Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.
June 11, 202640 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на мундыяліМахляры гадамі тэрарызавалі гандлёвыя сеткі, пасьпяхова вымагаючы грошы. Следчыя будуць больш маніторыць TikTok і Threads, шукаючы экстрэмізм. Беларуская кампанія хацела набыць зброю для Ірану і трапіла пад санкцыі ЗША. Сёньня пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Беларусі ня будзе сярод 48 удзельнікаў, але на чэмпіянаце ёсьць беларускія сьляды. Навіны 11 чэрвеня....more10minPlay
June 10, 2026Чалавек Трампа супакоіў беларусаў. Расея правакуе атаку на Беларусь. Як Макс Корж «данаціў» УкраінеЦі спынены працэс вызваленьня палітвязьняў? Адказвае дарадца амэрыканскага прэзыдэнта Джон Коўл. Расея будуе дронавыя комплексы каля мяжы зь Беларусьсю. Чаму гэта небясьпечна для беларусаў? Украіна распрацавала танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Каму пачынаць баяцца? На самым стратэгічным заводзе сілавікі правяраюць каля 400 працаўнікоў. Навошта? Гэтыя і іншыя навіны 10 чэрвеня ў «ПіКу Свабоды»....more14minPlay
June 09, 2026Справа Лукашэнкі ў Гаазе. Боты ў Threads. Іранка пра пекла Акрэсьціна. Навіны 9 чэрвеняШто будзе са справай супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе пасьля адхіленьня ад пасады пракурора. На блогера Ігара Лосіка ў сацсетцы Threads за некалькі дзён падпісалася 800 ботаў. Затрымалі падазраванага ў масавым атручваньні дзяцей у Барысаве. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 9 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць....more11minPlay
June 08, 2026«Працуйце як эфіёпы». Дактары адказалі Лукашэнку. Канцэрт Каржа. Бэнзін па ліміту? Навіны 8 чэрвеняГендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць, а трэба як эфіёпы. Дактары адрэагавалі на прапанову Лукашэнкі вярнуцца, каб выносіць сьмецьце. Як адраджалі Савецкі Саюз на канцэрце Макса Каржа ў Стамбуле. Ці абмяжуюць продаж бэнзіну ў Беларусі, пакуль у расейцаў дэфіцыт паліва праз атакі ўкраінцаў па НПЗ. З Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 8 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць....more12minPlay
June 05, 2026Таемныя перамовы з Лукашэнкам. Вызваленьняў больш ня будзе? Беларусь у лісьце Зяленскага ПуцінуЧаму Зяленскі згадвае Беларусь у лісьце да Пуціна? Ці пачаў Эўразьвяз перамовы з афіцыйным Менскам? Што азначае для Беларусі разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Літве? Што стаіць за вучэньнямі сілавікоў па ўсёй Беларусі? За што насамрэч арыштоўвалі Хлястова? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня. У эфіры палітычны аглядальнік Юры Дракахруст, літоўскі вайсковы экспэрт Дарус Антанайціс, прадстаўнік BelPOL Уладзімер Жыгар і музыказнаўца Аляксандар Чарнуха....more50minPlay
June 04, 2026Хлястоў выйшаў з турмы. Лукашэнка дараваў алігарху за 2020 год. Міліцыя рыхтуецца да пратэстаў«ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі чацьвярга, 4 чэрвеня. Ці сапраўды ў Менску адбыліся закрытыя кантакты з удзелам французскай выведкі і што гэта можа азначаць для Беларусі і адносінаў з ЭЗ? У Беларусь прыезаў расейскі алігарх беларускага паходжаньня Дзьмітрый Мазепін, які ў 2020 заклікаў Лукашэнку да дыялёгу з народам. У Беларусі працягваюцца вучэньні сілавікоў па падаўленьні масавых беспарадкаў — з выкарыстаньнем зброі і сцэнарамі 2020 года....more14minPlay
June 03, 2026Расейскі дрон упаў пад Менскам. Куды зьнік Джон Коўл? Сэнсацыя на раскопках | Навіны 3 чэрвеня«ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі серады, 3 чэрвеня. Расейскі дрон упаў у Слуцку ўсяго за 100 кілямэтраў ад Менску. Што вядома пра палёты бесьпілётнікаў над Беларусьсю і чаму ў неба паднімалася беларуская авіяцыя? Камэнтуе прадстаўнік BELPOL Матвей Купрэйчык. Дзе зьнік спэцпасланьнік Дональда Трампа Джон Коўл і чаму ягоны візыт у Менск дагэтуль не адбыўся? Камэнтуе палітоляг Аляксандар Фрыдман. Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Лёндане з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармэрам. Пра што ішла размова і якіх вынікаў чакае беларускі бок? Адказвае дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі....more11minPlay
June 03, 2026Затрыманьне афіцэра КДБ, Бакіеў пад бокам у Лукашэнкі, мігранты для чыгункі | Навіны 2 чэрвеняЧым валодае Курманбек Бакіеў у Беларусі. Па вяртаньні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Лукашэнку ўцягнулі ў канфлікт паміж Пуціным і Пашыньянам. Беларуская чыгунка шукае рабочых у Нэпале і Пакістане. Жорсткая атака расейцаў на Кіеў і Дняпро Апавядаем пра навіны 2 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць....more12minPlay
June 02, 2026Зьмены ў Беларусі з 1 чэрвеня. Лукашэнка нэрвуецца. Скандалы вакол добраахвотнікаў. Навіны 1 чэрвеняМы пачынаем новы фармат «ПіКа Свабоды». Расказваем пра галоўныя навіны дня і тлумачым, што яны значаць. Ад панядзелка да чацьвярга глядзіце ўвечары выпуск навінаў. У пятніцу падводзім вынікі тыдня.Новыя цэны і новыя грошы: што зьмянілася ў Беларусі з 1 чэрвеня. Скандалы сярод добраахвотнікаў, нэрвовая рэакцыя Лукашэнкі – наступствы візыту Ціханоўскай у Кіеў. Праз увядзеньне абавязковага падатку на жывёлаў гаспадары масава ўсыпляюць сабакаў. Кіроўца аўтадома «Краіны для жыцьця» на волі пасьля 6 гадоў турмы....more11minPlay
May 29, 2026Лукашэнка стаў «прасунутым юзэрам»? Штучны інтэлект, Пуцін і АстанаЛукашэнка справаздачыцца Пуціну ў Астане і чытае лекцыі пра штучны інтэлект. Пашыньян жорстка адказвае Лукашэнку. Дэталі аўдыенцыі Бяляцкага ў папы рымскага. Саша Філіпенка пра візыт у Кіеў і жарты для Зяленскага. Невядомыя факты пра справу Бабарыкі. Усё больш беларусаў едзе вучыцца ў Расею. Падсумоўваем падзеі тыдня разам з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім, пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, прадстаўніцай «Хрысьціянскай візіі» Наталкай Васілевіч, экспэртам у навуцы, адукацыі і інавацыях Андрэем Лаўрухіным і літаратаркай Сабінай Брыло....more48minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 699 episodes available.