Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 698 episodes available.
June 24, 2026Пуцін ставіць Лукашэнку ўмовы? Новая апэрацыя КДБ. Школьнікі адмаўляюцца ад белмовыКалі Беларусь больш актыўна не далучыцца да вайны ва Ўкраіне, Расея пагражае абмежаваць фінансавую падтрымку, – піша Wall Street Journal. За 3 дні да заканчэньня ўльтыматуму Зяленскага галоўнакамандуючы арміі Беларусі едзе ў доўгатэрміновую камандзіроўку. Чаму ў Беларусі даражэе бэнзін і ці ўратуе беларускае паліва Расею. Усё менш выпускнікоў выбірае беларускую мову на цэнтральным тэставаньні. Як ратавацца ад сьпякоты? У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць....more11minPlay
June 23, 2026Тры дні да канца ультыматуму. Польшча пра візы, Коўл пра палітвязьняў, Сабаленка пра вясельлеЗа тры дні да заканчэньня ўльтыматуму Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны захоўваць спакой і абвясьціў аб доўгай замежнай камандзіроўцы – з сустрэчай з Уладзімірам Пуціным. У выпуску таксама: адказ Польшчы на пытаньне пра візавыя запрашэньні для сваякоў беларусаў у эміграцыі, чаканьні ад новага візыту спэцпасланьніка Трампа Джона Коўла ў Менск і навіны пра вясельле першай ракеткі сьвету Арыны Сабаленкі....more10minPlay
June 22, 2026Што будзе, калі Лукашэнка ня выканае ўмовы ЗяленскагаЯкім будзе адказ Лукашэнкі на ўльтыматум Зяленскага? Ці пяройдзе канфлікт у ваенную фазу, ці застанецца ў межах палітычнага ціску і кулюарнай дыпляматыі? У спэцыяльным выпуску «ПіКа Свабоды« абмяркоўваюць палітычны аналітык з Кіева Ўладзімер Фясенка і беларускі палітычны аналітык Юры Дракахруст, кіраўнік Кіраўнік агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы, былы намесьнік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук, сьпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан....more37minPlay
June 19, 2026Вайна прыйшла да беларусаў: дрон, Іран і страчаныя лекіЯк поўнамаштабная вайна прыйшла ў беларускія дамы? Што стаіць за атакай на аўтобус зь беларускімі дзецьмі на Браншчыне? Хто найбольш выйграў ад падпісаньня пагадненьня паміж Іранам і ЗША і ці змогуць улады Беларусі спрычыніцца да праграмаў аднаўленьня Ірану? Чаму беларусы страцілі доступ да сучасных заходніх лекаў? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай, палітычным аналітыкам з Украіны Ігарам Тышкевічам і прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту доктарам Станіславам Салаўём....more45minPlay
June 18, 2026Беларусь уцягваюць у вайну. Масква ў агні. Як выкрадалі КотаваХто ўцягвае Беларусь у вайну? Што адбываецца пасьля інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласьці? Як была арганізавана спэцапэрацыя па выкраданьні былога беларускага чыноўніка Анатоля Котава. Найбуйнейшая атака дронаў на Маскву. Чаму ў Беларусі самая высокая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сардэчных хваробаў? Гісторыя беларускі, якая празь дзесяцігодзьдзі знайшла італьянскую сям’ю, што калісьці прыняла яе пасьля Чарнобылю. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць....more14minPlay
June 18, 2026Беларускія дзеці пад ударам. Расея хоча заліць Беларусь сваім віном. Загінуў вядомы лекарАўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад удар дрона ў расейскай прыфрантавой зоне. Адна жанчына загінула, Украіна адмаўляе сваю датычнасць да атакі. У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 17-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць....more12minPlay
June 16, 2026Лукашэнка прабачыўся перад Зяленскім. Беларусаў затрымалі у справе аб забойстве. Балотны футболЛукашэнка заявіў, што Беларусь «як на далоні» для ваенных удараў Украіны і стрымана прабачыўся перад Зяленскім. У Польшчы забілі мастака, які маляваў карыкатуры на Пуціна, Кадырава і Лукашэнку. Па гэтай справе ўжо затрымалі двух грамадзян Беларусі. Як тэлефонныя махляры падманваюць беларусаў, прыкідваючыся сілавікамі і што рабіць, каб ня стаць ахвярай падману. Што такое балотны футбол, міжнародны турнір па якім хутка пачнецца ў Беларусі. Пра гэта ды іншае ў «ПіК Свабоды. Навіны»....more15minPlay
June 15, 2026Удар па Кіева-Пячорскай лаўры. Што прынясе Беларусі перамір'е на Блізкім Усходзе. Коўл кажа «хутка»Расея нанесла адзін з самых разбуральных удараў па Кіеве за апошнія месяцы – пацярпелі людзі, культурныя і рэлігійныя помнікі. Тым часам ЗША і Іран абвясьцілі пра мірную дамову, Лукашэнка сустрэўся з Лаўровым, а спэцпасланьнік Трампа адказаў, ці чакаць яго ў Менску. Пра падзеі 15 чэрвеня і іх значэньне – у выпуску навінаў «Піку Свабоды»....more13minPlay
June 12, 202637 год турмы за «здраду». Беларусам бліжэй ВКЛ, чым Расейская імпэрыя. Сьцёб з КаржаУ выніковым выпуску “ПіКа Свабоды” зь Дзмітрыем Гурневічам падсумоўваем падзеі тыдня. Сям’ю зь Менску асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі». Агулам на 37 гадоў. Мы пагаварылі з дачкой кінутых у турму Дзьмітрыя і Тацяны Корсакавых. Выбары ў Армэніі паказалі, што «не такая страшная Расея, як яна сама сябе малюе», кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Глядзіце зь ім размову пра тое, як Пуцін не пераігрывае, а прайграе. Беларусы лічаць гісторыю ВКЛ важнейшай за гісторыю Беларусі ў складзе Расейскай імпэрыі. Але ня ўсё так проста. Абмяркоўваем гэта з гісторыкам Цімафеем Акудовічам....more45minPlay
June 11, 202640 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на мундыяліМахляры гадамі тэрарызавалі гандлёвыя сеткі, пасьпяхова вымагаючы грошы. Следчыя будуць больш маніторыць TikTok і Threads, шукаючы экстрэмізм. Беларуская кампанія хацела набыць зброю для Ірану і трапіла пад санкцыі ЗША. Сёньня пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Беларусі ня будзе сярод 48 удзельнікаў, але на чэмпіянаце ёсьць беларускія сьляды. Навіны 11 чэрвеня....more10minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 698 episodes available.