Kamunikat.org

Kamunikat.org

By KamunikatEducation
Download on the App Store

Kamunikat.org episodes

  • Вінцэсь Мудроў — Восень у Вільні. Чытае Сяргей Курыленка
    Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу «Забойца анёла»). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела «Восень у Вільні», у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі.
    Чытае Сяргей Курыленка.
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    8 hr 11 min
  • Барыс Пятровіч — Наіўны дэтэктыў. Чытае Зміцер Бартосік
    Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней у перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй.
    Чытае Зміцер Бартосік.
    Выдавец: Будзьма Беларусамі, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Фонд Kamunikat.org
    3 hr 39 min
  • Алесь Кіркевіч — Самурай. Чытае Віктар Сямашка
    Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае «інфармацыйнага голаду», каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый — каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім зборніку.
    Чытае Віктар Сямашка.
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    3 hr 54 min
  • Валеры Гапееў — Ноч цмока. Чытае Зміцер Бартосік
    Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
    Чытае Зміцер Бартосік.
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    11 hr 2 min
  • Уладзімір Арлоў — Айчына. Маляўнічая гісторыя. Частка 2: Ад Агінскага да Багушэвіча. Чытае аўтар
    Другая частка кнігі «Айчына» распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю «общерусского племени». Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Лепшыя людзі нашай зямлі са зброяй у руках выступілі супроць прыгнятальнікаў у 1831 годзе. У 1863-м продкі зноў узняліся за волю. У шэрагах паўстанцаў, якіх узначальваў Кастусь Каліноўскі, было ўжо шмат тых, хто змагаўся не за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а за сваю будучую дзяржаву. Паролем каліноўцаў былі словы: «Каго любіш? — Люблю Беларусь!». З таго часу ідэя беларускай незалежнасці ўжо не знікала і ўрэшце прывяла да нацыянальнага Адраджэньня. Сярод герояў кнігі паўстанцкія камандзіры Эмілія Плятэр і Міхал Валовіч, Валер Урублеўскі і Зыгмунт Серакоўскі, пісьменнікі Адам Міцкевіч і Ян Баршчэўскі, вучоныя Марцін Пачобут-Аляніцкі і Ігнат Дамейка, нарадаволец Ігнат Грынявіцкі. Цікава і падрабязна апавядае кніга пра нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
    Аўдыёкнігу чытае аўтар — Уладзімір Арлоў
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    10 hr 11 min
  • Уладзімір Арлоў — Айчына. Маляўнічая гісторыя. Частка 1: Ад Рагнеды да Касцюшкі. Чытае аўтар
    Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.
    Аўдыёкнігу чытае аўтар — Уладзімір Арлоў
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    7 hr 5 min
  • Андрэй Федарэнка — Жэтон на метро. Чытае Зміцер Бартосік
    Раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.
    Рэдактар: Лукаш Стэпанюк — апрацоўка, музыка; Віталь Рачкоўскі — апрацоўка.
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    8 hr 20 min
  • Алесь Аркуш — Сядзіба. Чытае Віктар Сямашка
    «Кнігі бяз літар» — беларускія аўдыёкнігі ад інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Алесь Аркуш — Сядзіба. Чытае Віктар Сямашка.
    Алесь Аркуш нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі палітэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыў на Полаччыне.
    У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі» і літаратурны часопіс «Калосьсе», заснаваў выдавецкую ініцыятыву «Полацкае ляда». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
    Алесь Аркуш — аўтар тэксту гімна гораду Полацка, дзесяці зборнікаў паэзіі, трох зборнікаў эсэістыкі і пяці раманаў.
    «Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша, выйшаў у 2017 годзе. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.
    Чытае: Віктар Сямашка. Мантаж: Лукаш Стэпанюк, Віктар Сямашка. Музыка: Лукаш Стэпанюк. Прадусар: Яраслаў Іванюк.
    Copyright © 2022 by Алесь Аркуш
    Copyright © 2022 by Віктар Сямашка
    Copyright © 2022 by Kamunikat.org
    3 hr 22 min
  • Няма Дня Без Малюнку - Валянцін Акудовіч Пра Адама Глобуса
    Адам Глобус адзін з самых знаных пісьменнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Празаік, паэт, эсэіст… Яго кнігі перакладзеныя на дзесяткі моваў. Узнагароджаны шматлікімі літаратурнымі прэміямі. А яшчэ ён пладавіты мастак з адметным стылем (скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў). Яго працавітасць уражвае. Не бывае дня, каб Адам Глобус не напісаў эсэ ці не стварыў арыгінальны малюнак…
    24 min
  • Святлана Воцінава - «Дзікунка» Элізы Ажэшкі. Раман ХІХ Стагоддзя І Як Яго Сёння Чытаць
    Святлана Воцінава: «Дзікунка» Элізы Ажэшкі. Раман ХІХ стагоддзя і як яго сёння чытаць
    Даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі Святлана Воцінава, пераклаўшы на беларускую мову раман «Дзікунка», стварыла пры яго дапамозе кнігу-квест – меладраму і нон-фікшн пад адной вокладкай. У лекцыі «”Дзікунка” Элізы Ажэшкі. Раман ХІХ стагоддзя і як яго сёння чытаць» яна распавядае пра твор і чытае яго фрагменты.
    31 min

About Kamunikat.org

From the publisher's feed

Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.