Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
October 02, 2023Хто з дыяспары вернецца дадому – аналіз сацыёляга КоршунаваЯкая доля эмігрантаў, паводле сацыялягічных апытаньняў, мае намер вярнуцца ў Беларусь, а які адсотак не зьбіраецца вяртацца ніколі? Ад чаго залежаць гэтыя намеры? Колькі эмігрантаў гатовыя вярнуцца зараз? Чым адрозьніваюцца ўяўленьні пра беларускую ідэнтычнасьць у беларусаў у краіне і ў дыяспары?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае сацыёляг, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў....more33minPlay
October 01, 2023«Імавернасьць, што беларусаў пашлюць ваяваць, наблізілася да нуля», — ізраільскі вайсковы экспэртЯкія папярэднія вынікі ўкраінскага наступу, якое доўжыцца амаль 4 месяцы, якіх мэтаў здолела дасягнуць украінская армія? Якімі могуць быць ваенна-палітычныя вынікі гэтага наступу? Якую ролю адыгрывае Беларусь у расейскай ваеннай палітыцы? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман....more27minPlay
September 30, 2023Дачка зьніклага міністра Захаранкі пра 24 гады бяз бацькі і апраўдальны прысуд ГараўскамуДачка зьніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі Алена Захаранка ў інтэрвію Свабодзе Premium тлумачыць, чаму ня лічыць рашэньне швайцарскага суду справядлівым, як зьмяніўся Гараўскі пасьля размовы зь ёй у 2019 годзе, а таксама якімі былі для яе сям’і 24 гады бяз Юрыя Захаранкі і чаму немагчыма распарадзіцца сямейнай кватэрай у Менску....more21minPlay
September 29, 2023Дачка зьніклага і юрыст «Вясны» камэнтуюць апраўдальны прысуд швайцарскага судуШвайцарскі суд не прызнаў вінаватым экс-байца беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Што гэта азначае для крымінальнага перасьледу датычных да выкраданьня і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Абмяркоўваем з Паўлам Сапелкам, юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна», якая была адным зь ініцыятараў гэтага працэсу, а таксама з дачкой Анатоля Красоўскага Лерай Красоўскай....more17minPlay
September 28, 2023Што горш? Беларускі кубінец параўноўвае рэжымы Лукашэнкі і КастраЛітоўскі суд адмяніў дэпартацыю высланага зь Беларусі кубінца, які ўдзельнічаў у акцыях 2020 году. Для яго гэта другая спроба дэпартацыі. Раней ён правёў трынаццаць месяцаў на Акрэсьціна, чакаючы дэпартацыі на Кубу праз Расейскую Фэдэрацыю. Госьць «Свабоды Premium» Рабэрта Вальдэс Касануэва і праваабаронца Андрэй Стрыжак....more19minPlay
September 27, 2023Чаму беларуская адукацыя даражэйшая за нямецкую. Тлумачыць экспэртУ Беларусі маюць увесьці абавязковую адпрацоўку для студэнтаў, якія вучацца платна. А тэрмін адпрацоўкі для тых, хто вучыцца за кошт бюджэту, павялічаць. У выпадку адмовы давядзецца заплаціць істотна больш. У чым лёгіка ўлады, тлумачыць Андрэй Лаўрухін, дырэктар па дасьледаваньнях Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы....more21minPlay
September 25, 2023Інтэрвію з палітыкам, які ініцыяваў ордэр для ЛукашэнкіСталы дакладчык Эўрапарлямэнту ў пытаньнях Беларусі Пятрас Аўштравічус у інтэрвію Свабодзе Прэміюм патлумачыў, чым выкліканая рэзалюцыя з заклікам да Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі і чаму ён перакананы ў будучым сяброўстве Беларусі ў Эўразьвязе і NATO....more21minPlay
September 25, 2023Вынікі і інсайды візыту Ціханоўскай на Генасамблею ААН. Дэталі ад удзельніка ўсіх сустрэчаўЗ намесьнікам Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінэце, прадстаўніком кабінэту ў міжнародных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем вынікі і інсайды візыту Сьвятланы Ціханоўскай і яе каманды ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генэральная Асамблея ААН. Параўноўваем узровень сустрэчаў на высокім узроўні лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі і дыпляматыі афіцыйнага Менску, а таксама абмяркоўваем рукапацісканьне Алейніка зь Вячоркам....more23minPlay
September 25, 2023Навумчык: ГУБАЗіК і КДБ па законе абавязаны бараніць «Пагоню» і беларускую мовуЦі патрэбна беларусам беларуская школа і чаму нават на акупаваных расейцамі тэрыторыях Украіны бацькі не баяцца жадаць, каб іх дзеці вучыліся на ўкраінскай мове, а акупацыйныя ўлады абяцаюць гэта выканаць? Пра антыбеларускую палітыку рэжыму Лукашэнкі Дзьмітры Гурневіч размаўляе з журналістам Радыё Свабода Сяргеем Навумчыкам....more23minPlay
September 21, 2023Дачка зьніклага бізнэсоўца Красоўскага пра суд над датычным да выкраданьня і забойства яе бацькіГосьця Свабоды Premium – Лера Красоўская, дачка бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, якая два дні правяла ў судовай залі разам з чалавекам, які прызнаўся ў датычнасьці да забойства бацькі. У Швайцарыі прайшоў суд над над былым байцом «эскадрону сьмерці» Юрыем Гараўскім, які, папрасіўшы прытулак у Швайцарыі, прызнаўся ў датычнасьці да выкраданьня і забойства апазыцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў: былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага....more15minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.