2 ліпеня госць Еўрарадыё — заснавальніца і вядучая першага падкаста пра адукацыю ў Беларусі, магістр па міжнародным развіцці і адукацыі Таццяна Кавалёнак.
Калі мы гаворым пра нацыянальную ідэю, то мы атаясамліваем яе з нейкім канкрэтным культурным кодам нацыі. Але Беларусь знаходзіцца на мяжы заходняй і ўсходняй цывілізацый, і таму ў нашым культурным кодзе намяшана патроху і з таго, і з другога боку. І таму гаварыць, што наша нацыянальная ідэя базуецца на нейкім “добра ўсталяваным культурным кодзе", немагчыма, кажа Таццяна Кавалёнак.
Пра тое, ці варта ў часы глабалізацыі “заганяцца” пошукам нацыянальнай ідэі і як зрабіць так, каб працэс пошуку гэтай ідэі не стаў вечным, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Таццянай Кавалёнак.