Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.
April 28, 2026Пачобута абмянялі на шпіёнаў КДБПасьля 5 гадоў зьняволеньня вызвалілі палітвязьня Анджэя Пачобута, журналіста і актывіста польскай меншасьці ў Беларусі. Абмен у фармаце «пяць на пяць» адбыўся на польска-беларускай мяжы. Польскі бок перадаў афіцыйнаму Менску людзей, якія працавалі для спэцслужбаў Беларусі і Расеі. Госьці “ПіКа Свабоды” – галоўная рэдактарка праекту Plan B Вольга Лойка і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч....more1hPlay
April 27, 2026Кацярына Шульман: Што напішуць на магіле ЛукашэнкіХто хоча сыходу Лукашэнкі? Ці паспрабуе Пуцін анэксаваць Беларусь? Чаму Лукашэнка вызваліў Бабарыку? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітоляг Кацярына Шульман....more32minPlay
April 24, 2026Адпрацоўка ядзернага ўдару па Беларусі. «Корпус вартавых Лукашэнкі». Галоўныя рызыкі за тыдзеньЦі ўцягне Пуцін Беларусь у вайну? Ці стварае Лукашэнка свой корпус вартавых ягонай спадчыны на ўзор іранскага? Якія радыенукліды засталіся ў Беларусі праз 40 гадоў пасьля Чарнобыля? У якую пастку зацягнула беларусаў Астравецкая АЭС? Чаму ў 20-ы пакет санкцый ЭЗ супраць Беларусі ўключаны турызм? У выніковым «ПіКу Свабоды» зь вядучай Ганнай Соўсь – палітоляг і гісторык Роза Турарбекава, украінскі палітоляг Ўладзімер Фясенка, экспэрт Інстутуту вывучэньня вайны Джордж Бэрас, радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб і эколяг Ганна Скрыган, а таксама эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі....more51minPlay
April 22, 2026Сьвятлана Алексіевіч: «Цемра ідзе, і ўсе бясьсільныя»У вялікім інтэрвію для Свабоды нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч згадвае свой дзень 26 красавіка 1986 году, расказвае пра працу над кнігай «Чарнобыльская малітва», аналізуе фэномэн брытанска-амэрыканскага сэрыялу «Чарнобыль» па матывах яе твору. Пісьменьніца праводзіць паралелі паміж чарнобыльскай катастрофай і пандэміяй COVID-19, гаворыць пра рызыкі Астравецкай АЭС, зьвязвае нявывучаныя ўрокі Чарнобыля з тым, што стала магчымая вайна Расеі супраць Украіны. Алексіевіч называе Беларусь чарнобыльскай лябараторыяй, камэнтуе папярэджаньні былога палітвязьня Міколы Статкевіча, што Расея можа нанесьці ядзерны ўдар з тэрыторыі Беларусі...more41minPlay
April 22, 2026Сакрэт паразы ў 2020-м: бяз гэтага пратэсты не перамагаюцьЧым «чорны рыцарь» небясьпечны для пратэстаў? Калі здраджваюць сілавікі? У чым памыліўся Лукашэнка ў 2020 годзе? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае прафэсарка ўнівэрсытэту Паўднёвай Флярыды, дасьледчыца аўтарытарызмаў Тацьцяна Кулакевіч....more39minPlay
April 22, 2026КДБ і расейская разьведка нешта рыхтуюць? Каму трэба КР і парэшткі ВітаўтаУ «ПіКу Cвабоды» Дзьмітры Гурневіч і ягоныя госьці Віталь Цыганкоў і Сяргей Абламейка падсумоўваюць галоўныя падзеі тыдня. Навошта Іван Тэртэль і Сяргей Нарышкін сустракаліся ў Калінінградзе? Там прайшла сустрэча кіраўніцтва КДБ Беларусі і СВР Расеі. 11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацьвёртага скліканьня. Навошта яна патрэбная і каму? Літоўскі дасьледчык назваў месца, дзе, імаверна, знаходзяцца парэшткі князя Вітаўта. Ці можна параўнаць гэта з выяўленьнем парэшткаў Каліноўскага і хто Вітаўт у беларускай гісторыі?...more49minPlay
April 15, 2026Пачалося паляваньне на «студэнтаў-экстрэмістаў». Што ім пагражаеУлады Беларусі прызналі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт «экстрэмісцкай арганізацыяй». Што зараз будзе зь цяперашнімі і былымі студэнтамі і выкладчыкамі? Каго з вядомых беларусаў можа закрануць гэтае рашэньне? Ці непазьбежны масавы адток беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў з ЭГУ? Сытуацыю з так званым «экстрэмісцкім» статусам Эўрапейскага Гуманітарнага ўнівэрсытэту абмяркоўваем з гісторыкам Паўлам Церашковічам, які быў старшынём сэнату ЭГУ з 2009 па 2012 год, а таксама з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Паўлам Сапелкам....more37minPlay
April 13, 2026Лукашэнка страціў свайго галоўнага адваката ў ЭўразьвязеШто азначаюць вынікі выбараў у Вугоршчыне для Эўропы і для ЗША? Хто перамог у вайне ў Іране? Ці будзе Вашынгтон ціснуць на Вільню, каб адкрыць транзыт беларускіх угнаеньняў праз Клайпеду? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае амэрыканістка Аляксандра Філіпенка....more34minPlay
April 10, 2026YouTube пад пагрозай, гутарка з Алексіевіч і Сурвілай, добраахвотнікі без краіныЦі заблякуюць Youtube у Беларусі? Як адзначаюць Вялікдзень за кратамі зьняволеныя сьвятары і вернікі? Як Зяленскі можа дапамагчы беларусам ва Ўкраіне? Сьвятлана Алексіевіч – пра «пагружэньне ў Сярэднявечча». У праграме Вынікі тыдня – мэдыяэкспэрт Міхаіл Дарашэвіч, тэалягіня Натальля Васілевіч, новая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту, ветэран вайны ва Ўкраіне Анастасія «Север» Махамет, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла....more55minPlay
April 08, 2026Беларусь і глябальны крызіс: што падаражэе і чамуКошты на нафту, ціск на рубель і новыя выклікі для бізнэсу і рэжыму – як далёкі канфлікт на Блізкім Усходзе ўжо ўплывае на паўсядзённае жыцьцё ў Беларусі? Астравецкая АЭС – гэта выратаваньне ці новая залежнасьць? Як канфлікт на Блізкім Усходзе адаб'ецца на кожным беларусе, Ганна Соўсь абмяркоўвае ў «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Абʼяднанага пераходнага кабінэту ў справах эканомікі Алісай Рыжычэнкай і эканамічным аглядальнікам Андрэем Махоўскім....more24minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.