8 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, былы дацэнт кафедры філасофіі культуры Павел Баркоўскі.
Насамрэч нацыянальную ідэю, якая ідэальна падыходзіць да дня сённяшняга і адпавядае патрабаванням беларускага грамадства, роўна сто гадоў таму сфармуляваў выдатны беларускі філосаф Ігнат Абдзіраловіч. Ідэя гэта гучыць досыць па-хуліганску: “Творча зруйнуем”. Гэта азначае, што трэба тварыць і не баяцца ламаць старыя формы, старыя парадкі. І праз гэта руйнаванне і тварэнне — ствараць сваю будучыню тут і цяпер, перакананы Павел Баркоўскі.
Пра тое, чаму важна руйнаваць старыя парадкі і якую будучыню нам варта будаваць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Баркоўскім.