Чаму Чыж не павінен сядзець, новы вектар працы спецслужбаў і візавая мабільнасць, якая ўратуе беларусаў. Толькі не хутка.
У дзесятым падкасце Антон, Глеб і Іван абмяркоўваюць арышт Чыжа і Баскіна (і прэтэндуюць на тое, што ведаюць памер шкоды і будучы лёс прадпрымальнікаў), распачынаюць новую рубрыку пра банкруцтвы і заводзяць старую размову пра візавую цнатлівасць.
3:14 Мы за свабодны бізнес, але супраць Чыжа
8:05 Ніхто не хоча быць мільянерам
12:35 Банкруцтва тыдня. Два
14:01 Палова беларусаў не ездзіць за мяжу
16:01 Усе райцэнтры — памежныя.
19:15 Візы — маглі б ужо адмяніць
22:28 АНТ і ўрокі інфаграфікі