Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Навіны:How many episodes does Навіны have?The podcast currently has 118 episodes available.
September 03, 2025«Кітай Лукашэнку міласьціны не падасьць»3 верасьня ў Пэкіне адбыўся грандыёзны ваенны парад, прымеркаваны да 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. У парадзе таксама прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Гэтае мерапрыемства ўжо называюць альянсам супраць "заходняга дамінаваннья" і альтэрнатыўнага сусьветнага парадку на чале з Кітаем. Госьці «Піка Свабоды» - гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацоўнік Радыё Свабода Яраслаў Шымаў....more32minPlay
August 29, 2025“Выкраданьне” Котава, візыт Лукашэнкі ў Кітай, тысячы аўто на мяжыУ пятнічным выпуску “ПіКа Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. З палітолягам Паўлам Вусавым і іншымі гасьцямі этэру мы размаўляем пра таямнічае зьнікненьне былога чыноўніка Анатоля Котава, паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, сытуацыю з чэргамі аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы, 1 верасьня і вяртаньне дзяцей у школы, а таксама пра набыцьцё ініцыятывай Maldzis «Вялікага мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча....more57minPlay
August 28, 2025Чаму зьнік былы чыноўнік Лукашэнкі Анатоль КотаўУжо тыдзень нічога невядома пра лёс Анатоля Котава, былога дыплямата і чыноўніка. Паведамляецца, што ён зьнік у Турэччыне, пасьля прылёту з Варшавы. Анатоль Котаў працаваў у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, зьехаў зь Беларусі у 2020 годзе. Апошнім часам выступаў у якасьці палітоляга, працаваў у Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці. Сёньня госьць «ПіКа Свабода» выканаўчы дырэктар гэтага фонду Аляксандар Апейкін....more30minPlay
August 27, 2025Латышонак: «Безь літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б»Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта ды іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам....more28minPlay
August 22, 2025Беларускі Нобэль для Трампа. Беларусаў не пускаюць у ЭЗ? Сэрбскія «кашалькі» ЛукашэнкіЧаму зьнялі санкцыі з кампаній Dana Holdings, зьвязаных зь Беларусьсю? Адкуль узялася лічба 1300 палітвязьняў, якую агучыў Трамп і колькі іх насамрэч? Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам? Ці своечасовы візыт прэзыдэнта Ірана ў Беларусь? Чым зарабляе Купалаўскі тэатар і як жывуць яго былыя зоркі? Чаму трэба прачытаць культавы літоўскі раман “Silva rerum” пра часы ВКЛ, які выйшаў па-беларуску? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам....more51minPlay
August 19, 2025Што важна ведаць беларусам пра перамовы ў Белым домеЯкі галоўны вынік перамоваў Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў? Дзе можа адбыцца рыхтаваная амэрыканскім прэзыдэнтам сустрэча Зяленскага з Пуціным і чаму гэта важна для Беларусі. У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае са старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам....more43minPlay
August 18, 2025Якую ўгоду прапануе Трамп Лукашэнку? Ці магчымае спыненьне рэпрэсій у Беларусі?У жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разам з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам і сябрай асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку, ягонымі пастамі ў сацсетках пра вызваленьне 1300 беларускіх палітвязьняў. Пагаворым пра тое, ці можна чакаць вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій, а таксама якую ролю можа адыграць Беларусь, рэжым і дэмакратычныя сілы ў намаганьнях прэзыдэнта ЗША завяршыць вайну?...more53minPlay
August 18, 2025Што хоча Трамп ад Лукашэнкі? Аналізуем з КавалеўскімРазам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы. Падсумоўваем вынікі перамоваў амэрыканскага прэзыдэнта зь кіраўніком Расеі, а таксама ці магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў бліжэйшым часам....more36minPlay
August 18, 2025Перамовы Трампа з Пуціным. Былы турэмнік у Нямеччыне. Адмена аўтобусаў паміж Менскам і ВільняйЧаго беларусам чакаць ад сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы? Як былы намесьнік начальніка Бабруйскай калёніі, які зьдзекаваўся з палітвязьняў, змог атрымаць нямецкае грамадзянства? Што стаіць за адменай аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй і чаму беларусам становіцца ўсё цяжэй выехаць у краіны Эўразьвязу? У эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам....more46minPlay
August 14, 2025«Шэйман і Віктар Лукашэнка маюць прадстаўляць улады на «круглым стале» дзеля выхаду з крызісу»Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году? Падсумоўваем вынікі пяці гадоў пасьля падзеяў 2020 году з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту, доктарам-псыхіятарам Дзьмітрыем Шчыгельскім....more50minPlay
FAQs about Навіны:How many episodes does Навіны have?The podcast currently has 118 episodes available.