Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Навіны:How many episodes does Навіны have?The podcast currently has 118 episodes available.
October 24, 2025«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкаміБылы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён, беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы. Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе, і адказвае крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы....more56minPlay
October 17, 2025Беларусам павышаюць падатак. Папа прыедзе ў Беларусь? Новая група палітвязьняў выйдзе на волю?У выніковым выпуску тыдня праграмы «ПіК Cвабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч, галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная Вольга Лойка камэнтуе асноўныя падзеі апошніх дзён....more58minPlay
October 15, 2025Ці варта Эўропе ісьці за Трампам да Лукашэнкі? Спрэчка Краўцова і НіжнікаваЦі прывядзе да станоўчых пераменаў дыялёг Эўропы з рэжымам Лукашэнкі? Наколькі Лукашэнка самастойны гулец? Ці працуюць санкцыі? Па гэтых тэмах праграме «ПіК Свабоды» дыскутуюць сакратар Каардынацыйнай Рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст....more55minPlay
October 10, 2025Ці пакіне Ціханоўская Літву? Чаму выбухі ў Расеі выгадныя Лукашэнку?Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе асноўныя падзеі тыдня. Сярод іх: Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, што гэта значыць? Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі? Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь? У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?...more54minPlay
October 06, 2025Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняўКавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у размове са Свабодай расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты, тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку, разважае пра тое, чаму Андрэй Стрыжак мусіў сысьці з BySol, і як нобэлеўская прэмія для Дональда Трампа паспрыяла б вызваленьню беларускіх палітвязьняў....more36minPlay
October 03, 2025«Лукашэнка — Гітлер, які ня змог зьехаць з Аўстрыі». Філіпенка пра забароненыя кнігі і лёс БеларусіЛёс раману Сашы Філіпенкі «Слон», забароненыя ў Беларусі кнігі, учынак Статкевіча, трагедыі палітвязьняў. Пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам Сашам Філіпенкам....more42minPlay
September 30, 2025Стрыжак сышоў. Дапамога беларусам разваліцца?Ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі, калі вызваляць і дэпартуюць сотні палітвязьняў? Ці перашкодзяць зьмены ў фондзе BySol эвакуацыі беларусаў, які трапляюць пад пагрозу арышту? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і кіраўніца Нарвэскага Хэльсынскага камітэту Бэрыт Ліндэман....more34minPlay
September 26, 2025Чаго хоча Пуцін ад Лукашэнкі, а Сяргей Ціханоўскі ад Сьвятланы?Навошта Лукашэнка абяцае Пуціну АЭС на ўсходзе Беларусі з разьлікам на акупаваныя Расеяй украінскія тэрыторыі? Які плён прынясе ўдзел Сьвятланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН? Што ня так з публічнай размовай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх у Нью-Ёрку, якая выклікала шмат камэнтароў. Як зьмены ў фондзе Bysol могуць паўплываць на эфэктыўнасьць арганізацыі, якая гадамі дапамагае тысячам беларусаў у бядзе. Гэтыя тэмы ў «ПіКу Свабоды» камэнтуе аналітык Сяргей Чалы....more1hPlay
September 25, 2025Ці перахітрыў Лукашэнка палякаўПольшча сёньня ўначы адкрывае мяжу зь Беларусьсю. Ці ўдалося Варшаве націснуць на Менск і дамагчыся свайго, ці перамога ў гэтым двубоі на баку Лукашэнкі? Пра няпростыя суседзкія адносіны Беларусі і Польшчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з былым польскім паслом у Менску Лешэкам Шарэпкам....more49minPlay
September 24, 2025Ці надоўга адкрыюць беларуска-польскую мяжуМяжа Польшчы і Беларусі будзе зноў адкрытая ў ноч на 25 верасьня. Міністар унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі ўжо падпісаў адпаведнае распараджэньне. Гэтае рашэньне абмяркоўваюць аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі і аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст....more41minPlay
FAQs about Навіны:How many episodes does Навіны have?The podcast currently has 118 episodes available.