Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі

Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі

By Наша НіваNewsPolitics
Download on the App Store

Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі episodes

  • Чыноўнікі паказалі вялікую праблему / Лукашэнка крычыць і хвалюецца пра старасць

    Лукашэнка дзеліць Беларусь і пераходзіць на крык: што здарылася. Які дзяржаўны сакрэт выпадкова выдалі лукашэнкаўцы. Сілавікі страсаюць з беларусаў дзясяткі мільёнаў даляраў. Новыя ветэраны Лукашэнкі: ражаныя на мітынгах. Жорсткі прысуд за данаты ганаровай выпускніцы БДУ. Новая схема падману – прычым тут палітыка. У Лунінцы асудзілі анкахворага пенсіянера. Лёгкі заробак блогеркі. Чыноўнікі прызналі памылку. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы»

    11 min
  • Трагедыя ў Оршы / Раман Пратасевіч знайшоўся / Лукашэнка супакойвае гасцей

    Галоўныя навіны дня. Падрабязнасці дзвюх дзікіх гісторый: першая адбылася ў Оршы, другая пад Мінскам. Лукашэнка прымае гасцей: каго і чаму. Раман Пратасевіч аб’явіўся: што з ім цяпер і як ён жыве. Незразумелая актыўнасць на мяжы Беларусі: што здарылася ў Лельчыцах. Прысуд па «справе Байпол»: Азараў, Купрэйчык і іншыя атрымалі вялікія тэрміны. Год цішыні пра Марыю Калеснікаву і праблемы Сцяпана Латыпава. Беларуская настаўніца хваліцца зарплатай. Падпалкоўнік на лаве падсудных: таямнічы суд у Мінску. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:19 Што адбылося ў Оршы: падрабязнасці
    02:15 Дзікая гісторыя пад Мінскам
    04:05 Вынік «справы Байпол
    04:57 У чым вінаваты падпалкоўнік
    05:53 Новае жыццё Рамана Пратасевіча
    06:57 Сцяпан Латыпаў і Марыя Калеснікава: што з імі
    08:16 Госці Лукашэнкі
    09:44 Настаўніца паказала свой заробак
    10:52 Новы хапун
    11:53 Што адбываецца на мяжы Беларусі
    12:40 Лунінецыя!

    14 min
  • Лукашэнка прагаварыўся на нарадзе / Дзікая гісторыя пад Магілёвам / Азаронак супраць былога калегі

    Галоўныя навіны дня. Высокі чыноўнік паказаў сваю зарплату: даходы кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігара Сергеенкі. Маладая айцішніца вярнулася ў Беларусь і пашкадавала. Лукашэнка займаецца модай, прызнае праблемы ў войску і хвалюецца пра будучыню і пенсію. Мінскі заяц нарабіў праблем: што здарылася? Дзікая гісторыя на Магілёўшчыне: маці на лаве падсудных. Азаронак супраць былога калегі: пад ударам Яўгеній Перлін. Нечаканая гісторыя каханай беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:15 Колькі зарабляе чыноўнік Лукашэнкі
    01:11 Лукашэнка хвалюецца пра моладзь і штучны інтэлект
    04:34 Азаронак супраць Перліна
    05:20 Дзікая гісторыя
    07:09 Дарма прыехала ў Беларусь
    08:28 Новыя дэталі гучнай аблавы
    10:20 Парадаксальнае каханне Караткевіча
    11:35 Часнык на шыі
    12:30 Мінскі заяц пралічыўся

    14 min
  • Вера Палякова: Макей мяне ніколі не хваліў! / Лукашэнка раззлаваўся: што здарылася

    Галоўныя навіны дня. Лукашэнка муштруе чыноўнікаў: цяпер узяўся за вышэйшую адукацыю. Што чакае беларускіх студэнтаў, якія прэтэнзіі да міністра і да чаго тут Коля Лукашэнка і філасофія? Вера Палякова расказала, як Уладзімір Макей яе выхоўваў. Няпростая біяграфія: пайшоў з жыцця вядомы чыноўнік. Міліцыя паказала страшныя лічбы: пра што гаворка. Іван Кубракоў паехаў на гастролі па Беларусі: што адбываецца? Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:17 Вера Палякова пра сямейнае жыццё з Макеем
    02:23 Лукашэнка заняўся адукацыяй: пагражае чыноўнікам
    05:45 Міністр Іванец адказвае на прэтэнзіі
    06:49 Высокі чыноўнік няпростага лёсу
    09:00 Міліцыя прызнала вялікую праблему
    10:55 Гастролі міністра Кубракова
    11:30 Беларуса затрымалі за мяжой
    11:54 Новая схема махляроў
    12:52 Незвычайны джэмпер для закаханых

    14 min
  • Сілавікі затрымліваюць сваіх: новая гучная справа / Лукашэнка паехаў адпачываць: ВІДЭА

    Галоўныя навіны дня. Гучная «справа ДФР»: лукашэнкаўцы масава затрымліваюць сваіх жа. Што адбываецца? Сам Лукашэнка вырашыў адпачыць: дзе ён і чым займаецца? Суседзі адгароджваюцца ад Беларусі. Мікалай Карпянкоў апраўдваецца перад Азаронкам і спявае оды міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову: што здарылася? Пенсіянерка выкінула багацце з балкона: пароль «Барысаўна!» Уладзімір Каранік, ігуана і нечаканыя віншаванні. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:16 «Справа ДФР»: што адбываецца
    02:40 Як і дзе адпачывае Лукашэнка
    03:40 Мікалай Карпянкоў апраўдваецца
    06:16 Пароль: «Барысаўна!»
    07:35 У Беларусі знікаюць медыкі
    08:44 Затрымалі ў Полацку
    09:20 Праверкі ў Бабруйску
    09:44 Без каментароў
    10:40 Каранік і ігуана Ася

    13 min
  • Віктар Лукашэнка паехаў на дзіўнае свята / Цела знайшлі ў чыстым полі: загадкавая гісторыя

    Галоўныя навіны дня. Аляксандр Лукашэнка і яго старэйшы сын Віктар раз’ехаліся на гастролі: хто куды? Азаронак незадаволены народам, тым часам пенсіянерку падмануў яго «двайнік». Загадкавыя гісторыі з беларускіх рэгіёнаў. Затрымалі завуча-прыхільніцу Лукашэнкі: забралі проста з урокаў. Што вядома пра мужчыну з Петрыкава: абвінавачваюць аж па 15 артыкулах. Гіганцкі сцяг у Гродне. Беларусь аб’ядноўваецца: з кім і чаму стане толькі горш. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы00:15 Гастролі сям’і Лукашэнак
    01:19 Азаронак і народ
    01:54 Пенсіянерка паверыла Азаронку і пашкадавала
    02:29 Сумныя сакрэты беларускай міліцыі
    04:26 Аб’яднанне не на карысць беларусам
    05:37 Радуйся альбо маўчы
    06:22 Праблемы ў завуча
    07:00 Загадкавыя гісторыі
    07:35 Новая распрацоўка беларускіх вучоных
    08:06 Фінал гомельскай трагедыі
    08:33 Таямнічы суд
    09:47 Гіганцкі сцяг у Гродне
    10:26 Што чакае мінскае метро
    10:50 Нечаканая сустрэча каля Оршы

    12 min
  • Генерал нечакана сказаў праўду / Былы чыноўнік прызнаецца / Лукашэнка заняўся любімай справай

    Галоўныя навіны дня. Лукашэнкаўскі генерал раптам кажа праўду: словы галоўнага ідэолага Мінабароны Леаніда Касінскага. Як знікае гістарычны цэнтр Брэста і да чаго тут былы сілавік: падрабязнасці. Лідскі мэр зладзіў сабе рэаліці-шоу: пра што гаворка. Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ. За што сорамна былому беларускаму чыноўніку: шчырае прызнанне. Незвычайнае аўто прадаюць у Пінску. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:17 Пра што кажа беларускі генерал
    01:12 Што адбываецца ў Брэсце
    03:20 Прызнанні былога беларускага чыноўніка
    05:16 Лідскі мэр і відэа
    06:01 Лукашэнка заняўся чыноўнікамі
    06:39 Пінскі люкс
    07:08 Міліцыя і студэнты
    07:50 Суд па сумнай справе
    08:14 Затрыманне ў Магілёве
    08:15 Трое сяброў з Гомеля: у чым іх віна?
    09:12 Незвычайнае выратаванне
    09:52 «Актывісты» супраць Льва Сапегі

    12 min
  • Бяда ў мінскай радзільні / Памёр яшчэ адзін начальнік міліцыі / Лукашэнка захацеў рамантыкі

    Лукашэнка змяніў указ і дазволіў арміі рабіць з беларусамі што заўгодна. Раптам не стала яшчэ аднаго міліцэйскага начальніка: што здарылася. Цешча лукашэнкаўскага сілавіка хоча мільёны: за што? У Жодзіне затрымалі міліцыянераў, якія выступілі супраць калег. Бяда ў мінскай радзільні: маці просіць дапамогі ў Лукашэнкі. Скандал вакол Святланы Ціханоўскай: падрабязнасці. Новыя факты з біяграфіі даносчыцы Бондаравай. Цэнзура закрыла яшчэ адну выставу ў Мінску. Рамантык з Магілёва.
    Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 — Галоўнае
    00:18 — Лукашэнка дазваляе арміі ўсё
    01:28 — Што здарылася з міліцэйскім начальнікам з Оршы?
    02:08 — Элітнае жыллё беларускай пенсіянеркі
    03:22 — У Жодзіне затрымалі пяцярых былых міліцыянераў
    03:53 — Трагедыя ў мінскай радзільні
    05:41 — Мары Лукашэнкі
    07:10 — Скандал з удзелам Ціханоўскай
    07:44 — Міма выбараў пракінулі давераную асобу Лукашэнкі
    08:36 — Новыя факты біяграфіі даносчыцы Бондаравай
    09:50 — Закрылі другую выставу за тыдзень
    10:42 — Прыйшла ў ЗАГС і ледзь не трапіла пад суд
    11:55 — Рамантык з Магілёва

    13 min
  • Дэпутаты загаварылі / Прынялі новы закон: як будуць сачыць за беларусамі / Новая цацка для Лукашэнкі

    Галоўныя навіны дня. Беларускія дэпутаты расказалі схему як трапіць у парламент: праверка КДБ і што вырашае Лукашэнка. Новы закон і беларускія следчыя: падрабязнасці.
    Гурт «Дразды» і малады лукашэнкаўскі прапагандыст: чаго мітусіцца Мікіта Рачылоўскі? Беларуская спартсменка пра свае планы ў крэсле дэпутата. Лукашэнка зноў скардзіцца: каму і на што? Дзе беларусу ўзяць мільён? Новы лядовы палац: колькі каштуе і колькі іх ужо ў Беларусі? Беларусбанк мяняе стыль: васількі і арнамент. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:15 Новы закон: што чакае беларусаў
    01:08 Лукашэнка пра былых сяброў
    01:42 Прызнанні беларускіх дэпутатаў
    03:46 Планы беларускай спартсменкі
    04:22 Малады прыхільнік Лукашэнкі і яго барацьба
    06:20 Падлікі Віктара Лукашэнкі і новая цацка для яго бацькі
    07:19 Прыдумаў казку і пашкадаваў
    08:17 У Брэсце таксіст выратаваў пенсіянерку
    08:57 Беларускія бестселеры
    09:33 Як беларусу стаць мільянерам
    10:03 Карпаратыў з сумным фіналам
    10:38 Беларусбанк раздае стыль

    12 min
  • Лукашэнка супраць самадзейнасці / Кепскі навіны пра Бабарыку / Сямейны парадокс Ігара Тура

    Галоўныя навіны дня. Лукашэнка вучыцца на сваіх памылках: больш ніякіх сюрпрызаў на выбарах. Мама тэлевядучага АНТ Ігара Тура ідзе ў дэпутаты: а каго не пусцілі і чаму? Загадкавая справа палкоўніка памежнай службы з Гомеля: што вядома. Таямнічы самалёт у мінскім аэрапорце: версіі. Беларускія трактары мяняюць колер: нечаканае прызнанне галоўнага дызайнера МТЗ. Што адбываецца з Віктарам Бабарыкам: новыя падрабязнасці. У «Навіны Палесся» ўзялі на працу кібержурналістку. Усе дэталі ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:16 Выбары дэпутатаў у Беларусі: новыя цікавосткі
    02:45 Таямнічы авіярэйс у Мінск
    03:45 БТ і шпіёны
    05:06 Незвычайная справа гомельскага палкоўніка
    05:56 Беларускія трактары мяняюць колер
    06:33 Апошнія навіны пра Віктара Бабарыку
    08:52 Паверыла ў ператрус і засталася без грошай
    09:43 Новая выдумка лукашэнкаўцаў
    10:21 Нейражурналістка з Палесся
    11:00 «Кіно» ад бюджэтнікаў

    13 min

About Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі

From the publisher's feed

Галоўныя навіны партала Nashaniva.сom пра Беларусь у кароткім фармаце. Падпісвайцеся — і будзеце ведаць, чым жыве Беларусь. Дзякуй, што вы з намі!