Гісторыя музыкі гуртоў TonqiXod і Subtonans Максіма Субача не незвычайная для цяперашняй Беларусі: Максім прапаў, потым знайшоўся ў РУУС, затым патрапіў у ізалятар на Акрэсціна. А ўсё таму, што маляваў палітычнае графіці на асфальце ля прыпынку грамадскага транспарта. А яшчэ праваахоўнікі апублікавалі з Максімам відэа. Дыялог там такі:
— Я добрапрыстойны грамадзянін.
— А навошта пісалі, калі вы добрапрыстойны грамадзянін, прабачце...
— А хіба тут ёсць супярэчнасць? Хацеў выразіць сваю думку.
— У палову трэцяй на асфальце?
— Ну, па-іншаму не атрымліваецца.
Пасля "дзесяці згубленых сутак" Максіма адпусцілі. Як быць "палітычным" на Акрэсціна і не ведаць, што адбываецца на волі? У 16:00 у жывым эфіры Еўрарадыё Максім распавядае пра свае прыгоды. Далучайцеся і задавайце пытанні музыку!