Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Навіны:How many episodes does Навіны have?The podcast currently has 118 episodes available.
December 08, 2025Як ЗША мяняюць правілы гульні для Беларусі. Палітвязьні, грошы, ядзерная зброяНядаўна апублікаваную Стратэгію нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў камэнтуе амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі....more32minPlay
December 05, 2025Фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы ў разгубленасьці. Вынікі тыдня з Арцёмам ШрайбманамДа чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой? Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр? Ці захочуць беларусы ў Эўропу? Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам....more49minPlay
December 03, 2025Расея — так, вайна — не: парадокс беларусаў у новым апытаньніЯк ставяцца беларусы да працоўных мігрантаў і да памілаваньняў палітвязьняў? Ці зьмянілася іх стаўленьне да вайны Расеі з Украінай? Які выбар робяць апытаныя паміж Расеяй і Эўропай? У праграме «ПіК Свабоды» пра вынікі апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі распавядае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня....more38minPlay
December 02, 2025Ці пасябруе Ціханоўскі з ТрампамЦі стане Сяргей Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША? Ці трэба апублічваць унутраныя канфлікты ў камандзе Ціханоўскага? Ці вычарпаны канфлікт былога палітвязьня з офісам ягонай жонкі? Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за гісторыю з прылётам дрона зь Літвы, не заўважаючы сотні дронаў з боку Расеі? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры пагаворым з палітыкам, кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім....more49minPlay
November 28, 2025Мір, палітвязьні, мяжа, Ціханоўскі — размова з Вадзімам Пракоп’евымШто прынясе Беларусі мір ва Ўкраіне? Чым Трамп падабацца Ціханоўскаму? Ці памяняецца лідэр у дэмакратычных сілах Беларусі? Гутарка Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» з адным зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе, бізнэсоўцам Вадзімам Пракоп'евым....more55minPlay
November 24, 2025Лукашэнка робіць крок насустрач ЗяленскамуШто атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў? Як шмат палітвязьняў сярод іх? Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з палітолягам, прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам....more59minPlay
November 21, 2025Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход«Мірны плян» ЗША. Беларусам адкрываюць межы. Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі». «Сход неабыякавых» у Вільні. Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варшаве. Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком....more57minPlay
November 19, 2025Чаму камуналка стала такой высокай, -- Яраслаў РаманчукЦі апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае вытворчасьць? Пра гэта ў жывым эфіры Свабоды разважае эканаміст Яраслаў Раманчук, былы кандыдат у прэзыдэнты. Таксама ў праграме чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы Віталь Гігевіч і ляўрэат прэміі Гедройця літаратар Сяргей Дубавец...more56minPlay
November 17, 2025Ці надоўга адкрылі польскую мяжуУ ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю – Кузьніцу і Баброўнікі. Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць? І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай? Гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць галоўны рэдактар польскага сайту Белсату Міхал Кацэвіч і аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст....more51minPlay
November 14, 2025Аляксандар Фрыдман: Што памочнік Трампа хоча ад ЛукашэнкіЦі вызваляць Пачобута 17 лістапада, калі плянуюць адкрыць два памежныя пераходы з Польшчай? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне? Ці дапаможа Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Якая галоўная інтрыга сёлетняй прэміі Гедройця? Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае з палітыкам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч, амэрыканіст Андрэй Карабкоў, прадстаўніца АПК у эканамічных пытаньнях Аліса Рыжычэнка і старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай....more57minPlay
FAQs about Навіны:How many episodes does Навіны have?The podcast currently has 118 episodes available.