
Sign up to save your podcasts
Or


У маладога хлопца — самага звычайнага, які гэтаксама, як і яго аднагодкі, дурэе з моладдзю, забаўляецца, ходзіць на вечаровыя “пасядзелкі”, танцы, вечарыны, — аднойчы з’яўляецца незвычайная фізічная асаблівасць. Спачатку яна выклікае ўсеагульную цікаўнасць, але ў рэшце становіцца нагодай для страшэннага цкавання. Ды неяк здараецца сітуацыя, калі гэтая асаблівасць можа выратаваць жыцці ўсіх тых, хто цкаваў хлопца. Узнікае надзея, што ўсё наладзіцца і ён, у падзяку за выратаванне, можа атрымаць магчымасць жыць, як раней.
Агучвала: Крысціна Дробыш
📍 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
📍 Падтрымаць праект данатам: https://ko-fi.com/malus_padcast
📍 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
Два браты сустрэліся ў рэстарацыі з нагоды вельмі адметнай падзеі. Адзін з іх хоча пазнаёміць другога са сваім каханнем. Але выяўляецца, што погляды братоў і ўяўленні пра каханне цалкам супрацьлеглыя, а да таго ж, насуперак чаканням, абранніца — не нейкая дзеўчына ці жанчына, з якой плануецца пабрацца шлюбам.
Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
👉 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
👉 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
Малады князь атрымлівае ліст ад манарха варожай дзяржавы. Падобнае пасланне з’яўляецца не першым, але, на жаль, і не апошнім. Бо менавіта гэтыя лісты ўвасабляюць гарантыю улады князя ў сваёй дзяржаве ў той жа ступені, што і пагрозу ёй.
Агучваў: Алег Гарбуз
👉 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
👉 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
Ці варта залагоджваць цмока і ці можа гэта дапамагчы наогул? Невялікая прыпавесць пра падзеі ў Беларусі і тое, з чым нам даводзілася сутыкнуцца. Прыпавесць, якая з’яўляецца своеасаблівым прыквэлам апавядання “У нас не было сну і няма мары”.
Агучвалі: Алег Гарбуз і Сяргей Чуб
Вось ужо шмат гадоў, як Дэпартамент этыкі ўзначальвае чалавек, якога ніхто і ніколі не бачыў. Тры скрыначкі на сцяне кабінета: для загадаў, запытаў і заробку — з’яўляюцца адзіным спосабам сувязі з ім. Хто ён, як выглядае, адкуль узяўся ды чым насамрэч займаецца — ніхто не ведае. Ніхто, акрамя асобы, якая і прызначыла яго на гэту пасаду.
Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
Кароткае апавяданне, якое з’явілася ў кастрычніку 2020. Яно пра беларусаў і тое, з чым нам прыйшлося сутыкнуцца.
Агучвалі: Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз
Тром аўтарытэтным даследчыкам мелася стварыць “Прадметны ўказальнік”, ды, як гэта здараецца, нават сярод навукоўцаў існуюць цалкам супрацьлеглыя візіі. Так, у гэтым выпадку, шараговая даследчыцкая задача пацягнула за сабой узнікненне палітычных груповак, якія ў далейшым ператварыліся ў асноўных супернікаў не толькі ў барацьбе за дзяржаўную ўладу, але і за логіку бачання свету.
Агучвалі: Міхась Зуй і Алег Гарбуз
Уявіце, што вы выпраўляецеся ў госці ў іншы горад, ды першым вашым арыенцірам будзе загадкавая асоба. Асоба, якую нават не давядзецца пабачыць, ды без якой, тым не менш, трапіць на месца не атрымаецца.
Агучваў: Міхась Зуй
Малады і здатны да службы чалавек ужо паспеў зрабіць імклівую кар’еру. Цяпер ён напярэдадні лёсавызначальнага этапа, калі перад ім з’яўляецца магчымасць падняцца ў іерархіі імперыі. Ды поспех залежыць ад таго, ці здолее ён растварыцца ў новым свеце, стваральнікам якога ёсць сам Імператар.
Агучвала: Крысціна Дробыш
Дні Трафіма праходзяць там, дзе няма жыцця, ды тое хутчэй дапамагае яму не быць самотным, чым наадварот. Але, на ягоны жаль, заўсёды настае час прыходу гасцей, калі трэба усё падрыхтаваць. Гасцей, якія прыходзяць не да яго, якіх ніхто не запрашаў і ніхто не чакае.
Агучвалі: Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
From the publisher's feed