Глядзіце таксама інтэрвію з Марыяй Колесавай-Гудзілінай на youtube-канале Радыё Свабода. https://youtu.be/L4lUIcCI0Dg
Марыя Колесава-Гудзіліна — адна з самых вядомых беларускіх адвакатак. Абараняла шмат каго з палітвязьняў — Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзьмітрыя Папова. На свае вочы назірала за закрытым працэсам над Сяргеем Ціханоўскім. Прадстаўляла ў судзе інтарэсы поп-зоркі Цімы Беларускіх.
Увесну 2022 году была пазбаўленая ў Беларусі адвакацкай ліцэнзіі. Супраць яе ў Беларусі завялі крымінальную справу. Цяпер жыве ў Вільні. Прэзыдэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека. Замужам за фатографам Сяргеем Гудзіліным, гадуюць дзьвюх дачок.
У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.