Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 240 episodes available.
February 24, 2025Як зьмяніліся Беларусь і Лукашэнка за тры гады вайныЯк зьмянілі Беларусь і сьвет тры гады поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны? Ці стала Беларусь расейскім ваенным палігонам? Што самае галоўнае зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Абмяркоўваем з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам....more53minPlay
February 21, 2025Саша Філіпенка пра новы раман па-беларуску, крымінальную справу і патрабаваньне супрацы з сілавікаміНовы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. На беларускую мову перакладзеныя тры раманы пісьменьніка: «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Цяпер яго новы раман выйдзе адразу на беларускай мове. Ганна Соўсь гутарыць зь пісьменьнікам Сашам Філіпенкам пра новы раман, ягоную крымінальную справу і дылемы, перад якімі стаяць палітвязьні, вымушаныя падпісваць паперы аб супрацы зь сілавікамі....more27minPlay
February 21, 2025Чаму Лукашэнка спадзяецца на ТрампаГалоўнай падзеяй тыдня стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага. Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі? У эфіры Свабоды разважаюць экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў і Іван Краўцоў....more46minPlay
February 20, 2025Пазьняк – пра перамовы з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню ЎкраіныЛідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у жывым эфіры Свабоды адказаў на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, плян Дональда Трампа завяршыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь....more1h 2minPlay
February 19, 2025Балты, вугра-фіны і ДНК беларусаўХто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым....more23minPlay
February 18, 2025Ці здолее Трамп зьмяніць БеларусьЯкія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі....more40minPlay
February 18, 2025Абмяркоўваем беларускую тэму на мюнхэнскай канфэрэнцыіПра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі гаворым з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім, якія ўдзельнічалі ў форуме ў сталіцы Баварыі....more43minPlay
February 14, 2025Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-ЁркуЯкія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга «Дэйтынг у Нью-Ёрку»....more36minPlay
February 13, 2025Паліна Шарэнда-Панасюк пра турму, прапагандыстаў, карную псыхіятрыюЯк запісваюцца прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Як выціскаюць за мяжу? Пра гэта ды іншае гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк....more32minPlay
February 12, 2025Кузьнечык на волі. Лібэр пра будаўніцтва «лічбавай Беларусі»Абмяркоўваем вызваленьне зь беларускай турмы журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка і праект Паўла Лібера па стварэньні лічбавай Беларусі....more31minPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 240 episodes available.