euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Вынікі доўгачаканага аўдыту ByPOL: што там у дакументах?
    Кіраўнік ByPOL Аляксандр Азараў збіраўся прыйсці ў стрым Еўрарадыё і распавесці, чым скончыўся аўдыт арганізацыі. Але пакуль не прыйшоў: з'явіцца ў стрыме ў вызначаны час зашкодзілі тэрміновыя справы. Абяцае дабрацца да нас, калі вернецца ў Польшчу.
    Тым не менш, доўгачаканы аўдыт мы абмяркуем. Разам з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам, які ўвайшоў у назіральную раду фонда былых беларускіх сілавікоў і атрымаў доступ да дакументаў.
    48 min
  • Піт Паўлаў. Гітара і… гуманітарка: як рок-музыка дапамагае ваярам-каліноўцам
    У ліпені гэтага года рок-музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў пабываў ва Украіне, дзе граў канцэрты для байцоў палка Каліноўскага. Але не толькі. Апроч гэтага музыка завёз беларускім добраахвотнікам гуманітарны груз, набыты на данаты беларусаў. Да таго ж Піт прычыніўся да здымак фільма, прысвечанага беларускім ваярам. Але на зробленым вырашыў не спыняцца — і новыя песні напісаў, і чарговы збор для добраахвотнікаў ініцыяваў.
    Якія вынікі папярэдняй паездкі і ці адсправаздачыўся Піт па ўсіх сабраных раней сродках? Што прымусіла пачаць новы збор на патрэбы беларускіх добраахвотнікаў і ў чым яны маюць сёння патрэбу? Якія вынікі вандроўкі ва Украіну для Піта як для музыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў
    37 min
  • Павел Шурмей: мая нацыянальная ідэя простая — адказнасць і веданне гісторыі
    23 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд, баец палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей.
    Ніхто за нас наш лёс не вырашыць, і таму нельга аддаваць сваю будучыню ў рукі камусьці іншаму. Адпаведна, мы павінны навучыцца браць на сябе адказнасць. І не толькі за свой лёс, за сваю будучыню, але і за будучыню сваёй сям'і ды сваёй краіны. Бо гэта ўсё ўзаемазвязанае. Каб гэта зразумець, дастаткова ведаць гісторыю, перакананы Павел “Дзядзька” Шурмей.
    Пра тое, як звязаныя гісторыя і будучыня Беларусі, ці магчымае вызваленне краіны мірным шляхам, і пра важнасць умення браць адказнасць за свой лёс у свае рукі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам “Дзядзькам” Шурмеем.
    51 min
  • Паліна Прысмакова. Дэкаланізацыя: як правесці яе сярод беларускіх чыноўнікаў
    Калі ў 2020 годзе мільёны беларусаў выйшлі на мірныя маршы, ставячы пад сумнеў легітымнасць улады Лукашэнкі, кіраўнікі розных дзяржаўных устаноў сілай блакавалі народны пратэст, называючы гэта выкананнем сваіх службовых абавязкаў. Ні чыноўнікі, ні тым больш сілавікі на бок народа ў сваёй большасці не перайшлі.
    Што стала прычынай такога нежадання дзяржслужбоўцаў падтрымаць патрабаванні народа ў 2020 годзе — ці толькі адданасць лукашэнкаўскай сістэме? Ці магчымая ўвогуле дэкаланізацыя і дэрусіфікацыя беларускіх дзяржаўных службоўцаў? Што для гэтага трэба і ці магчыма ў Новай Беларусі абысціся без люстрацыі дзяржслужбоўцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Флорыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова
    45 min
  • Мацвей Купрэйчык. Людзі са зброяй на службе Шэймана і Лукашэнкі: ці варта баяцца "ГардСервіса"?
    BELPOL выпусціў настолькі крутое расследаванне, што Youtube выдаліў яго пасля атакі ботаў. Каманда апублікавала відэа ізноў. Расследаванне датычыцца "ГардСэрвіса" — першай прыватнай вайсковай кампаніі ў Беларусі.
    Хто за ёй стаіць, каго яна ахоўвае і ў якіх бізнесах замяшаная? Гэта прыватнае войска Лукашэнкі — яго апошняя гвардыя на выпадак паўтарэння масавых пратэстаў? Ці варта беларусам баяцца "ГардСэрвіса"? Размаўляем пра гэта з Мацвеем Купрэйчыкам з BELPOL.
    43 min
  • А. Лявончанка і Н. Нортан . Думаць Беларусь, альбо прыгоды беларускай націдэі паміж двума акіянамі
    Амаль месяц правёў рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук, вандруючы па гарадах ЗША і Канады. Што праўда, рабіў ён гэта не дзеля ўласнага задавальнення, а каб паразважаць пра нацыянальную ідэю і ролю эміграцыі ў пабудове беларускай Беларусі. У выніку гэтага сумеснага праекта Згуртавання беларусаў Канады і Асацыяцыі беларусаў Амерыкі пад агульнай назвай “Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі” такія дыскусіі-абмеркаванні адбыліся ў 13 гарадах гэтых дзвюх краін Паўночнай Амерыкі.
    Якія мэты ставілі перад сабой арганізатары сустрэч пад агульным назовам “Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі”? Ці застаецца актуальным для беларусаў за мяжой пытанне ўмацавання ідэнтычнасці? Якія высновы зрабілі арганізатары і ўдзельнікі сустрэч па заканчэнні туру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка, магістарка гісторыі, лідарка супольнасці беларусаў у Сан-Францыска, экс-прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і рэдактар Еўрарадыё, аўтар і вядоўца праграмы “Ідэя Х” Зміцер Лукашук
    57 min
  • Віталь Цыганкоў. Пра выбары, агентуру, прывід Гаагі і цень АДКБ
    Выбары ў Беларусі заўжды былі не асабліва цікавай падзеяй для пераважнай большасці выбаршчыкаў нашай краіны. Для гэтай большасці паход на выбарчы ўчастак калі чым і быў цікавы, дык толькі буфетам. Дарэчы, гэта пацвердзіў днямі лукашэнкаўскі прапагандыст Азаронак, заклікаўшы старшыню так званага ЦВК не прыбіраць буфеты з праграмы “адзінага дня галасавання”. Так, ледзь не забыўся — прызначылі гэты дзень на 25 лютага 2024 года. Але лукашысты зрабілі хаця б гэта, у адрозненне ад Каардынацыйнай рады, сябры якой ніяк не вызначацца не тое што з датай, але і з працэдурай абрання “дэпутатаў КР”…
    Чаго чакаць ад лукашэнкаўскіх выбараў і як на іх рэагаваць беларусам як у краіне, так і за мяжой? Чаму павінна навучыць дэмсілы сітуацыя з “агентам Аксёнавым”? Калі чакаць ордара з Гаагі на арышт Лукашэнкі, што дасць візіт дэлегацыі дэмсіл у Вашынгтон і чым можа быць цікавая канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага ў Кіеве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    1 hr 6 min
  • Я. Гаўрылюк, С. Пукст. Якія змены ў беларускім кіно фіксуе сёння кінафестываль “Бульбамуві”
    24-26 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon адбудзецца трэці пасля пяцігадовай паўзы польскі фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”. Сустракае ён нацыянальнае кіно ў разгубленым стане. З аднаго боку, беларускія аўтары, якія засталіся ў краіне, знаходзяцца пад прэсам рэпрэсій, з іншай, аўтары-эмігранты пакуль яшчэ ў пошуку ўласнага месца на кінамапе замежжа. І гэтае адчуванне няўпэўненасці ў будучыні адлюстроўвае праграма сёлетняга кінафоруму.
    У які бок рухаецца беларускае кіно? Ці баяцца аўтары ўдзельнічаць у “Бульбамуві” і чаму? Як 2020 год працягвае ўплываць на кінасупольнасць? І ці не стаміліся гледачы ад фільмаў пра падзеі трохгадовай даўніны? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё ў 13:00 па мінскім часе адкажуць Януш Гаўрылюк, стваральнік і дырэктар “Бульбамуві”, і Сяргей Пукст, музыка і госць сёлетняга фестывалю.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners