30 снежня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца па адукацыі і навуцы Офіса Святланы Ціханоўскай, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, доктарка філасофскіх навук Таццяна Шчытцова.
Праз паўтара года пасля падзеяў жніўня 2020-га пытанне нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнай ідэнтычнасці ўспрымаецца і ўсведамляецца зусім інакш, чым раней. Адбылася філасофская, інтэлектуальная мабілізацыя і перазагрузка нацыянальнага парадку дня. З’явілася разуменне таго, што сёння мы мусім размаўляць пра нацыю так, каб падтрымліваць мабілізацыю грамадства, разважаць пра Беларусь, але пры гэтым не трапляць у пастку супрацьпастаўлення этнічнага і грамадзянскага нацыяналізму, перакананая Таццяна Шчытцова.
Пра тое, як нам, разважаючы пра нацыю, не трапіць у пастку этнічнага нацыяналізму, чаму варта гаварыць не пра “этнас”, а пра “этас” і на якой мове мусяць гучаць навагоднія віншаванні кіраўніка Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Шчытцовай.