Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
September 21, 2023Самае важнае з суду над былым байцом «эскадрону сьмерці»Якім будзе вырак былому спэцназаўцу Юрыю Гараўскаму ў справе зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі? Ці стане суд у Швайцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага перасьледу адказных за забойствы? Нашы суразмоўцы — праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка і былая палітзьняволеная Натальля Хершэ, якія два дні прысутнічалі на судовым працэсе над Гараўскім у Швайцарыі. Судовае пасяджэньне скончанае, вэрдыкт стане вядомы на наступным тыдні ў пісьмовай форме....more23minPlay
September 20, 2023Правы беларусаў на спадчыну ВКЛНа якую частку гісторыі ВКЛ маюць права беларусы? Чаму ў крыніцах няма літоўскіх варыянтаў імёнаў вялікіх князёў літоўскіх? І ці розныя гэта народы – русіны і беларусы?Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам....more28minPlay
September 20, 2023Выкраданьні беларускіх палітыкаў. Што пакажа прысуд у ШвайцарыіУ швайцарскім кантоне Санкт-Гален пачаўся суд над экс-байцом беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыем Гараўскім, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі. Журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская расказала пра свае ўражаньні з судовай залі, а дарадца Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр патлумачыла юрыдычныя і палітычныя наступствы гэтага суду....more20minPlay
September 19, 2023Belpol: Новая рэзыдэнцыя Лукашэнкі каштуе $14 млнТакога расьследаваньня ў Беларусі яшчэ ня было, кажуць прадстаўнікі Belpol пра свой матэрыял, прысьвечаны новай рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Былыя сілавікі сьцьвярджаюць, што атрымалі сотні дакумэнтаў, якія падрабязна апісваюць новы палац коштам 14 мільёнаў даляраў. Што ўваходзіць у гэтую цану і адкуль пэўнасьць, што там мае жыць Лукашэнка? Пра новае расьсьледаваньне расказвае прадстаўнік Belpol Мацьвей Купрэйчык....more16minPlay
September 14, 2023Халезін: Плянуем сэрыял паводле Караткевіча з сусьветнымі зоркамі14, 15 і 16 верасьня — сусьветная прэм’ера опэры «Дзікае паляваньня караля Стаха» паводле бэстсэлера Караткевіча на прэстыжнай лёнданскай сцэне. Пра пастаноўку Беларускага свабоднага тэатру як культурную падзею году гутарым з рэжысэрам опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха», сузаснавальнікам Беларускага свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным...more26minPlay
September 14, 2023Якім будзе сілавы пратэст супраць Пуціна і ці разваліцца Расея. Гутарка з экс-дэпутатам ДзярждумыПасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў розных рэгіёнах РФ адбываліся акцыі супраціву супраць расейскай арміі і супраць уладаў. Як сытуацыя выглядае сёньня? Ці можа ў Расеі адбыцца актыўны сілавы супраціў, ці імпэрцы расейскія дэмакраты і ці павінна Расея разваліцца, каб не пагражаць суседзям. Пра гэта расказвае палітычны прадстаўнік Легіёну «Свабода Расеі» і былы дэпутат Дзярждумы Ільля Панамароў....more19minPlay
September 13, 2023Колькі народаў стварылі Вялікае Княства ЛітоўскаеЯк славяне жылі разам з балтамі на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі? Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам....more22minPlay
September 13, 2023Як КДБ і ГУБАЗіК маніпулююць беларусамі. Расказвае былы сьледчыКДБ Беларусі хваліцца, што раскрыў дывэрсійную групу, якая нібыта працавала на СБУ і плянавала тэракты на тэрыторыі Беларусі. У той жа дзень Сьледчы камітэт паведаміў пра распачаты працэс «спэцыяльнага вядзеньня» ў дачыненьні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі ByPol. Сярод тых, каму трэба зьявіцца ў СК, і Андрэй Астаповіч, былы сьледчы, а сёньня супрацоўнік Belpol. Ён госьць эфіру Свабоды Premium....more24minPlay
September 11, 2023Азараў пра партызанскі рух і зьмены ў пляне «Перамога»Сьледчы камітэт распачаў так званую «спэцвытворчасьць» супраць былых сілавікоў, якія працавалі ў ByPOL (некаторыя зь іх цяпер у BelPol). Чым займаецца ByPOL пасьля расколу ў арганізацыі і сыходу Аляксандра Азарава з пасады прадстаўніка па аднаўленьні правапарадку ў Аб’яднаным пераходным кабінэце? Ці супрацоўнічае арганізацыя зь BelPol, што адбываецца з плянам «Перамога» і ці магчымы партызанскі рух у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе Premium расказвае сам Аляксандар Азараў....more16minPlay
September 11, 2023Зьяжджаць ці рэалізоўвацца ў Беларусі? Раіць дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтахЯк бачыць свае пэрспэктывы беларуская моладзь у краіне і за мяжой і як ім у гэтым могуць дапамагчы дэмакратычныя сілы? Расказвае Маргарыта Ворыхава, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах. Гаворым пра тое, чым яна будзе займацца, пра 627 маладых палітвязьняў, а таксама пра тое, у якія замежныя краіны і якія ВНУ ёсьць шанец трапіць моладзі зь беларускімі пашпартамі....more27minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.