Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
August 29, 2023Шрайбман пра частковае закрыцьцё мяжы, лёс «Вагнэра» і заяву Зяленскага аб вызваленьні БеларусіРашэньне пра далейшае закрыцьцё мяжы зь Літвой і адсутнасьць агульнага рашэньня суседзяў Беларусі аб поўным закрыцьці межаў — палавіністае ці збалянсаванае? Што азначае адмова Зяленскага ў вайсковым спрыяньні беларускай дэмакратыі? Якім будзе лёс ПВК «Вагнэр» у Беларусі? Як сьмерць Яўгенія Прыгожына паўплывае на стасункі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more25minPlay
August 25, 2023Хто здабыў незалежнасьць Беларусі? Тлумачыць гісторык32 гады таму Беларусь стала незалежнай дзяржавай. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону і прыпыніў дзейнасьць Камуністычнай Партыі Беларусі. Як гэта стала магчымым? Чаму камуністычная большасьць у Вярхоўным савеце прагаласавала за незалежнасьць і забараніла сваю ж партыю? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае доктарка гістарычных навукаў Тацяна Астроўская....more20minPlay
August 25, 2023Якія наступствы гібелі кіраўнікоў «Вагнэра» для Беларусі? Тлумачаць беларускі і польскі экспэртыЯк меркаваная гібель Прыгожына і Уткіна паўплывае на памежны крызіс? Ці магчымая перадысьлякацыя вагнэраўцаў здыме напружанасьць вакол закрыцьця межаў Эўразьвязу зь Беларусьсю? Наступствы для Беларусі ад гібелі кіраўніка «Вагнэра» абмяркоўваем зь беларускім і польскім экспэртамі – палітычным аглядальнікам праекту «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім і журналістам польскай газэты Dziennik. Gazeta Prawna, аўтарам кніг пра Ўсходнюю Эўропу Міхалам Патоцкім....more37minPlay
August 23, 2023Пра мяжу, «літвінізм», Пазьняка і Вільню. Тлумачэньне літоўскага палітолягаЯкія матывы падштурхоўваюць літоўскія ўлады закрыць мяжу зь Беларусьсю? На каго скіраваная гэтая мера? Наколькі празрыстая працэдура вызначэньня, хто з замежнікаў уяўляе пагрозу бясьпецы Літвы? Наколькі вострай для Літвы зьяўляецца праблема «літвінізма» сярод эмігрантаў-беларусаў?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае літоўскі палітоляг, аналітык Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Максімас Мілта....more34minPlay
August 21, 2023Як улады хаваюць нястачу мэдыкаў? Расьсьледаваньне ByMedSolЗь Беларусі пасьля 2020 году зьехалі як найменей 1000 практыкуючых дактароў. Гэта вынік расьсьледаваньня, якое правялі прадстаўнікі Беларускага фонду мэдсалідарнасьці, ініцыятываў «Белыя халаты» і «Зубр». Яны паспрабавалі ацаніць колькасьці дактароў у Беларусі на канец 2022 года, параўноўваючы афіцыйную статыстыку і дадзеныя з адкрытых крыніцаў. Прадстаўніца ByMedSol Лідзія Тарасенка расказвае пра вынікі расьсьледаваньня....more21minPlay
August 18, 2023Экспэртка тлумачыць, чаму ў бліжэйшыя месяцы нерэалістычнае поўнае закрыцьцё межаў ЭЗ зь БеларусьсюЛітва закрыла на мяжы зь Беларусьсю два памежныя пункты. Гэта адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», паток мігрантаў, а таксама прадухіленьне кантрабанды. Якія будуць наступствы для беларусаў і ў якім разе тры дзяржавы Эўразьвязу цалкам закрыюць межы зь Беларусьсю? Абмяркоўваем з палітолягам, дырэктаркай «Цэнтру новых ідэй» Лесяй Руднік....more21minPlay
August 17, 2023Зянон Пазьняк прапануе Захаду «кінуць мяч Лукашэнку»Лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк зьвярнуўся да Ўладзіміра Зяленскага і Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, у якім прапанаваў памяняць двух захопленых у палон беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі, на двух беларускіх палітвязьняў. У інтэрвію «Свабодзе Premium» Зянон Пазьняк расказаў, чаму такі абмен быў бы карысным як для Менска, так і для Кіева і адказаў на пытаньне, што сёньня можа быць найбольш эфэтыўным мэтадам вызваленьня палітвязьняў....more26minPlay
August 16, 2023«Лукашэнка разьлічвае, што Кітай абароніць яго ад Масквы» — экспэртка пра візыт кітайскага міністраКітайскі міністар абароны Лі Шанфу прыбыў у Беларусь. Апошні раз кіраўнік Мінабароны Кітаю наведваў Менск 5 год таму. У аэрапорце Лі Шанфу сустрэў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Якая можа быць мэта гэтага візыту? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае экспэртка дасьледчага цэнтру «East Center» Вольга Алешка-Лэсэлс....more19minPlay
August 16, 2023Ян Рудзік пра ідэю Смаленскай Рэспублікі: «Гэта ня розыгрыш, у нас сур’ёзныя пляны»Днямі ў Варшаве абвясьцілі пра стварэньне «Смаленскага рэспубліканскага цэнтра», які будзе імкнуцца да незалежнасьці Смаленшчыны ад Расеі і ў будучыні яе шчыльнай супрацы зь Беларусьсю. Пра гэта заявіў дэпутат Смаленскай абласной думы Ўладыслаў Жывіца. Арганізатарам мерапрыемства зь беларускага боку стаў адзін з кіраўнікоў Руху беларускіх нацыяналістаў і сябра Каардынацыйнай Рады Ян Рудзік.У інтэрвію Свабодзе Рудзік патлумачыў, што ўсё агучанае на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве гэта «ня розыгрыш, ня хайп і ня ІПСА»....more18minPlay
August 16, 2023«Нават чыноўнікі ня ведаюць рэальнага стану эканомікі». Чаму расьце даляр і як рэагаваць беларусамДаляр на таргах абнавіў максымум за 511 дзён. Цяпер за 1 даляр даюць 3,26 беларускага рубля, і гэта адразу на 1,93% больш, чым перад выходнымі. Што адбываецца і чым гэта можа скончыцца? І галоўнае, як рэагаваць беларусам. На пытаньні Свабоды адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка....more19minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.