8 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — анестэзіёлаг-рэаніматолаг, былы галоўны доктар 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Максім Ачарэтні.
Нацыянальная ідэя калі і патрэбная, то яна мусіць быць як мага менш “ідэалагізаваная”. Калі праз нацыянальную ідэю навязваць нейкую ідэалогію, то можна нарабіць шмат бяды. А людзі хочуць жыць спакойна і заможна, займацца сваёй справай ды гадаваць дзяцей у краіне, якую могуць называць “сваёй”. І таму самае галоўнае для нас усіх — жыць самому і не перашкаджаць жыць іншым, перакананы Максім Ачарэтні.
Пра тое, ці патрэбная нам усё ж нацыянальная ідэя, якая краіна нам патрэбная і колькі ў той краіне мусіць быць “нацыянальнага”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Ачарэтнім.