную спадчыну? Чаму не іншыя значныя даты ці падзеі рэвалюцыі 2020 года? Чаму варта не проста не забывацца на тую дату, але і адзначаць яе? Як тое, што сёння адбываецца ў дэмакратычных сілах, адбіваецца на ўспрыманні рэвалюцыі-2020? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў, дэлегат фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Алег Кулеша і прадстаўнік ініцыятывы “Акцыі беларусаў Варшавы” Васіль Плешкуноў
    39 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners