Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.
April 01, 2026Лойка і Акудовіч. Дзе была б Беларусь без 30 год з Расеяй2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з пачатку беларуска-расейскай інтэграцыі. Рэжым Лукашэнкі разглядае гэты час як посьпех і імпульс для разьвіцьця краіны, а апанэнты ўлады - праз прызму залежнасьці і страчаных магчымасьцяў. Што гэты саюз даў беларускай эканоміцы і палітычнай сыстэме? Як ён адбіўся на культуры, мове і ідэнтычнасьці? Госьці «ПіКа Свабоды» - рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка і гісторык Цімох Акудовіч....more58minPlay
March 30, 2026Трамп кліча да сябе Лукашэнку: прарыў ці пастка? Аналіз ПянькоўскагаЦі паедзе Лукашэнка ў ЗША на запрашэньне Трампа? Як амэрыканцы дамагліся, каб Лукашэнка не выправаджваў памілаваных палітвязьняў? Ці будуць ЗША выкручваць рукі Літве, каб адкрыць транзыт беларускіх калійных угнаеньняў праз Клайпеду? Госьць праграмы «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі....more36minPlay
March 27, 2026Навошта Лукашэнку Кім Чэн Ын? Ці памірацца Беларусь і Літва?Лукашэнка наведаў Паўночную Карэю і падпісаў дамову аб дружбе і супрацоўніцтве з КНДР. Навошта Кім Чэн Ын прыняў дыктатара зь Беларусі і якой можа быць супраца Менска і Пхэньняна? Спэцспрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл заклікаў Вільню да дыялёгу зь Менскам і аднаўленьня транзыту ўгнаеньняў празь Літву. Ці пачнуцца перамовы і каму яны больш трэба? Што Дзень Волі значыць для беларусаў і ці могуць прынцыпы 25 сакавіка 1918 году быць запатрабаваныя для палітыкаў сёньня? У эфіры “ПіКу Свабоды” Дзьмітры Гурневіч размаўляе з гісторыкам Яўгенам Красуліным, палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым і літоўскім камэнтатарам Вітаўтасам Бруверысам....more58minPlay
March 26, 2026Портнікаў: Чаму Беларусь не ў Расеі? І чаму можа там апынуццаУ якім выпадку Ўкраіна будзе ваяваць зь Беларусью? Для Ўкраіны Беларусь – акупаваная краіна ці суагрэсар? Чаго Кіеў чакае ад Ціханоўскай? Чаму Беларусь ня стала часткай РФ? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам адказвае ўкраінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў....more21minPlay
March 23, 2026Михаіл Зыгар: Чаму расейцы не бачаць у беларусах асобную нацыюМіхаіл Зыгар — адзін з самых вядомых расейскіх журналістаў і аўтараў, які адкрыта называе сучасную Расею імпэрыяй і спрабуе пераасэнсаваць яе гісторыю без маскоўскіх мітаў. Былы галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» і аўтар кніг пра ўладу і прапаганду ў Расеі, Зыгар сёньня працуе з тэмай дэкалянізацыі і імпэрскага мысьленьня. У інтэрвію ён тлумачыць, чаму расейцы часта ня бачаць беларусаў як асобную нацыю, адкуль бярэцца імпэрская сьвядомасць і ці магчымая будучыня Расеі без імпэрыі — а таксама што гэта значыць для Беларусі....more55minPlay
March 20, 2026Лукашэнка зноў патрэбны? Новая гульня ЗахадуЦі вяртаецца вялікая палітыка ў Менск? Пасьля візыту Джона Коўла было абвешчана пра магчымую сустрэчу Трампа і Лукашэнкі. Пра вынік ад такой сустрэчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. Вашынгтон зьмякчае санкцыі, а кантакт з рэжымам становіцца ўсё больш адкрытым. Што гэта — новая гульня ці стары сцэнар? Абмяроўваем разам з прадстаўніком арганізацыі BELPOL Уладзімерам Жыгарам. І галоўнае: дзе ў гэтай рэальнасьці месца для дэмакратычных сілаў Беларусі? Шукаем адказ кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім. Пра ўсё гэта — у новым выпуску «ПіКу Свабоды»....more1h 1minPlay
March 20, 2026Што паабяцаў Лукашэнку пасланец Трампа?Спэцыяльны прадстаўнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл на пермовах у Менску дамовіўся з Лукашэнкам пра вызваленьне групы палтвязьняў. Што атрымае Лукашэнка ў выніку гэтай ўгоды? На якіх умовах і каго вызваляюць? Абмяркоўваем з расейскім палітыкам, блогерам, праваабаронцам, адвакатам Маркам Фейгіным...more52minPlay
March 16, 2026Алесь Бяляцкі пра візыт Коўла, вызваленьні палітвязьняў, Статкевіча і пра Гаагу для ЛукашэнкіАд каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне рэпрэсій у Беларусі? Колькі палітвязьняў і на якіх умовах могуць вызваліць у выніку чаканага візыту прадстаўніка ЗША Джона Коўла ў Беларусь? Што зьмяніў для палітвязьняў учынак Міколы Статкевіча? Спыніць ці, наадварот, узмоцніць рэпрэсіі ўнутры краіны афіцыйнае расьсьледаваньне Міжнароднага крымінальнага суду супраць уладаў Беларусі Пра гэта Свабода гаворыць з былым палітвязьнем, ляўрэатам нобэлеўскай прэміі міру, старшынём праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім....more23minPlay
March 13, 2026Суд у Гаазе заняўся Лукашэнкам. У Менску арыштавалі міністра. Ці заробіць Беларусь на вайне ў ІранеМіжнародны крымінальны суд пачаў расьсьледаваньне справы супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці. Што гэты працэс можа азначаць для Лукашэнкі? У Беларусі па абвінавачаньні ў карупцыі затрымалі міністра. Чаму рэжым за 32 гады не перамог карупцыю, маючы паўнату ўлады? Праз вайну на Блізкім Усходзе цэны на нафту падскочылі да самага высокага ўзроўню з 2022 году. На росьце цаны нажываецца Расея, а як Амэрыка хоча гэта спыніць? Госьць «ПіКу Свабоды» - блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч....more47minPlay
March 12, 2026У Беларусі саджаюць за кнігі. Чаму беларускую кнігу абвясьцілі злачыннай? Філіпенка, Лукашук, НядбайКДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка з выдаўцоў цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры ў Беларусі? Ці выдаваць кнігі па-беларуску стала злачынствам у Беларусі? Новы віток рэпрэсій супраць выдаўцоў кніг і журналістаў абмяркуем з пісьменьнікамі Сашам Філіпенкам і Аляксандрам Лукашуком, а таксама старшынёй Беларускага ПЭНу Тацянай Нядбай і дырэктарам Фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком....more37minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.