Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
October 13, 2023Палітвязьняў страшаць бясконцай турмой, — былая зьняволеная Класкоўская11 кастрычніка за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі» пачалі зноў судзіць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. Пра тое, як палітвязьням працягваюць тэрміны зьняволеньня па новых абвінавачаньнях, расказала былая палітзьняволеная, журналістка Вольга Класкоўская....more26minPlay
October 13, 2023Лукашэнка навучыць беларусаў «правільна» верыць у БогаУ Беларусі ўводзяць зьмены ў закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Згодна з папраўкамі, ліквідаваць цэрквы і рэлігійныя грамады ў Беларусі стане прасьцей. Папраўкі да старога закону ўлады назвалі «сучаснымі падыходамі ва ўзаемадзеяньні дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі». Што яшчэ неўзабаве зьменіцца для беларускіх вернікаў? Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” расказвае тэалягіня Натальля Васілевіч....more23minPlay
October 10, 2023Што замінала беларусам у БССРШто не дазволіла беларусам стварыць сваю паўнавартасную дзяржаву ўжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя? Што замінала і што дапамагала беларусам на шляху іх нацыянальнага высьпяваньня? Чаму, ня гледзячы на войны, эміграцыю, рэпрэсіі і высылкі Беларусь і беларусы ня зьніклі з мапы сьвету?Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, аўтарам кнігі «Этнічная гісторыя Беларусі. ХІХ – пачатак ХХ ст» Паўлам Церашковічам....more28minPlay
October 10, 2023Ізраільскі дыплямат: Беларусь ня можа лічыцца нашым сябрамЯкія палітычныя і ваенныя мэты мае Ізраіль у цяперашняй, навязанай яму, вайне? Як у Ізраілі ацэньваюць пазыцыю Беларусі адносна гэтай вайны? Ці датычная да яе Расея? Наколькі вялікая рызыка нападу на Ізраіль ня толькі з Газы?На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае ізраільскі палітоляг і дыплямат, у мінулым першы сакратар амбасады Ізраіля ў Маскве Міхаіл Пеліверт....more20minPlay
October 09, 2023Як падзяліць спадчыну ВКЛ? Дыскусія беларуса і літоўцаЧаму ў Літве так занепакоіліся зьявай, якую там называюць літвінізмам? Ці лічаць там Лукашэнку прыхільнікам літвінізму? Хто «агент Масквы» — крытыкі літвінізму ці яго адэпты? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітолягі: кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і дацэнт Унівэрсытэта Вітаўтаса Вялікага Анджэй Пукшта....more24minPlay
October 06, 2023Нямецкі экспэрт назваў краіны, якія моцна выйгралі ад прыезду беларусаўГосьць Свабоды Premium – нямецкі экспэрт і бізнэс-кансультант Даніэль Крутцына, які больш за 15 гадоў прапрацаваў у Беларусі ў сфэры інвэстыцый, з 2015 па 2020 гады быў чальцом назіральнай рады Банка разьвіцьця Беларусі. Даніэль называе краіны, якія моцна выйгралі ад пераезду беларускага бізнэсу і спэцыялістаў, абгрунтоўвае, чаму лічыць неэфэктыўнай палітыку санкцый у дачыненьні для беларускіх уладаў, і адказвае, што можа быць ключом для пераменаў у Беларусі....more30minPlay
October 05, 2023Ці ўратуе Лукашэнка рубель і наколькі зьбяднеюць беларусыКурс даляра ЗША ў Беларусі другі дзень абнаўляе гістарычны рэкорд. У аўторак ён вырас больш як на 3 капейкі. Сёньня ён працягвае даражэць. Што адбываецца зь беларускім рублём і хто здольны яго ўратаваць? Ці рэальныя прагнозы разьвіцьця Беларусі на 2024 год? У гэтых лічбах разьбіраецца эканамістка Аліса Рыжычэнка....more22minPlay
October 04, 2023Баскетбалістка Сныціна расказала, колькі ў спорце прадстаўнікоў ЛГБТГосьця Свабоды Premium – знакамітая беларуская баскетбалістка, экс-капітан беларускай баскетбольнай зборнай Кацярына Сныціна зь Лёндану. Нагодай для размовы сталі некалькі яе апошніх заяваў – пра тое, што Кацярына сустракаецца зь дзяўчынай Надзяй, зь якой пазнаёмілася ў Лёндане, а таксама пра тое, што завяршае прафэсійную кар’еру і цяперашні яе сэзон у камандзе London Lions стане апошнім....more27minPlay
October 03, 2023Ці маюць рацыю «літвіны», калі гавораць пра БеларусьАдкуль ўзялася Беларусь? Ці сапраўды гэта плён расейскай палітыкі і прапаганды, як сьцьвярджаюць некаторыя прыхільнікі «літвінства»? Як на беларускую гісторыю паўплывала паўстаньне 1863 – 1864 гадоў і яго наступствы?Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам....more26minPlay
October 03, 2023Чым Рада БНР напалохала КДБ і ГенпракуратуруГенэральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць Рады БНР. У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што справа заведзеная «па факце супрацьпраўнай дзейнасьці пранацысцкага экстрэмісцкага фармаваньня «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі». Навошта сілавікам гэты працэс, чаго спалохаўся КДБ і як усё гэта паўплывае на дзейнасьць Рады? На гэтыя пытаньні ў эфіры «Свабоды Premium» адказвае сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Чайчыц....more16minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.