23 снежня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдатка філалагічных навук у галіне фалькларыстыкі Алена Ляшкевіч.
У Беларусі вельмі багатая нематэрыяльная спадчына. Гэта і фальклор з паданнямі, і традыцыйныя народныя строі, святы і яшчэ шмат чаго. У тым ліку і гісторыя нашых продкаў. Вось толькі шмат што з пералічанага — забыта, парасло травой у прамым і пераносным сэнсе. І ўсё гэта нам неабходна адкапаць і вярнуць да жыцця, перакананая Алена Ляшкевіч.
Пра тое, навошта нам у светлую будучыню цягнуць народны фальклор і чаму без пашаны да свайго немагчыма рухацца наперад, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Ляшкевіч.