Kamunikat.org

Kamunikat.org

By KamunikatEducation
Download on the App Store

Kamunikat.org episodes

  • Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі
    Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі
    Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
    «Цынкавыя хлопчыкі» — трэцяя кніга хронікі. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала.
    Пераклад Андрэя Хадановіча.
    Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
    Музыка: Дмітрый Фрыга
    Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
    Вокладка: Ірына Арахоўская
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
    12 hr 23 min
  • Святлана Алексіевіч — Апошнія сведкі
    Святлана Алексіевіч — Апошнія сведкі
    Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
    «Апошнія сведкі» — другая кніга хронікі. Успаміны пра Другую сусветную вайну дзяцей — самых бесстаронніх і самых няшчасных яе сведак. Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і ўражальнай, чым адлюстраваная жаночымі поглядамі ў кнізе «У вайны не жаночы твар».
    Пераклад Барыса Пятровіча.
    Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
    Музыка: Дмітрый Фрыга
    Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
    9 hr 6 min
  • Віктар Казько — Сімка-Серафімка. Чытае Зміцер Бартосік
    Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гендарныя праблемы. Гэта аповед пра пакалечанае вайной дзяцінства. Пра пошук сваёй існасці. І пра сілу мастацтва, якая ратуе ў самыя змрочныя часы.
    Музыка: Аляксандр Ясінскі
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    2 hr
  • Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар
    Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар
    Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
    «У вайны не жаночы твар» — першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
    Пераклад Валянціна Акудовіча.
    Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
    Музыка: Дмітрый Фрыга
    Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
    12 hr 21 min
  • Андрэй Федарэнка — Дзікі луг. Чытае Зміцер Бартосік
    «Дзікі Луг» — гэта шэдэўр. Шэдэўр па форме. Калі ў першай палове апавядаецца пра рай, а ў другой — пра выгнанне з раю. Шэдэўр па змесце. Бо ніколі тэма канца беларускай вёскі не гучала так пранізліва. Шэдэўр па кампазіцыі. Кожны персанаж неабходны. І няма персанажаў «прахадных». Шэдэўр па мове. Тут няма ніводнага лішняга слова і фальшывай інтанацыі. Шэдэўр па насычанасці. Невялікая па памеры аповесць Андрэя Федарэнкі стварае эфект вялікага рамана. Шэдэўр па кульмінацыі, калі... Зрэшты, паслухайце самі.
    Музыка: Аляксандр Ясінскі
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    2 hr 3 min
  • Андрэй Федарэнка — З кошыкам. Чытае Зміцер Бартосік
    Калі вы любіце хадзіць па грыбы — гэтая аповесць Андрэя Федарэнкі для вас. Бо знойдзеце тут шмат нагодаў паспрачацца з аўтарам. Калі не любіце збіраць грыбы, дык гэтая рэч таксама для вас. Вы адкрыеце для сябе, наколькі захапляльны і няпросты гэты занятак. Нават калі вы цалкам абыякавы да грыбоў беларус, гэтая аповесць захопіць вас з першых хвілін. Бо тут вядзецца не пра грыбы. А пра наша жыцьцё. Такое кароткае. Што мы часам самі не заўважаем тых маленькіх радасцяў, якія яно здольнае падарыць.
    Музыка: Аляксандр Ясінскі
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    1 hr 14 min
  • Ларыса Геніюш — Птушкі бяз гнёздаў. Чытае Зінаіда Бандарэнка
    Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) — выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі.
    Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org выдалі яе ўспаміны «Птушкі бяз гнёздаў» у форме аўдыёкнігі.
    Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
    13 hr 26 min
  • Андрэй Федарэнка — Ланцуг. Чытае Зміцер Бартосік
    Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
    Чытае Зміцер Бартосік.
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    3 hr 44 min
  • Адам Глёбус — Дамавікамерон. Чытае Зміцер Бартосік (18+)
    Зборнік кароткіх гісторый Адама Глёбуса «Дамавікамерон» напісаны для тых, хто любіць эротыку і гумар, шануе міфалогію і гіперрэалізм, ухваляе сталічнасць і беларушчыну. Героі традыцыйных легенд і паданняў, якія раней жылі толькі ў вёсках, лясах і балотах, цяпер, дзякуючы Глобусу, перасяліліся і ў гарады; дамавік дзейнічае-зладзейнічае побач з кадравіком, а русалка любошчыцца-кахаецца ў кватэры шматпавярховіка. Адным словам, свет, створаны ў «Дамавікамероне», — захапляльны, як першае каханне.
    Чытае Зміцер Бартосік.
    Музыка: Аляксандр Ясінскі.
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    7 hr 9 min
  • Артур Клінаў — Локісаў. Чытае Віктар Сямашка
    «Герой нашага часу — хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве». Месца дзеяння раману — кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха — нашая. Дзеючыя асобы — героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спасярод дэкарацыяў беларускага Твінпікса раптоўна ўцягвае ў вір рэвалюцыі. Гісторыя жудасная, але ж і страшэнна смешная. Працяг запаветаў Кафкі, Баршчэўскага, Хармса, Платонава і Гогаля... Кожны чытач знойдзе ў рамане нешта блізкае: вострасюжэтны трылер, філасофскую прыпавесць, сацыяльную драму. А нехта пасмяецца да слёз з дакладнага адбітка бязлітаснай беларускай рэчаіснасці.
    Чытае Віктар Сямашка.
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    11 hr 38 min

About Kamunikat.org

From the publisher's feed

Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.