Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі

Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі

By Наша НіваNewsPolitics
Download on the App Store

Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі episodes

  • Першы загад новага міністра / Таямнічыя дакументы Лукашэнкі / Пасадзілі афіцэра: падрабязнасці

    Галоўныя навіны дня. Новы міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў выдаў першы загад: расказваем. Пра што дамовіўся Лукашэнка і якія дакументы падпісаў? Спойлер: нічога добрага! Міністра абароны Хрэніна адправілі ў замежную камандзіроўку: куды і навошта? Ціхі суд па справе афіцэра ў Брэсце: што вядома. Незадаволены? Чакай затрымання! Як працуюць беларускія ідэолагі: сочаць за намі і вамі. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:18 Загадкавы працэсс у Брэсце
    01:53 Новы «сюрпрыз» ад нашых суседзяў
    02:22 Камандзіроўка міністра
    02:44 Таямніцы Лукашэнкі
    04:08 Выпадак на мяжы
    05:05 Беларускія ідэолагі здалі самі сябе
    06:50 Незвычайная дэгустацыя
    07:50 Аматара Лукашэнкі не ўзялі ў дэпутаты
    09:06 Міліцыя зноў за сваё
    09:46 Незвычайная спрэчка
    10:23 Зноў палітычныя суды
    10:53 Новыя правілы новага міністра

    13 min
  • Лукашэнка не трымае слова / Абстралялі аўтобусы пад Мінскам / Дзіўная кватэра ў Мінску

    Галоўныя навіны дня. Лукашэнка ў раз’ездах: дзе ён, пра што гаворыць, якога бацьку сустрэў? Палкоўнік агучыў дзіўны сцэнар: хто рыхтуе правакацыі і якія? Лукашэнка не стрымаў слова: што на гэты раз? Беларуская вакцына: выпрабаванні на чыгуначніках. Што адбываецца ў Курапатах: перапісванне гісторыі. Вольга Бондарава зноў скардзіцца: цяпер на БТ. Добрая гісторыя з-пад Віцебска. У музыкаў Nizkiz усё кепска. Такую кватэру ў Мінску вы яшчэ не бачылі! Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:15 Гастролі Лукашэнкі
    01:30 План палкоўніка
    02:40 Чаго вартае слова Лукашэнкі
    03:28 Што адбываецца ў Курапатах
    04:59 Медаль для прапагандысткі
    05:43 Беларусы пра выбары дэпутатаў
    06:59 Званы супраць турысткі
    07:43 Што здарылася пад Мінскам
    08:08 Добрая гісторыя з-пад Віцебска
    08:40 Праблемы ў музыкаў
    09:28 Эксперыменты на бюджэтніках
    10:05 Вельмі дзіўная кватэра
    10:48 Новыя праблемы Вольгі Бондаравай

    13 min
  • Чыноўнік для бруднай працы: каго Лукашэнка зрабіў міністрам / Азаронкам карыстаюцца ашуканцы: ВІДЭА

    Галоўныя навіны дня. Лукашэнка звольніў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. Цяпер кіраваць ведамствам будзе Аляксандр Хаджаеў: хто ён такі і якое заданне атрымаў. Знайшлі сацсеткі Колі Лукашэнкі: як так адбылося і што за гульні ён любіць? Новая справа: цяпер супраць беларускіх палітычных аналітыкаў. Рыгор Азаронак стаў інвестарам: што адбываецца. Навошта юнак адправіў маму да Наталлі Качанавай. Куды ідзе конь? Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:18 Лукашэнка прызначыў новага міністра: хто ён
    04:11 Гульні і сацсеткі Колі Лукашэнкі
    05:45 Справа «аналітыкаў Ціханоўскай»
    06:50 Беларуская дактрына
    07:33 Азаронак стаў інвестарам
    08:22 Адправіў маму да Качанавай
    10:11 Працяг сумнай тэмы
    10:54 Сталі зоркамі сацсетак
    11:16 Куды ідзе конь?

    13 min
  • Спецзаданне міністра Кубракова / Справіў патрэбу ў Вечны агонь / Жаніх падмануў пенсіянерку

    Галоўныя навіны дня. Чаму адбыўся хапун і да чаго тут «Еўраопт»: новыя дэталі. Спецыяльная камандзіроўка міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова: дзе ён і чаму. Лукашэнка звольніў высокіх чыноўнікаў. Як беларуская дзяржава развяла на грошы сваіх і суседзяў: падрабязнасці. Што адбылося пад Мінскам. Праблемы замест жаніха: беларуская трагікамедыя. Экскурсія ў Маладзечне скончылася нечакана. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы00:20 Лукашэнка звольніў чыноўнікаў
    00:56 Затрыманні з-за пакета з прадуктамі
    04:15 Нахуліганіў і забыўся
    04:45 Нечаканы фінал экскурсіі
    05:29 Дзе міністр Кубракоў
    06:02 Схематоз па-беларуску
    09:03 Што адбылося пад Мінскам
    09:33 Не жаніх, а праблемы
    11:13 Беларусы без хлеба

    13 min
  • Лукашэнка расказаў, што яго непакоіць / Адключылі беларускага паэта

    Лукашэнка сабраў генералаў і расказаў, чаго ён баіцца. Новы хапун: дзясяткі затрыманых. Вынеслі прысуд былому міліцэйскаму начальніку. Улады хочуць яшчэ больш зачысціць беларускі інтэрнэт. Што будзе з вядомымі гандлёвымі сеткамі? Незвычайны карабель на Цнянцы.

    Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

    12 min
  • Лукашэнка сам сабе шкодзіць / Гнілыя падарункі ад чыноўнікаў / Страляніна ў Бабруйску: падрабязнасці

    Каму Лукашэнка дорыць каштоўныя падарункі і каго пасылае іх уручаць? Чаму ён сам цяпер ледзь ходзіць: што здарылася? Дэмаграфічная катастрофа у Беларусі: лічбы. Няўдалая піяр-акцыя ад пула губернатара Караніка. Сілавікі зладзілі страляніну – на гэты раз у Бабруйску. Лукашэнка не пакідае сабе выхаду сваімі ж дакументамі: пра што гаворка. Міністр гандлю сыходзіць ад нязручных пытанняў пры дапамозе хамства. Трагедыя ў Жодзіне. Правакатар загаварыў па-беларуску. Гумовы батон узарваў тыкток.
    Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 — Добры вечар, сябры!
    00:19 — Недарэчная траўма Лукашэнкі
    01:19 — Мама Колі і каштоўныя падарункі
    02:15 — Дэмаграфічная катастрофа ў Беларусі
    03:50 — Няўдалая піяр-акцыя ад губернатара
    04:36 — Міліцыя зноў зладзіла страляніну
    05:21 — Лукашэнку прымусяць ваяваць
    06:44 — Міністр-каратыст і нязручныя пытанні
    08:01 — Правакатар і беларуская мова
    09:06 — Трагедыя ў Жодзіне
    09:29 — Як вырашаюць камунальныя праблемы ў Мінску
    10:19 — Беларускі батон парваў тыкток

    12 min
  • Лукашэнка: жанчыны цягнулі мяне за штаны! / Што здарылася з вайскоўцамі / Танцы для міністра

    Галоўныя навіны дня. Лукашэнка прыляцеў на завод пад Барысавам: паглядзеў на першы беларускі аўтамабіль, успомніў маладосць і расказаў пра малодшага сына Колю. Шыкоўнае футра Наталлі Качанавай. Прапагандыст і верш «Пагоня». Беларускі знак якасці: што гэта і як ён выглядае. Куды паслалі беларускага міністра. Шчучыншчына: больш не смешна. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:17 Лукашэнка на аўтазаводзе
    02:39 Беларускі знак якасці
    03:24 Салдаты нарабілі сабе праблем
    03:52 Судзяць афіцэра КДБ
    04:31 Хто хоча забраць «Пагоню»
    05:28 Колькі беларусаў з’ехала: лічбы
    06:03 Шуба беларускай чыноўніцы
    06:33 Куды Лукашэнка паслаў міністра
    07:20 Сілавікі патрабуюць грошы: каму, колькі і за што
    08:03 Хапун у Шчучыне
    08:30 Прадала кватэру, каб дапамагчы
    10:14 Незвычайны блог пра Беларусь
    11:02 Незвычайная сустрэча пад Пружанамі

    12 min
  • Лукашэнку аб'явілі прарокам: ВІДЭА / Чыноўніца ў захапленні ад калоніі / Медыкі папярэджваюць

    Галоўныя навіны дня. Лукашэнка заняўся эканомікай: расказаў пра новыя правілы бізнэса ў Беларусі, паскардзіўся на ціск і раз’юшыўся ад звыклай тэмы. Высокапастаўленую чыноўніцу адправілі ў калонію: ацаніце яе стыль. Фінал незвычайнай гісторыі. Торт для гродзенскіх мядзведзяў. Медыкі папярэджваюць беларусаў. Хапун у Драгічыне. Фёдар Поўны абвяшчае Лукашэнку прарокам: ВІДЭА. Планы чыноўнікаў: ім не хапае беларусаў. Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:16 Лукашэнка загаварыў пра грошы і бізнэс
    03:57 Лукашэнку зрабілі прарокам
    04:46 Чыноўніца на зоне
    05:44 Планы беларускіх уладаў на будучыню
    06:50 Фінал заблытанай гісторыі
    09:09 Хапун у Драгічыне
    10:00 Дарма вярнуўся ў Беларусь
    10:31 Не злавілі бацьку — прыйшла па сына
    11:10 Што адбываецца ў Баранавічах
    11:37 Незвычайны дзень народзінаў
    12:12 Медыкі папярэджваюць беларусаў

    14 min
  • Затрыманне ў кіраванні справамі Лукашэнкі: падрабязнасці / Страшная трагедыя на Магілёўшчыне

    Галоўныя навіны дня. Затрыманне ва Упраўленні справамі Лукашэнкі: затрыманы першы намеснік. Падобна, што гэта можа сапсаваць кар’еру яго начальніку. Хто заменіць Ігара Сергеенку ў Адміністрацыі Лукашэнкі? Разглядаем асобы Караніка, Снапкова, Рыжанкова і Вакульчыка. Трагедыя ў Мсціслаўскім раёне: што здарылася. Старая песня беларускіх чыноўнікаў: віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка паўтарае за міністрам адукацыі Іванцом. Зачыстка ў Беларускім дзяржаўным універстітэце. Што адбылося ў салігорскай радзільні: у Лукашэнкі просяць дапамогі. Падрабязнасці ў новым выпуску «Нашай Нівы».
    00:00 Галоўныя тэмы
    00:16 За што затрымалі высокапастаўленага чыноўніка
    02:22 Каго павысіць Лукашэнка?
    05:35 «Вузлы супраціву» Лукашэнкі
    06:25 Што адбылося на Магілёўшчыне
    07:19 У Лукашэнкі просяць дапамогі
    08:06 Беларус загінуў за мяжой
    08:34 Віцэ-прэм’ер Петрышэнка і беларускія студэнты
    10:08 Чысткі ў БДУ
    10:44 Чаго баіцца беларускае міністэрства прамысловасці
    11:22 Суд у Гомелі
    11:48 Незвычайны транспарт з-пад Брэста

    13 min
  • Лукашэнка прыбірае топ-чыноўніка / Беларусаў рыхтуюць да горшага / Даносчыца ідзе ў дэпутаты

    Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі хутка сыдзе са сваёй пасады. Якая будучыня чакае Ігара Сергеенку? Лукашэнка збірае нараду і абураецца: ёсць нюансы. Беларускіх школьнікаў і студэнтаў рыхтуюць да найгоршага. Нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук больш не хавае свой сакрэт і выходзіць з ценю. Ізастужка як абарона: ад чаго? Што вядома пра жанчыну, за якую перад міністрам Кубраковым заступіўся Лукашэнка. Новая сетка прыходзіць на месца «Вострава чысціні» ды «Мілы» – што вядома? Даносчыца сабралася ў дэпутаты – якія шанцы ў Вольгі Бондаравай? Рагачоўская згушчонка ці глыбоцкая: ацэньваюць не беларусы.
    Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
    00:00 — Добры вечар, сябры!
    00:15 — Лукашэнкаўскі топ-чыноўнік страціць сваю пасаду
    01:26 — Што абурыла Лукашэнку?
    03:03 — Школьнікаў і студэнтаў рыхтуюць да найгоршага
    04:18 — Ізастужка на мінскім вакзале
    05:09 — Нявестка Лукашэнкі выходзіць з ценю
    06:36 — Што за жанчына, за якую заступіўся Лукашэнка?
    08:43 — Канкурэнт «Востраву чысціні» ды «Міле»
    09:30 — Даносчыца рвецца ва ўладу
    10:09 — Замежнікі і беларуская згушчонка

    12 min

About Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі

From the publisher's feed

Галоўныя навіны партала Nashaniva.сom пра Беларусь у кароткім фармаце. Падпісвайцеся — і будзеце ведаць, чым жыве Беларусь. Дзякуй, што вы з намі!