Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Навіны:How many episodes does Навіны have?The podcast currently has 118 episodes available.
September 24, 2025Гісторык Фяльшцінскі: Падзеньне расейскай імпэрыі можа пачацца зь БеларусіРасейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі сярод іншага, вядомы сваёй кнігай «ФСБ узрывае Расею» аб прыходзе да ўлады Ўладзіміра Пуціна. Ягоным суаўтарам тады быў колішні падпалкоўнік КДБ СССР і ФСБ Расеі Аляксандар Літвіненка, якога ФСБ пазьней атруціла ў Брытаніі.Новая кніга Фяльшцінскага – гэта біяграфія рэдактаркі сайту «Хартыя'97» Натальлі Радзінай на фоне падзей найноўшай гісторыі ў Беларусі. Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода пра тое, адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі і пра тое, як ён зацікавіўся Беларусьсю....more33minPlay
September 22, 2025Хто прымусіць Лукашэнку пайсьці на саступкіПольшча не зьбіраецца аднаўляць рух на мяжы зь Беларусьсю, прыпынены з нагоды вучэньняў “Захад-2025”. Каб вырашыць мігранцкі крызіс на мяжы зь Беларусьсю, Варшава спрабуе націснуць на Менск пры дапамозе Кітаю. Ці ўдасца прымусіць Лукашэнку адступіць? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі....more57minPlay
September 17, 2025Калі палякі адкрыюць мяжу?Што нечаканага адбылося на вучэньнях «Захад-2025»? Якімі будуць наступствы рашэньня Польшчы зачыніць мяжу зь Беларусьсю? Якім можа быць плён дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня....more45minPlay
September 15, 2025Блогер «Шэры Кот» і дацэнтка Дуліна пра высылку зь БеларусіЦі могуць улады ЗША дазволіць сабе ўльтыматумы на перамовах з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў? Як дамагчыся, каб рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць былыя палітвязьні – Дзьмітры Казлоў, вядомы як блогер «Шэры Кот» і выкладчыца італьянскай мовы, экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна....more56minPlay
September 12, 2025Павал Мажэйка: Я разумею ўчынак СтаткевічаВызвалены 11 верасьня з бабруйскай каленіі журналіст Павал Мажэйка даў першае вялікае інтэрвію. У ім ён расказаў, як адбывалася вызваленьне і высылка зь Беларусі. На беларускай-літоўскай мяжы Мажэйка знаходзіўся ў адным аўтобусе зь Міколам Статкевічам, які адмовіўся выяжджаць з краіны. Ён расказаў у эфіры “ПіКа Свабоды” дэталі гэтага здарэньня.Яшчэ адзін госьць праграмы – гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман. Зь ім Дзьмітры Гурневіч размаўляе пра зьдзелку паміж Дональдам Трампам і Аляксандрам Лукашэнкам....more59minPlay
September 11, 2025Вызваляюць палітвязьняў. Зьдзелка Трампа і Лукашэнкі11 верасьня Лукашэнка правёў яшчэ адну сустрэчу з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам і прапанаваў «вялікую зьдзелку» па «закладніках». Так ён назваў палітзьняволеных. Сёньня на волю выйшло 52 зь іх. Сярод іх - 14 замежных грамадзян. 6 з іх – грамадзяне Літвы, па двое – Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін – Вялікабрытаніі....more43minPlay
September 11, 2025Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для XV ст.?Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей – вера ці мова? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з гісторыкам, дактарантам унівэрсытэту імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы Паўлам Котавым, які займаецца гісторыяй Беларусі XV стагодзьдзя....more41minPlay
September 10, 2025«Лукашэнка абдумвае абмен палітвязьнямі. Пралёт расейскіх дронаў яму нявыгадны»Расейскія дроны сёньня ўначы ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбілі. Гэта адбылося напярэдадні пачатку вучэньняў «Захад-2025».За дзень да гэтага, фармальна з прычыны гэтых манэўраў, Польшча абвясьціла пра закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю. Гэтыя падзеі ў эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваюць польскія журналісты Міхал Патоцкі і Руслан Шошын, а таксама расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў....more43minPlay
September 09, 2025Як працуе беларуская шпіёнская сетка ў ЭўропеЦі магла сьмерць палітвязьня Андрэя Паднябеннага за кратамі быць вынікам «прафэсійнай помсты»? Што вядома пра арыштавага супрацоўніка спэцслужбаў Малдовы, якога абвінавацілі ў працы на беларускае КДБ, а таксама пра беларускага дыплямата, якога па гэтай справе высылаюць з Чэхіі? Пра гэта расказваюць чэскі журналіст Ондржэй Соўкуп і праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка....more26minPlay
September 04, 2025КДБ супраць Латушкі? Ці ўратуе Кітай Лукашэнку. Уцёкі рабочай сілы зь Беларусі.У праграме «ПіК Свабоды» размаўляем пра найважнейшыя падзеі тыдня. Працягваецца скандал з абвінавачваньнем Паўла Латушкі ў сэксуальным дамагальніцтвах. Сам палітык прэтэнзіі адмаўляе. Дэлегатка Каардынацыйнай Рады Вольга Карпушонак паскардзілася ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Ці спраўдзяцца спадзяваньні Аляксандра Лукашэнкі на Кітай, дзе ён знаходзіўся некалькіх апошніх дзён і правёў шэраг сустрэч. Зь Беларусі масава выяжджаюць высокакваліфікаваныя рабочыя кадры. Чым гэта абернецца для эканомікі краіны....more55minPlay
FAQs about Навіны:How many episodes does Навіны have?The podcast currently has 118 episodes available.