Калі б Беларусь давялося вызваляць ад дыктатуры беларускім вайсковым фармаваньням, якія зараз дзейнічаюць за мяжой, то краіне не пагражае грамадзянская вайна, лічыць прадстаўніца руху «Супраціў» і «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец. На яе думку, нават прыхільнікі Лукашэнкі ва ўмовах такога гіпатэтычнага канфлікту не захочуць паміраць за ўладу.
У інтэрвію Свабодзе Premium яна расказала, на якім этапе будаўніцтва знаходзіцца сёньня так званы сілавы блёк нацыянальна-дэмакратычных сілаў, якога сыгналу да дзеяньняў ён чакае і чым сёньня займаюцца «Кібэрпартызаны».