Kamunikat.org

Kamunikat.org

By KamunikatEducation
Download on the App Store

Kamunikat.org episodes

  • Андрэй Хадановіч - Bершы
    Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.
    Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ.
    Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў, 2004), "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі" (Менск: Логвінаў, 2005), "From Belarus with Love" (Київ: Факт, 2005), "Сто лі100ў на tut.by" (Мінск: Выдавецтва "Наша Ніва", 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік" (Выдавецтва "Наша Ніва", 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры", у 2010 - "Несымэтрычныя сны". У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка "Нататкі таткі", па-беларуску была выдадзеная ў 2015 годзе. У 2013 годзе выйшла кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". У 2016 - кніга паэзіі "Цягнік Чыкага-Токіё".
    Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.
    Профіль Андрэя Хадановіча на Kamunikat.org https://kamunikat.org/Chadanovicz_Andrej.html
    22 min
  • Франц Сіўко - Сімвал Духу - Асізi
    Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.
    Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".
    У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
    Кнігі Франца Сіўко гладзіце тут https://kamunikat.org/Siuko_Franc.html
    8 min
  • Сяргей Чыгрын - Беларусы Беласточыны
    Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.
    Шмат месца ў сваёй працы прысвяціў таксама беларусам Беласточчыны.
    З беластоцкай зямлі - https://kamunikat.org/?pubid=11320
    Беларуская Беласточчына - https://kamunikat.org/?pubid=9235
    Мора Віктара Шведа - https://kamunikat.org/?pubid=33426
    Шляхамі Беласточчыны - https://kamunikat.org/?pubid=33423
    Вяртанне да сваіх - https://kamunikat.org/?pubid=3231
    Профіль Сяргея Чыгрына на Kamunikat https://kamunikat.org/Czyhryn_Siarhiej.html
    23 min
  • Беларуская Мова - Гэта Ня Толькі Яе Літаратурны Варыянт
    Міжнародны Дзень Роднай Мовы быў абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Яго ідэя – заахвочваць да моўнай разнастайнасці і спрыяць усведамленню моўных традыцый. Сама дата ўшаноўнае студэнтаў якія 21 лютага 1952 года загінулі ў тагачасным Пакістане змагаючыся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай.
    З 2000 году, калі першы раз адзначаўся Дзень Роднай Мовы, ЮНЕСКА адсочвае стан моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і спрабуе садзейнічаць выпраўленню іх становішча. У 2009 беларуская мова была ўключаная ў лік тых, якім пагражае знікненне.
    Пра актуальную сытуацыю беларускай мовы у рамках праекту „Кнігі бяз літар” з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам размаўляе Яраслаў Іванюк.
    34 min
  • Спаленыя Вёскі 1946 На Беласточчыне
    На мяжы студзеня і лютага 1946 г. аддзел польскага ўзброенага падпольля PAS NZW, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс „Буры”, спаліў 5 беларускіх вёсак. Згарэлі Залешаны, Шпакі, Зані, Волька Выганоўская і Концавізна. Разам з вазакамі, забітымі каля Пухалых Старых, у гэты час загінула больш за 80 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей.
    Усе ахвяры „Бурага” рашэннем сабора Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы былі прызнаны святымі і ўключаны ў лік пакутнікаў Зямлі Холмскай і Падляшскай.
    Хоця гісторыкам удалося рэканструаваць трагічныя падзеі 75-гадовай даўнасці вельмі дакладна, а следства Інстытута нацыянальнай памяці закончылася, між іншым сцвярджэннем, што „забойствы і спробы забойства гэтых людзей павінны разглядацца як накіраваныя на знішчэнне часткі гэтай нацыянальнай і рэлігійнай групы, і таму належаць да злачынстваў генацыду, якія падпадаюць пад катэгорыю злачынстваў супраць чалавецтва”, надалей траваюць дыскусіі пра маральную ацэнку таго, што рабіў „Буры” і яго падначаленыя.
    Пра гэтыя трагічныя падзеі і іх наступствы са старшынём Беларускага гістарычнага таварыства праф. Алегам Латышонкам размаўляе Яраслаў Іванюк.
    19 min
  • БЧБ Vs ЧЗ - Што Пераможа? Размова Пра Сімвалы Беларусі З Прафесарам Андрэем Катлярчуком
    Бел-чырвона-белы сцяг стаў адным з бясспрэчных сімвалаў 2020 года, сімвалам змагання за свабоду і дэмакратыю Беларусі.
    Яго нішчаць, хочуць забараніць, за яго нават забіваюць...
    У 90-я гады ў дзіцячых кніжках можна было прачытаць, што гісторыя сцяга сягае сярэднявечча, калі падчас адной з бітваў на галаве параненага рыцара разматалася акрываўленая павязка. Але вядома, што беларусы маюць канкрэтнага аўтара нацыянальнага сцяга.
    Як і калі ўзнік бел-чырвона-белы сцяг?
    Наколькі ён стаў папулярны сярод беларусаў?
    Ці ўспрымаўся гэты сцяг як сімвал беларусаў у 20-і 30х гадах у БССР і Заходняй Беларусі?
    Ці сапраўды пад бел-чырвона-белым сцягам праводзіліся карныя аперацыі і гінулі людзі ў час Другой сусветнай вайны?
    Ці гісторыя афіцыйнага чырвона-зялёнага сцяга і яе аўтара не мае сваіх цёмных плямаў?
    Пра гэта з доктарам гісторыі, прафесарам Універсітэту Сёдэрторна ў Швецыі Андрэем Катлярчуком (Andrej Kotljarchuk) гутарыць Зміцер Косцін
    Запрашаюць Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org ды Fundacja Tutaka
    48 min
  • Студзеньскае Паўстанне І Міф Кастуся Каліноўскага
    Ў адрозненні ад палякаў ці літоўцаў, для беларусаў Студзеньскае Паўстанне гэта не завершаная тэма. Яго правадыр на беларускіх землях Кастусь Каліноўскі ў савецкай гістарыяграфіі прадстаўляўся як герой але - герой-рэвалюцыянер. Гэта змянілася пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі калі Каліноўскага сталі пасцерагаць як нацыянальнага героя. Ці слушна❓
    Як мяняліся яго погляды на нацыянальнае пытанне❓
    Які характар мела Студзеньскае Паўстанне на беларускіх землях❓
    На гэтыя і іншыя пытанні ў размове з Яраславам Іванюком адказвае старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства праф. Алег Латышонак.
    28 min
  • «Ты, Што Пакрыўдзіць Пасьмеў» - Андрэй Хадановіч Пра Творчасць І Палітыку
    Тры тыдні ў дворыку Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе на мяжы Польшчы і Літвы праводзіць беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Трапіў ён тут першы раз зімою калі снег і мароз дазваляюць на мэдытацыю. Час і прастора тут у гармоніі. А гэта найбольш спрыяе і творчасцьі і грунтоўным развагам. З Андрэям Хадановічам размаўляе Яраслаў Іванюк.
    1 hr 1 min
  • Алесь Камоцкі - Дарогай
    Дарога - гэта "адкуль" ды "куды".
    А, калі падумаўшы, то яшчэ і "навошта".
    А як замест "куды" ісьці "дакуль", то без "калі" ня ўсё зразумела.
    Карацей - дарога - нашае ўсё.
    Пра гэта і хочацца распавесьці.
    4 min

About Kamunikat.org

From the publisher's feed

Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.