Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Идейный подкаст - разговор о том, как пережить постсовок и не сойти с ума. С вами Антон Родненков, Глеб Мартынов и Иван Шило.... more
FAQs about Идейный подкаст:How many episodes does Идейный подкаст have?The podcast currently has 337 episodes available.
November 19, 2017Разбіраем Мугабэ, Бендукідзэ і савецкіх беларусаў разам з Таццянай КараткевічГутарым з кандыдаткаю ў прэзідэнты пра пераварот у Зімбабвэ, спадчыну Саакашвілі ў Грузіі і саўка ў Беларусі.Чаму беларусам не патрэбны ваенны пераварот, што варта чакаць ад тэорыі малых справаў і чаму беларусы не могуць адыйсці ад савецкай спадчыны — усё гэта ў новым выпуску падкасту. Спецыяльны госць — Таццяна Караткевіч....more49minPlay
November 12, 2017Дэдлайны 7-га лістапада, шавіністы, чужы Навальны і свае рэформыВы ведалі, колькі станцый метро было адкрыта на ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі? Ну вось, некалькі статыстычных сюрпрызаў, спаборніцтва расійскага і беларускага ютуба, амерыканскія візы і Green Card, рэформы і перамены, Задорнаў vs Алексіевіч, непапулярны Статкевіч — усё ў новым падкасце....more45minPlay
November 05, 2017Наталля Зубарэвіч: Шлях з саўка зойме для нашых краін усё ХХІ стагоддзеГутарым з вядомым эканоміка-географам Наталляй Зубарэвіч пра сацыяльную дзяржаву, лічбавую эканоміку і ўзнікненне запыту на рэформы. У межах Кастрычніцкага эканамічнага форуму мы сустрэліся з Наталляй Зубарэвіч, каб пагутарыць трансфармацыю постсавецкіх краін. Чаму дамінацыя Мінска — гэта не кепска, што рабіць з прамысловымі гігантамі савецкай эпохі і калі ў гараджан узнікне запыт на рэформы....more44minPlay
October 29, 2017Новы і самы лепшы сезон падкастаўМы вяртаемся пасля доўгага перапынку. Цяжка паверыць, але гэта будзе чацверты сезон нашых штотыднёвых гутарак. Усе ранейшыя выпускі можна паслухаць тут.А ў гэтым мы абмяркуем дзедаўшчыну, сталінскія рэпрэсіі і каб не было так сумна анонсы нашых і не нашых мерапрыемстваў: што будзе на KEF, чаму варта схадзіць на GEW і з кім будзе наступны івент Ідэі (і пра саму Ідэю, якая хутка перастане быць Ідэяй)...more31minPlay
May 28, 2017Асабістыя гісторыі: падарункі ад Паўла Якубовіча і распіскі для КДБПару нечаканых фактаў, якія высветліліся падчас душэўнай размовы пра мінулае. Як заўжды. Апошні падкаст перад летнім адпачынкам: Антон, Глеб і Іван узгадваюць школьныя і студэнцкія часы, а таму і беларускую адукацыю (мінулае, будучыня, сучаснасць :D)...more41minPlay
May 21, 2017Гайд тыдня: як пісаць даносы і дзе паліць травуКрытыкуем скаргі і заклікаем ад іх адмовіцца, абмяркоўваем легалізацыю наркотыкаў і ведаем, чаму ўладам трэба казаць, што беларусы не чэхі ці палякі.Сярод іншага, абмеркавалі, чаму скаргі за каменты ў інтэрнэце гэта бяда і што рабіць Ігару Случаку зараз (нічога складанага). І напрыканцы кансэнсусныя і відавочныя заўвагі пра марыхуану....more27minPlay
May 14, 2017Што рабіць, каб міліцыя не біла людзей?А таксама размаўляем пра тое, чаму адміністрацыя прэзідэнта пасля пераменаў застанецца ў тым жа будынку і на якую працу могуць разлічваць звольненыя супрацоўнікі міліцыі і судоў.І Еўрабачанне: чаму гэта добры конкурс, як радавацца 17-му месцу і што ў гэтым годзе не так (насамрэч так) з прадстаўнікамі Беларусі....more36minPlay
May 09, 2017Як нізавая дэмакратыя перамагла Сафійскі сабор (у Віцебску)Мы праехалі па рэгіёнах і гатовы адказаць, што выратуе Беларусь.“Ідэя” правяла серыю лекцый у Гомелі, Магілёве і Віцебску і нам пакуль хапіла! У новым падкасце абмяркоўваем цяжкае жыццё рэгіёнаў, пошук лёгкіх шляхоў і пры чым тут расійскае тэлебачанне....more23minPlay
April 30, 2017Вольная Беларусь-хопАдкажам на пытанне, ці разбіраецца палітык у тым, як функцыянуюць дзяржаўныя інстытуты, апавядзем пра падабенства праграмы да студэнцкай дыпломнай працы, вызначым месца Зянона на палітычным полі і знойдзем яго агентаў уплыву сярод нас. ...more28minPlay
April 23, 2017Калі машыны лепш за Пальчыса, Venture day Minsk і знос ВДНХАбмяркоўваем пасты Стэльмаха і Пальчыса (і іх саміх), буйнейшы IT-івэнт і спрабуем паразмаўляць пра штучны інтэлект і прыватызацыю дадзеных.А таксама тэлефануем архітэктару Івану Краўцову (добра, калі мы можам атрымаць ацэнку ад сапраўднага эксперта), даведваемся як ваша хата можа апынуцца не з краю і размяшчаем 1863x на беларускім палітычным полі....more47minPlay
FAQs about Идейный подкаст:How many episodes does Идейный подкаст have?The podcast currently has 337 episodes available.