Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 240 episodes available.
February 11, 2025Мір ва Ўкраіне і нацыянальныя інтарэсы БеларусіЯкі мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне? Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч....more50minPlay
February 10, 2025Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк: Ніякага гандлю з Лукашэнкам, толькі ціск санкцыяміКаб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі. У жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай «Хартыі-97» Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне ня сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь....more55minPlay
February 07, 2025Фаварыт Лукашэнкі. Зяленскі пра Беларусь. Чаму вызваляюць палітвязьняўУ этэры «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Уладзімер Зяленскі? Госьці эфіру: Арцём Брухан, Міхайла Самусь і Андрэй Стрыжак...more1hPlay
February 06, 2025Лукашук: Усё пайшло ня так за год да прыходу ЛукашэнкіАляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня гэта больш нікому не ўдалося. У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыцьцё і найноўшую гісторыю Беларусі....more1h 0minPlay
February 06, 2025Як сілавікі атрымалі доступ да «Беларускага Гаюна»Невядомыя асобы атрымалі доступ да чату з ботам праекту «Беларускі Гаюн». Як гэта стала магчымым і якія рэкамэндацыі ў лічбавай бясьпецы могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях? Інтэрвію з экспэртам у лічбавай бясьпецы Мікалаем Кванталіяні....more27minPlay
February 05, 2025Шрайбман пра варыянты для Беларусі пасьля 26 студзеняЦі адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more53minPlay
February 05, 2025Як даўно Расея пачала фармаваць свой погляд на гісторыюКалі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі», за якія змагалася яшчэ Украінская Народная Рэспубліка? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам....more22minPlay
February 03, 2025«У „нізкі статус“ спэцыяльна накіроўваюць вядомых людзей»Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры з праваабаронцам і былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам і блогерам, былым палітвязьнем Вадзімам Ермашуком....more45minPlay
January 31, 2025У чым фішка Канады і як яна збудаванаяШто значыць быць канадцам? Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на станаўленьне канадзкай дзяржавы? Ці хацелі б канадцы аб’яднацца з ЗША? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае Вольга Яноўская, якая 26 год жыве ў Канадзе і мае ступень магістра ў галіне сацыякультурнай антрапалёгіі....more45minPlay
January 31, 2025Што страцяць беларусы ад замарожваньня амэрыканскіх праграмаў падтрымкіЯкія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША адновіцца праз 90 дзён? Наколькі вялікая была дапамога Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае гэта з Валерам Кавалеўскім....more54minPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 240 episodes available.