Kamunikat.org

Kamunikat.org

By KamunikatEducation
Download on the App Store

Kamunikat.org episodes

  • Алесь Аркуш Чытае Ўрыўкі Свайго Рамана «Сядзіба»
    Алесь Аркуш чытае ўрыўкі свайго рамана «Сядзіба». Гэта яго чацьверты раман. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.
    Профіль Алеся Аркуша на Камунікаце https://kamunikat.org/Arkusz_Ales.html
    Раман Алеся Аркуша «Сядзіба» https://kamunikat.org/?pubid=43977
    18 min
  • Ігар Мельнікаў - Апошняя Таямніца Катынi
    У свой час Украіна перадала Польшчы спіс ахвяр сталінскіх рэпрэсій, накіраваных супраць польскіх грамадзян у 1940 г. Гутарка ідзе пра Украінскі катынскі спіс. Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій лічаць, што быў і такі ж Беларусі спіс. Што гэта за дакумент, ці група дакументаў? Хто мог трапіць у яго? Дзе растрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій з паўночна-усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай увесну 1940 года. Пра ўсё гэта і не толькі пойдзе гутарка ў нашай чарговай лекцыі.
    31 min
  • Віктар Шалкевіч - Walne Zebranie Bohaterów Narodowych I Wieszczów
    Drodzy widzowie i słuchacze!
    Człowiek niestety nie może żyć wiecznie, bo i po co?
    Oby młodym i pięknym – to proszę bardzo! Ale starym, jak zepsuty zegar, słabo widzącym, kulawym, ze sztucznymi szczekami – czy to się opłaca..? Nigdy!
    Więc po śmierci wedle nauki kościoła powszechnego, dusza nasza, obciążona zaletami i wadami trafia albo do raju, albo do piekła. Albo… do czyśćca – to coś w rodzaju poprawczaka, tam poleruje swoją ziemska biografię i ma szanse na siakie-takie miejsce w raju.
    Ale proszę sobie nie wyobrażać, że raj – to coś w rodzaju Wrocławskiego ZOO epoki Gucwińskich.
    Raj – to przede wszystkim ład, surowa dyscyplina i porządek. Tam nie ma miejsca na swawole, anarchizmy i intrygi polityczne.
    Każdy naród ma swój raj – Niemcy swój niemiecki, Ukraińcy – swój, ukraiński, Polacy – swój polski.
    Przy czym do polskiego raju mogą trafić dusze polskiego pochodzenia, obywatele pierwszej i drugiej Rzeczy Pospolitej, a także mieszkańcy kresów wschodnich, posiadacze paszportu polskiego albo „Karty Polaka”.
    Poza rozmaitymi imprezami kulturalno-oświatowymi, raz w miesiącu odbywają się w raju Walne Zebrania Bohaterów Narodowych i Wieszczów, na których transmisję Was wszystkich serdecznie zapraszam.
    Wasz Wiktor.
    11 min
  • 103 Гады БНР Вырашае Не 25 Сакавіка, А Тое Што Будзе Пасля Яго
    У гісторыі Беларусі ёсць не мала падзей, значэнне якіх узрастае з бегам часу. Наўрад ці прымаючы 103 гады таму ў ноч з 24 на 25 сакавіка Дэкларацыю аб Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі бацькі-заснавальнікі беларускай дзяржаўнасці верылі, што ідэя настолькі распаўсюдзіцца ў масах, што праз пару гадоў у бой за яе пойдуць слуцкія сяляне, а пры канцы ХХ стагоддзя за незалежнасць Беларусі будуць галасаваць нават камуністы.
    Якую ролю ў гісторыі Беларусі адыгрываюць падзеі 1918 года? Чаму беларускія ідэолагі дагэтуль спрабуюць прынізіць вагу Дня Волі і БНР? І якое значэнне падзеі 103-гадовай даўніны адыгрываюць на фоне цяперашняй беларускай Рэвалюцыі Годнасці? Сярод іншага на гэтыя пытанні адкажа гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч у межах праекту «Кнігі без літар» Інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org
    39 min
  • Віталь Воранаў «У Чаканні Гадо» Сэмюэла Бекета - Беларуская Прэм'ера З 1968 Году
    У 1968 годзе ў Мінску адбылася першая ў Беларусі і ў СССР прэм’ера знакамітай п’есы Сэмюэла Бэкета. Для параўнання у іншых савецкіх рэспубліках гэтая п’еса ставілася ажно ў канцы 1980-ых і пачатку 1990-ых. П’есу паставалі студэнды чацвёртага курсу Тэатральна-мастацкага інстытуту, аб’яднаныя ў тэатральную суполку „Маладосць”. Прэм’ера адбылася негледзячы на забарону. Больш за тое, акторам удалося паказаць п’есу яшчэ пры некалькіх іншых нагодах і данесці яе да нашага часу, калі ўрэшце з’явілася яе тэлеверсія. Інфармацыя пра гэтую звышцікавую падзею, нажаль, несправядліва забытая. Даследчык англійскай і ірландскай літаратуры, перакладчык „У чаканні Гадо” на беларускую мову, Віталь Воранаў, апавядае пра цікавыя дэталі гэтай падзеі, вяртаючы яе з забыцця.
    26 min
  • Андрэй Хадановіч - Дзіцячыя Вершы
    Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, выкладчык. Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ. Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў, 2004), "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі" (Менск: Логвінаў, 2005), "From Belarus with Love" (Київ: Факт, 2005), "Сто лі100ў на tut.by" (Мінск: Выдавецтва "Наша Ніва", 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік" (Выдавецтва "Наша Ніва", 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры", у 2010 - "Несымэтрычныя сны". У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка "Нататкі таткі", па-беларуску была выдадзеная ў 2015 годзе. У 2013 годзе выйшла кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". У 2016 - кніга паэзіі "Цягнік Чыкага-Токіё".
    13 min
  • Наталля Сліж - Позірк Мастацтва На Цела
    Наталля Сліж - аўтарка кнігі «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІ стст.» будзе распавядаць пра Рэнесанс, культ аголенага цела ў мастацтве, уплыў Італіі на мастацкія тэндэнцыі ў ВКЛ, мастацкія творы эратычнага і сексуальнага зместу.
    22 min
  • Франц Сіўко - Тры Вярсты
    Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.
    Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".
    У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
    Кнігі Франца Сіўко гладзіце тут https://kamunikat.org/Siuko_Franc.html
    29 min
  • Бляск І Цені Вызвалення - 160 Гадоў Сялянскай Рэформы Ў Беларусі
    160 гадоў таму была скасавана прыгонная залежнасць беларускіх сялян ад землеўладальнікаў. Гэта надзвычай важная падзея ў гісторыі Беларусі. Рэформа 1861 года была несправядлівая і крыўдная для сялян. Не такога вызвалення яны чакалі. Але разгляд гэтай рэформы ў кантэксце таго, як адбывалася вызваленне сялян у іншых краінах, паказвае, што на лепшыя варункі цяжка было разлічваць. Паўстанне 1863 г. прымусіла расійскія ўлады змяніць ход рэформы на карысць сялян, каб не дапусціць іх масавага далучэння да паўстанцаў. Сялянская рэформа ў вялікай ступені акрэсліла кірунак і дынаміку развіцця грамадства Беларусі на наступнае стагоддзе.
    40 min
  • Ігар Мельнікаў - На Мяжы Цывілізацый. Новая Кніга Беларускага Гісторыка І Мельнікава
    Даваенная савецка-польская мяжа наклала вялікі адбітак на жыццё Беларусі ў 1920-1930-я гады. Аднак да апошняга часу гэтая тэма была слаба вывучана ў Беларусі. Між тым, той кардон - гэта не толькі кантрабантысты, пра якіх пісаў С. Пясецкі. Барацьба савецкай і польскай выведак у памежным пасе, савецкія ДАКі і польскія памежныя ўмацаванні, бальшавіцкія высяленні і рэпрэсіі супраць жыхароў памежжа - гэта толькі шэраг тэм, пра якія ідзе гутарка ў новай кнізе кандыдата гістарычных навук І. Мельнікава. А каб даведацца больш падрабязна пра кнігу, калі ласка паслухайце нашую лекцыю.
    34 min

About Kamunikat.org

From the publisher's feed

Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.