Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.
May 28, 2026Ціханоўская ў Кіеве: гістарычны візыт ці расчараваньне?Чатыры гады беларуская апазыцыя намагалася зладзіць сустрэчу з Уладзімерам Зяленскім у Кіеве. І вось яна адбылася. Але што далей? Ці ўдасца вырашыць праблемы беларусаў, якія жывуць ва Ўкраіне, беларускіх добраахвотнікаў, і што гэты візыт дасьць беларускім дэмакратычным сілам. У «ПіКу Свабоды» прымаюць удзел беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне Мікіта Забуга і Аляксей Францкевіч, кіраўнік грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская грамада Украіны»....more39minPlay
May 25, 2026Званок Макрона — «ядзерны»? Пра што Ціханоўская дамаўляецца ў Кіеве? Латушка, Фрыдман, КрыжаноўскіПрэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон засьцерагае Аляксандра Лукашэнку ад далейшага ўцягваньня Беларусі ў вайну. Сьвятлана Ціханоўская сёньня ў Кіеве на запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Што адбываецца і наколькі сур’ёзная ваенная пагроза для беларусаў? Пра гэта ў ПіКу Свабоды кажуць: з Кіева — Павал Латушка, намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, з Бэрліну — Аляксандар Фрыдман, палітоляг і гісторык, і са Страсбуру — Яўген Крыжаноўскі, доктар паліталёгіі, дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту....more31minPlay
May 22, 2026Трывожныя вучэньні. Чаму Трамп «ратуе» беларускі калій? Арышт сьпевака ХлястоваПадсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. У Беларусі і Расеі завяршыліся ядзерныя вучэньні – з імітацыяй пускаў ядзернай зброі. Што гэта значыць насамрэч? Аналізуе Валер Кавалеўскі. Таксама абмяркоўваем сытуацыю вакол беларускага калію: ЗША просяць суседзяў Беларусі разблякаваць гэтае пытаньне. Навошта гэта Вашынгтону? Камэнтуе Уладзімер Жыгар. На выбарах у Каардынацыйную раду перамагла кааліцыя Паўла Латушкі і руху «За свабоду». Што далей, тлумачыць Юры Губарэвіч. І напрыканцы – што вядома пра затрыманьне сьпевака Аляксея Хлястова ў Менску....more58minPlay
May 18, 2026«Я б на месцы Лукашэнкі ўстрашыўся гэтай малітвы»Беларускія і расейская войскі на тэрыторыі Беларусі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар. Напярэдадні Зяленскі заявіў, што Расея зноў плянуе ўдары па Ўкраіне з Беларусі. Як пратэстанцкія вернікі і прапаведнікі ўспрынялі малітву за Лукашэнку і Пуціна на «Фэстывалі надзеі» з удзелам духоўнага дарадцы Трампа Франкліна Грэма. У «ПіКу Свабоды» бяруць удзел украінскі палітоляг Яўген Магда, а таксама пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец і пратэстанцкі вернік Анатоль Шырвель....more44minPlay
May 15, 2026Трамп пасылае сваіх людзей у Беларусь: пра што дамаўляюцца з ЛукашэнкамФрэнклін Грэм будзе маліцца за Лукашэнку. Якая місія пратэстанцкага прапаведніка ў Менску? Калі будуць вызваляць палітвязьняў? Што трэба ведаць беларусам пра хантавірус і наравірус? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем асноўныя падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама прадстаўніца «Хрысьціянскай візіі» Натальля Васілевіч і мікрабіёляг Вікторыя Дароніна. Сярод іншых тэмаў: вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, падрыхтоўка Лукашэнкі да вайны, прапановы беларусам ад Бабарыкі....more52minPlay
May 11, 2026Кныровіч і Прыходзька. Выбары ў КР: Імітацыя палітыкі ці парлямэнт у выгнаньні?11 траўня ўвечары пачынаюцца выбары ў Каардынацыйную раду – орган, які беларускія дэмсілы называюць альтэрнатыўным парлямэнтам Беларусі. Галасаваньне адбываецца онлайн, але яшчэ да яго старту выбары аказаліся ў цэнтры спрэчак: праз пытаньні бясьпекі, даверу да сыстэмы вэрыфікацыі і праз сумневы, ці патрэбная КР беларусам у 2026 годзе. Ці застаецца яна палітычным прадстаўніцтвам беларусаў, ці паступова ператвараецца ў структуру для саміх палітыкаў? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» дыскутуюць былы сябра КР Аляксандар Кныровіч і кіраўніца выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька....more51minPlay
May 08, 2026ЧАЛЫ — пра Лукашэнку ў Пуціна, парад пад дронамі і «гульню Мацкевіча»Сёньня ў «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем падзеі тыдня. Лукашэнка прызнаў правал сваіх эканамічных ідэй, на якія зь бюджэту пайшлі мільярды даляраў. Парад у Маскве адбудзецца без многіх лідэраў дзяржаваў, але з Лукашэнкам. Больш паўсотні прадстаўнікоў беларускай апазыцыі сабраліся пад Кракавам на «гульню Мацкевіча». Што гэта было? У выніку хакерскага нападу парушаная праца найбуйнейшай у сьвеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Што адбылося і калі яна адновіць працу? У Вэнэцыі пачаў працу беларускі павільён выставы мастацтваў, вядомай як біенале. Што там паказваюць беларусы?...more59minPlay
May 06, 2026«Зь яго хацелі мільён рублёў». Дэталі трагедыі ў ГорадніШто стала прычынай трагедыі на прадпрыемстве «Гродна Азот»? Што адбываецца цяпер на прадпрыемстве? Як уплывае на бясьпеку і працоўную атмасфэру адсутнасьць незалежных прафсаюзаў? Пра абставіны сьмерці намесьніка начальніка цэха на прадпрыемстве «Гродна Азот» у «ПіКу Свабоды» гаворым з прадстаўніком«Рабочага руху» Юрыем Рававым, які раней быў лідэрам страйку на «Гродна Азот»....more22minPlay
May 04, 2026Трагедыя беларускага ўцекача. Чаму Беларусь трывожыць ЗяленскагаПра якую «спэцыфічную актыўнасьць» на мяжы з Беларусьсю гаворыць прэзыдэнт Зяленскі? Ці выйшаў з комы 23-гадовы беларус, які спрабаваў учыніць самагубства праз адмову ў прытулку ў Чэхіі і пагрозу дэпартацыі. Што пра праблемы з легалізацыяй гаварылі на 5-й канфэрэнцыі беларусаў сьвету? Найважнейшыя падзеі і камэнтары ў ПіКу Свабоды разам зь вядучай Ганнай Соўсь....more21minPlay
May 04, 2026«Або мы будзем адзіныя, або нас ня будзе» — Севярынец пра галоўны выклік для БеларусіУ вялікім інтэрвію Свабодзе былы палітвязень, палітык Павал Севярынец гаворыць пра тое, як можна падштурхнуць Марыю Калесьнікаву пачаць гаварыць па-беларуску ў публічнай прасторы, тлумачыць, чаму адмовіўся балятавацца ў Каардынацыйную Раду. Севярынец расказвае як сучасныя тэхналёгіі дапамаглі яму алічбоўваць напісанае за кратамі і чаму мае плён пазытыўны погляд на людзей, а ня сваркі....more35minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.