Малус

Малус

By StaselkaArtsBooks
Download on the App Store

Малус episodes

  • Некампетэнтны адмысловец

    Ці даводзілася вам сумнявацца ў рэчах, цалкам для вас відавочных? А ці здаралася адчуваць няўпэўненасць насуперак поўнай перакананасці? Герой гэтага выпуска аказаўся менавіта ў той сітуацыі, калі ніякія правільныя адказы нібыта “не працуюць”. Але ўсё не так проста і гісторыя не толькі пра гэта.

    Агучвалі: Крысціна Дробыш, Міхась Зуй, Андрэй Дробыш

    12 min
  • Палюбоўніца Шродзінгера

    Жонка нечакана вяртаецца дадому і застае мужа знянацку. Ці быў ён дома адзін або з палюбоўніцай? Распаўсюджаны матыў пацешных гісторый крок за крокам перастае быць пацешным, а скразныя думкі і паводзіны набываюць новае значэнне.

    Агучвалі: Крысціна Дробыш, Алег Гарбуз.

    19 min
  • Сцяна Брафстура

    Ён быў перакананы, што ні ў чым не вінаваты. Ды і ніхто іншы яго не вінаваціў. Ніхто іншы не ведаў пра яго ўчынак і ніколі б не даведаўся. Але ці сапраўды ў такім разе невінаватаму магчыма застацца беспакараным?

    Пралог: Галоўнай якасцю рэалізацыі ўлады з’яўляецца не магчымасць прымушаць і ажыццяўляць гвалт, а здольнасць навязаць падначаленым добраахвотнае прыманне і падпарадкаванне ёй. Улада, перш за ўсё, ёсць спараджэннем тых, хто ёй падпарадкоўваецца.

    Агучвалі: Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.

    27 min
  • Чалавек, які нарадзіўся ў мерцэдоніі

    Аднойчы ў маленькага хлопчыка знік звычаны мячык. Ды гэтае нязначнае здарэнне магло б так і застацца не заўважаным, калі б не пацягнула за сабой ланцужок злачынстваў, якія пагражаюць паглынуць увесь горад.

    Агучвала: Крысціна Дробыш.

    6 min
  • Малус

    Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву. Злачынца ўсім добра вядомы і заўсёды быў блізка, ды толькі цяпер над ім навісла пагроза пакарання.

    Пралог: Мусіць, неад’емным элементам некаторых модусаў улады ёсць здольнасць спараджаць кантралюемыя аб’екты і рытуалы калектыўнай нянавісці, што дазваляе падначаленым не адчуваць і не ўсведамляць сябе такімі, ды, дзякуючы гэтаму, падтрымліваць яе існаванне.

    Агучвалі: Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.

    20 min

About Малус

From the publisher's feed

Падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.