25 чэрвеня госць Еўрарадыё — палітычны аналітык і журналіст Валерый Карбалевіч.
На шляху фармулявання нацыянальнай ідэі ёсць некалькі важных перашкод. Першая перашкода ў тым, што “беларусы — недасфарміраваная нацыя” і працэс нацыяўтварэння ў Беларусі не завершаны. Другая ў тым, што ў Беларусь — вельмі расколатая нацыя і такога “расколу соцыуму, як у нас, яшчэ трэба пашукаць”. Бо ў нас раскол ідзе па светапоглядных, базавых, каштоўнасных рэчах. Ну і трэцяя — у адсутнасці рэальнага дыялогу паміж гэтымі дзвюма часткамі нашага расколатага грамадства.
Пра тое, як нам знайсці паразуменне і аб’яднаць беларускае грамадства, каб нарэшце завяршыць працэс утварэння беларускай нацыі і ўзяцца за фармуляванне сваёй, беларускай нацыянальнай ідэі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Валерыем Карбалевічам.