Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.
March 09, 2026Што будзе з Лукашэнкам, калі лясьнецца рэжым у ІранеУ які бок хіліцца вайна на Блізкім Усходзе? Якія наступствы для Беларусі мае і будзе мець гэтая вайна? Як адказвае Захад на пагрозу «Арэшніка» у Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам адказвае гісторык і палітоляг Роза Турарбекава....more34minPlay
March 07, 2026Вайна і грошы Лукашэнкі. Плян Бабарыкі. Сэнсацыя са СкарынамЯк па эканоміцы і па ўладах Беларусі можа ўдарыць вайна на Блізкім Усходзе? Што будзе рабіць новая партыя Бабарыкі? Ці засталіся ў беларусаў, якім пагражае арышт, магчымасьці выехаць з краіны? Знайшлі раней невядомы асобнік кнігі Францішка Скарыны. Чаму гэта сэнсацыя? Пра ўсё гэта мы пагутарым у сёньняшнім «ПіКу Свабоды», у якім возьмуць ўдзел кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, прадстаўнік ініцыятывы BelPol Уладзімер Жыгар, палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў, прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту Аляксандар Паршанкоў....more48minPlay
March 02, 2026Шрайбман: «Пасьля Ірану Менск будзе асьцярожнейшы з Трампам»Вашынгтон без гарантый: як вайна з Іранам астуджвае Менск? Вайна і «вялікая зьдзелка»: ці абваліцца дыялёг Менску з ЗША? Чым скасаваньне санкцыяў ЭЗ 10 гадоў таму адрозьніваецца ад цяперашняга скасаваньня амэрыканскіх санкцыяў? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more41minPlay
March 02, 2026Зяленскі зьмяняе падыход да Беларусі? Чатыры гады вайны і новыя сыгналыУ інтэрвію «Люстэрку» прэзыдэнт Украіны Зяленскі вызначыў новую палітыку адносна Беларусі? Які сыгнал і каму пасылае Ўкраіна санкцыямі супраць Лукашэнкі? Ці можа Ўкраіна пачаць баявыя дзеяньні супраць суагрэсара? Чаго ў Кіеве чакаюць ад супрацы зь Ціханоўскай? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім....more40minPlay
March 02, 2026Чаму збор Севярынца стаў хітом, а Ціханоўскага праваліўся. На што беларусы гатовыя данаціцьЧаму збор Паўла Севярынца на грамадзкую дзейнасьць стаў пасьпяховым, а збор Сяргея Ціханоўскага на зрынаньне рэжыму праваліўся? Каму і на што беларусы гатовыя даваць грошы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць былыя палітвязьні Павал Севярынец і Юрась Зянковіч, кіраўнік каманды збораў фонду BySol Аляксандар Кухта, прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” Сьвятлана Галаўнёва і стваральнік ініцыятывы BelAid Андрэй Стрыжак....more44minPlay
March 02, 2026Расея троліць Лукашэнку, «Шахеды» над Гомлем і жарсьці вакол «пашпарта Новай Беларусі»Аляксандар Лукашэнка наведаў Маскву і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным – што стаіць за гэтым візытам і як ён можа паўплываць на становішча Беларусі? Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе палітычны сэнс сустрэчы. Тым часам над Гомлем фіксавалі ў чацьвер палёты расейскіх дронаў-камікадзэ, а «Кібэрпартызаны» заявілі пра кібэратаку на прадпрыемства «Хімвалакно», прадукцыя якога выкарыстоўваецца расейскай арміяй. Каля Крычава выявілі новыя прыкметы магчымага разьмяшчэньня ракетнага комплексу «Арэшнік» – што гэта можа азначаць для рэгіёну, тлумачаць журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга і ўкраінскі экспэрт. Акрамя таго, працягваюцца вострыя спрэчкі вакол «пашпарта Новай Беларусі» – гэтую тэму абмяркоўваюць Андрэй Саньнікаў і Франак Вячорка....more59minPlay
February 20, 2026Што зрабілі са Статкевічам у турме? Інсульт, рэанімацыя і вызваленьнеПалітык Мікола Статкевіч дома пасьля інсульту за кратамі і амаль месяцу ў рэанімацыі. Што адбывалася з палітвязьнем за кратамі апошнія месяцы, калі ён адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці. У выніковым "ПіКу Свабоды" абставіны вызваленьня Міколы Статкевіча абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, сябрай сям’і Статкевіча і Адамовіч рэдактаркай Аксанай Колб, яго паплечнікам Яўгенам Вільскім і былым турэмным лекарам Васілём Завадзкім. Таксама ў нашым эфіры: як Коля Лукашэнка вярнуў сьвятло ў беларускія гарады; Саміт Трампа без Беларусі; Кіеў абвастрае адносіны зь Менскам....more57minPlay
February 17, 2026Няўзораў – беларусам: Рэвалюцыя ў вас немагчымая, бо вы - добрыя людзіРасейскі публіцыст Аляксандар Няўзораў у інтэрвію для «Свабоды» агучыў жорсткія і правакацыйныя ацэнкі — пра вайну ва Ўкраіне, ролю Лукашэнкі, будучыню Беларусі і правал пратэстаў 2020 году. Ён сьцьвярджае, што рэвалюцыя ў Беларусі правалілася, бо ёй «кіравалі занадта добрыя людзі». Няўзораў перакананы: лёс Беларусі вырашыцца не ўнутры краіны, а звонку — разам з крахам «рускага міру»....more34minPlay
February 17, 2026«У іх няма яйцаў». Ці можа Захад даціснуць Лукашэнку? — Касьцюгова, ГлодЦі засьведчыла Мюнхенская канфэрэнцыя ў бясьпецы аднаўленьне эўраатлянтычнага адзінства? Ці ёсьць гэтае адзінства ў палітыцы адносна Беларусі? Наколькі глыбокія пасткі як мяккай, гэтак і жорсткай палітыкі Захаду адносна Беларусі? Гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» абмяркоўваюць палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод і экспэртка ў палітычнай камунікацыі, удзельніца кааліцыі за вызваленьне палітвязьняў у Беларусі Анастасія Касьцюгова....more41minPlay
February 13, 2026Масква пагражае трымаць Беларусь нават ядзернай зброяй. Вячорка, Мацкевіч, АлеўскіСлужба вонкавай выведкі Расеі, а за ёю і прадстаўніца МЗС Марыя Захарава, робяць алярмісцкія заявы пра чарговыя спробы Захаду адарваць Беларусь ад Расеі. Гучаць словы пра «геапалітычную гульню», «змовы» і нават пра неабходнасьць гарантаваць бясьпеку Беларусі ўсімі даступнымі сродкамі. Ці гэта проста інфармацыйная атака? Ці падрыхтоўка глебы для яшчэ больш глыбокай вайсковай прысутнасьці Расеі? І ці ёсьць у Захаду ідэі і жаданьне гэтаму супрацьстаяць? У «ПіКу Свабоды» бяруць удзел мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і расейскі журналіст Цімур Алеўскі....more1h 1minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.