21 траўня госць Еўрарадыё — гісторык, даследчык Зміцер Дрозд.
Гісторыя беларускага народа — гэта пераважна гісторыя пераследу і вынішчэння. За веру, за мову, за памяць продкаў, за не той колер валасоў... І таму на першым месцы для беларуса спрадвек было — выжыць. Але заўжды беларусы марылі пабудаваць на сваёй зямлі сваю дзяржаву бяспекі і справядлівасці. Гэта мара, хай сабе і больш падобная да ўтопіі, жыве ў беларусах і сёння, перакананы гісторык Зміцер Дрозд. Каб потым у гэтай краіне мары мець сваю мову, сваю веру, сваю культуру, каб шанаваць свае спрадвечныя традыцыі, гісторыю і сваіх продкаў.
Пра тое, як нам выжыць і не забыцца ў працэсе пра тое, хто ж мы такія на самай справе, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" са Змітром Драздом.