euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Dymna Lotva: як гучыць “Зямля пад чорнымі крыламі”
    Вымушаная эміграцыя не змусіла ўдзельнікаў гурта Dymna Lotva кінуць займацца музыкай. Магчыма (але больш імаверна, што не магчыма, а дакладна), менавіта падзеі апошніх трох гадоў натхнілі музыкаў і леглі ў аснову новага альбома пад назвай “Зямля пад чорнымі крыламі. Кроў”. Больш за тое, з новай праграмай Dymna Lotva паспела зладзіць шэраг канцэртаў у межах невялікага еўратуру.
    Ці складана было пасля вымушанай эміграцыі пачаць нанова і вярнуцца да творчасці і што для гэтага найперш спатрэбілася? Што з сябе канцэптуальна ўяўляе новы альбом? Як замежная публіка рэагуе на беларускіх музыкаў і што трэба, каб знайсці сваё месца пад сонцам заходняга шоу-бізнесу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
    34 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра “патрыятызм”, антысемітызм і рашызм у Беларусі
    У самай “сацыяльна арыентаванай дзяржаве” калі не ўсяго свету, то Еўропы дакладна, зноўку павялічваецца плата за бясплатную вышэйшую адукацыю. Але нам усё адно будуць усе зайздросціць. Бо паўсюль вайна, голад і холад у дамах, а ў Беларусі Лукашэнка, які нястомна змагаецца з карупцыяй (ім жа ўхваленай), няма вайны, а толькі плацдарм для нападу на суседнія краіны для расійскіх акупацыных войскаў і рэпрэсіі “ў імя абароны” самі ведаеце каго.
    Што стала прычынай новай хвалі рэпрэсій і ці атрымаецца і гэтым разам у Лукашэнкі “выехаць” на тэме “барацьбы з карупцыяй”? Ці ўратуюць знешнюю палітыку лукашэнкаўскага рэжыма спробы пашырыць адносіны з краінамі Афрыкі і Лацінскай Амерыкі? Якія наступствы для Беларусі могуць мець падзеі ва Украіне і Ізраілі і як змяняе палітычную карту Еўропы папулярнасць правых партый і палітыкаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    1 hr
  • Gender Gap: жанчынам — нараджаць, мужчынам — ваяваць?
    Штогод з 25 лістапада па 10 снежня ў свеце праходзіць міжнародная кампанія па барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын і дзяўчынак “16 актыўных дзён супраць гендарна арыентаванага гвалту”. Пра тое, што робіць дзяржава каб спыніць гэты гвалт, і што для гэтага могуць зрабіць дэмсілы, а таксама пра стаўленне беларусаў да мужчын у дэкрэце і пра… літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    41 min
  • Міхал Патоцкі. Любімы вораг Лукашэнкі: стары знаёмы ў новым урадзе Польшчы
    Некалькі разоў за апошні месяц Лукашэнка рабіў намёкі ў бок Варшавы пра нібыта гатоўнасць Мінска замірыцца з Польшчай і наладзіць “добрасуседскія адносіны”. Здарылася гэтае нечаканае (насамрэч не) памкненне пасля выбараў у суседняй краіне, у выніку якіх да ўлады прыйшла апазіцыя. На якую ў лукашыстаў былі нейкія надзеі. Выглядае, што марныя.
    Чым выкліканая даўняя нелюбоў Лукашэнкі асабіста да Польшчы і ці цікавіць сёння палякаў прычына гэтай нелюбові? Ці гатовая Польшча “перагарнуць старонку” ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам і на якіх умовах? Ці залежыць пытанне наладжвання адносін з Мінскам ад таго, хто канкрэтна ўзначаліць, да прыкладу, польскі МЗС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
    43 min
  • Аляксандр Класкоўскі. Гульні ў выбары, прывід АДКБ, казус Варшавы і канферэнцыя каліноўцаў
    Наступны год абяцае стаць багатым на “выбары” — што лукашэнкаўскі рэжым, што Каардынацыйная рада актыўна да гэтага рыхтуюцца. Ці прынамсі ўдаюць актыўную падрыхтоўку. І словы пра “ўдаванне” і “выбары” ў двукоссі справядлівыя для абедзвюх кампаній і іх актараў. У той жа час Арменія фактычна паставіла крыж на далейшым існаванні АДКБ, а каліноўцы анансавалі на 29 лістапада канферэнцыю “Шлях да волі”.
    Чым адметная чарговая кампанія па прызначэнні дэпутатамі адэптаў лукашызму і ці маюць дэмсілы стратэгію адносна тых “выбараў”? Ці стане пазіцыя Арменіі адносна АДКБ прыкладам для іншых удзельнікаў гэтага геапалітычнага ўтварэння? Ці сапраўды Мінск верыў у паляпшэнне адносін з Варшавай пасля змены ўлады ў Польшчы і што хоча сказаць Кіеў Лукашэнку, даўшы дазвол на правядзенне канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта @pozirkonline Аляксандр Класкоўскі
    49 min
  • У абмен на сяброўства прадаем угнаенні. Эканамічныя навіны за тыдзень
    У выпуску: што з курсам рубля, экспарт у Кітай, як зруйнавалі завод у Міёрах
    Слухайце Еўрарадыё ў машыне, на дачы і дома. А 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску — наша эканамічная рубрыка "Хаў мач?"
    8 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка дрыжэў перад Пуціным, 30 год барацьбы з карупцыяй
    Самым гучным (і бадай што адзіным) вынікам саміта АДКБ, які прайшоў у Мінску, стала тое, што Лукашэнка з Пуціным з'ехалі з яго на адным аўто. Мы не жартуем: прапаганда старанна абсмактала гэты факт. Бо як яшчэ асвятляць саміт, калі армянскі прэм'ер Нікол Пашынян адмовіўся на яго ехаць, а Лукашэнка, чакаючы пуціна, дрыжэў, як асінавы ліст?
    Абмяркуем саміт і іншыя палітычныя навіны з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А таксама пагаворым карупцыю, з якой ужо 30 год не на жыццё, а на смерць змагаецца Лукашэнка. І мяркуючы па чарговай карупцыйнай справе з дзясяткамі затрыманых, усё ж яна яго, а не ён яе
    44 min
  • Юльяна Шаметавец. Шлях да волі: чаго чакаць ад канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве
    29 лістапада ў Кіеве пройдзе канферэнцыя “Шлях да волі”, ініцыяваная Фондам Кастуся Каліноўскага. Паводле арганізатараў, гэтае мерапрыемства будзе прысвечанае абмеркаванню стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантыям вяртання ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама пытанням кампенсацый для пацярпелых ад рэжыму і палітычных зняволеных. У гэты ж час у самой Беларусі колькасць палітзняволеных расце, рэпрэсіўны ціск лукашыстаў на грамадства павялічваецца, а метады выяўлення нязгодных з рэжымам удасканальваюцца.
    Хто можа ўзяць удзел у канферэнцыі і ці будзе яна адкрытая для прадстаўнікоў СМІ? Ці не перашкодзіць такая “палітызацыя” беларускіх добраахвотнікаў выкананню імі асноўных задач — удзелу ў баявых дзеяннях? Ці сапраўды арганізатары мерапрыемствы адкрытыя да супрацы з усімі прабеларускімі сіламі і якую ролю ў арганізацыі канферэнцыі адыгрывае ўкраінскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners