Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
October 25, 2023Літоўскі гісторык пра «літвінства» і «літоўцаў Сапегу і Хадкевіча»Што ў Літве думаюць пра шматэтнічны і шматканфэсійны характар Вялікага Княства Літоўскага? Якія этнасы былі тытульнымі народамі Княства? Як Полацак далучыўся да гэтай дзяржавы – мірна ці быў заваяваны? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае літоўскі гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэт Альфрэдас Бумблаўскас....more20minPlay
October 24, 2023Ці можна скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях? Парады дасьледчыцы прапагандыШто рабіць, калі ідэолягі на працы прымушаюць уступаць у партыю «Белая Русь» ці Беларускі саюз жанчынаў? Ці можна плённа скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях? Маральныя і практычныя дылемы, зьвязаныя з гэтым, абмяркуем з Ірынай Сідорскай, дасьледчыцай прапаганды, доктаркай філялягічных навук, кандыдаткай філязофскіх навук, былой загадчыцай катэдры тэхналёгій камунікацыі і сувязяў з грамадзкасьцю факультэту журналісткі БДУ....more20minPlay
October 23, 2023«„Купала“ і „На другом берегу“ — аднолькава ідэалягічнае кіно». Ацэнка кінааглядальнікаНа каго разьлічаны прапагандысцкі фільм «На другом берегу» і ці можна яго лічыць пасьпяховым ідэалягічным прадуктам? Фільм «На другом берегу», зьняты «Беларусьфільмам» пра падзеі 1925 году, разьбіраем з кінааглядальнікам Тарасам Тарналіцкім і журналістам Свабоды Дзьмітрыем Гурневічам....more21minPlay
October 22, 2023Новы вайсковы закон: беларусаў рыхтуюць да ўдзелу ў вайне? Меркаваньні экспэртаўУ Беларусі мяняюцца правілы для ваеннаабавязаных: позвы праз СМС, большыя штрафы, зьмены тычацца службы па кантракце і адтэрміноўкі ад мабілізацыі. Навошта гэта ўладам, ці адпавядаюць зьмены міжнародным юрыдычным нормам і каго яны будуць тычыцца ў Беларусі найперш? Законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі» абмяркоўваем з экспэртам у нацыянальнай бясьпецы і палітолягам Аляксандрам Казаком і юрыстам Міхаілам Кірылюком....more23minPlay
October 20, 2023Азараў: што зьменіць расстрэл, як беззаконьне рэжыму разьвязвае рукі гвалту і хто праміргаў бядуЖыхару Слуцка вынесьлі сьмяротны прысуд за забойства 3-гадовага сына. Аляксандра Таратуту расстраляюць. Ягоную жонку пакаралі 25 гадамі калёніі строгага рэжыму. Бацькі катавалі сваё дзіця не адзін раз, а ў студзені бацька ўдарамі забіў яго. Пра жудаснае здарэньне гаворым з кіраўніком ByPol і былым супрацоўнікам МУС Аляксандрам Азаравым....more31minPlay
October 19, 2023Вячорка: Расейскія лібэралы ня могуць ўзмацніць наш рух, у нас розныя інтарэсыІнтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай расейскаму выданьню «Новая газета. Европа» выклікала скандал сярод расейскіх карыстальнікаў сацсетак. Іх абурылі словы пра імпэрскасьць расейцаў, іх адрозьненьне ад беларусаў і іншую, чым беларусаў, віну за поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну. Пра гэта і пра апошнія дзеяньні Сьвятланы Ціханоўскай і яе офісу гаворым у эфіры Свабоды Premium з дарадчыкам лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Франакам Вячоркам....more24minPlay
October 18, 2023Ці стануць «літвіны» паміж Беларусьсю і ЛітвойНаколькі сур'ёзна стаіць праблема «літвінства»? Ці сапраўды пад тэорыямі літвінаў няма гістарычных падстаў? І як праблема «літвінства» можа быць вырашаная ў гіпатэтычнай будучай вольнай Беларусі?Пра гэта і пра іншае мы гаворым з намесьнікам рэдактара часопісу «Наша гісторыя», кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам...more31minPlay
October 18, 2023Як Лукашэнка ўмяшаўся ў справу гомельскага забойцы. Расказвае праваабронцаПракурор патрабуе сьмяротную кару бацьку, якога абвінавацілі ў забойстве 3-гадовага сына. Чаму пакараньне сьмерцю не зьмяншае колькасьць цяжкіх злачынстваў у грамадзтве і як сьмяротная кара можа пераўтварыцца ў інструмэнт палітычных рэпрэсій? Пра тое, чаму ўладам важна захаваць за сабой права караць сьмерцю, і ці захаваецца сьмяротная кара ў вольнай Беларусі гаворым з праваабаронцам, былым палітзьняволеным Леанідам Судаленкам....more24minPlay
October 17, 2023Латушка пра сьцяну з Польшчай, стасункі рэжыму з ХАМАС і 150 сілавікоў, зьвязаных са спортамАбмеркавалі зь кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўніком Аб’яднага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам вынікі выбарчай кампаніі ў Польшчы, а таксама дыпляматычныя стасункі ўладаў Беларусі з Палестынскай Аутаноміяй і краінамі, якія падтрымліваюць ХАМАС. Апазыцыйны палітык разважае пра тое, што магчыма зрабіць, каб Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Лукашэнкі, а таксама расказвае пра сьпіс 150 сілавікоў, зьвязаных са спортам....more20minPlay
October 14, 2023Фрыдман пра маўчаньне і антысэмітызм Лукашэнкі, чаму ХАМАС для ўладаў не тэрарыстыРэжым у Беларусі дагэтуль маўчыць пра вайну ХАМАСу супраць Ізраіля. Што прымушае Лукашэнку і ягоных паплечнікаў, якія штодня камэнтуюць усё, што заўгодна, маўчаць пра галоўную тэму апошніх дзён у сьвеце? І чаму хамасаўцы дагэтуль не прызнаныя ў Беларусі тэрарыстамі, калі ўлады прызналі тэрарыстамі ўдзельнікаў мірных пратэстаў. Размаўляем пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» зь гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам....more24minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.