Kamunikat.org

Kamunikat.org

By KamunikatEducation
Download on the App Store

Kamunikat.org episodes

  • Паліна Качаткова (Сцепаненка) - Аршанская Вуліца Караткевіча Ў Часе І Прасторы (эсэ)
    Пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) чытае эсе “Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы”. Чытанне адбываецца ў Оршы на вуліцы Караткевіча №19, а ў дом доме па вуліцы Караткевіча (было Касманаўтаў) у Оршы № 10 жыў Уладзімір Караткевіч. Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом пабудаваны ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў, а цяпер – Караткевіча.
    32 min
  • Зоя Доля - Урывак З Аповесці «Алег І Халіфэ» З Кнігі «Акно Ў Замежжа»
    Aпавядаецца пра мінскае жыццё аспірантаў з Лівіі, што разам з сем’ямі прыехалі на вучобу ў беларускую сталіцу, а таксама пра прыгоды халасцяка Алега, іх суседа па лесвічнай пляцоўцы ў шматпавярховіку. Людзі выхаваныя ў розных традыцыях маюць розны менталітэт, яны шукаюць шляхі, каб уладкавацца ў новых рэаліях, гэта прыводзіць да цікавых здарэнняў і незвычайных падзей”
    5 min
  • Д - Р Юры Грыбоўскі - Беларусы Ў Варшаве Ў Час Нямецкай Акупацыі
    У гады нямецкай акупацыі ў польскай сталіцы назіралася актывізацыя беларускай дзейнасьці. Гэта было вынікам як адпаведнай палітычнай кан'юнктуры, так і захадаў беларускіх актывістаў. Нягледзячы на нешматлікасьць мясцовай беларускай грамады Варшава ператварылася ў значны асяродак беларускага нацыянальнага жыцьця. Варшаўскія беларусы праяўлялі актыўнасьць на грамадзкай, культурна-асьветнай і рэлігійнай ніве. У гэты час у горадзе існаваў Беларускі Камітэт, школа, а таксама дзьве парафіі: праваслаўная і каталіцкая.
    37 min
  • Сяргей Календа - Гама (Акварыум)
    «Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі дрэвы былі больш зялёнымі, а пацалункі доўгімі.Два героі павінны сустрэцца, каб скончыць падарожжа, для пачатку новага ва ўласным жыцці.
    6 min
  • Натальля Сліж - Астралогія Ў Шляхецкім Асяроддзі
    Астралогія пачынае карыстацца папулярнасцю сярод вышэйшага грамадства пачынаючы з 15 ст. Да астролагаў звярталіся з мэтай скласці гараскоп для сябе і дзяцей, атрымаць адказ на складаную сітуацыю, зрабіць прагноз на год. Аб кантактах паміж шляхтай і астролагамі сведчаць падтрымка штогадовых прагностыкаў. Сярод фундатараў выданняў былі Крыштаф Нарушэвіч, Мікалай Радзівіл Сіротка, Януш Радзівіл і інш. Аб цікавасці да астралогіі сведчыць наяўнасць астралагічнай літаратуры ў бібліятэках шляхты.
    28 min
  • Павал Латушка — «...раней Не Было Санкцыі». Размова З Кіраўніком НАУ
    Чацвёрты пакет санкцыяў Эўразвязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прадбачае між іншым пашырэнне спісу неўяздных у эўрапэйскія краіны. Сярод іх апынуліся працаўнікі судовай сістэмы, дзяржаўных медыяў, адміністрацый універсітэтаў, чыноўнікі. Санкцыі датычаць таксама буйных беларускіх прадпрыемстваў. І гэта яшчэ не канец – Эўразвяз прадказвае ўвядзенне чарговых эканамічных санкцыяў супраць рэжыму.
    Пра пасьпяховасць санкцыяў з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і сябрам прэзідыуму Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам размаўляе Яраслаў Іванюк.
    17 min
  • Рычард Бялячыц - Вершы
    Рычард Бялячыц
    Нарадзіўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Стаўбуры на Астравеччыне. Ад маёй вёсачкі засталіся дзве хаты і вялікія здзічэлыя сады, а чыстая і прыгожая рака Вілія стала атамнай.
    У Варнянскай сярэдняй школе быў вучнем Валянціны Коўтун, затым студэнтам літаратурна-музычнага аддзялення Мінскага педінстытута імя Максіма Танка. Усё жыццё – у школе: і тая палова жыцця, што прайшла ў Астравецкім краі, і другая на Шчучыншчыне. Крыху працаваў у рэдакцыях раёнак.
    Стала друкавацца пачаў у сярэдзіне васьмідзясятых. Чвэрць стагоддзя школьнага дырэктарства не надта спрыяла занятку прыгожым пісьменствам. Выдаў у Мінску і Гродне дзясятак паэтычных зборнікаў і некалькі кніг прозы.
    #kamunikat #Вершы
    3 min
  • Наталля Сліж - Астралёгія Ў Праваслаўнай Культуры ВКЛ
    Асноўныя формы забароны на сексуальныя адносіны накладаюцца ў заканадаўстве. Забараняліся дашлюбныя адносіны, нявенчаны шлюб, бігамія, адносіны паміж сваякамі, пералюб, прастытуцыя, згвалтаванне, аднаполыя стасункі, заафілія. Калі нормаў права не было ў Статутах, звярталіся да заканадаўства хрысціянскіх краін. Для перыяду 16-17 стст. важнае значэнне мела рэлігія. Яна таксама ўплывала на нормы сексуальных паводзінаў.
    26 min
  • Валянцін Акудовіч Пра «інтэлектуальны Цуд» Ігната Абдзіраловіча
    Ігнат Абдзіраловіч нарадзіўся і памёр у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве. За два гады да смерці ад сухотаў у 1923 годзе надрукаваў ёмістае паводле памераў і канцэптуальнае паводле сэнсаў эсэ “Адвечным шляхам”. Прамінула сто год, а беларускае мысленне не стварыла нічога больш адметнага і значнага за гэты інтэлектуальны цуд. Між іншым, калі тэкст пісаўся, Ігнату не было яшчэ дваццаці пяці год. У такую пару маладыя людзі звычайна пішуць вершы пра каханне, а не філасофскія трактаты. З гэтай нагоды я аднойчы выславіўся: ”Смерць – геніяльны суаўтар”. Магчыма, якраз праз прадчуванне ўласнай смерці Ігнат і падхапіўся напісаць пра адвечны шлях беларусаў…
    18 min

About Kamunikat.org

From the publisher's feed

Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.