Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Беларуска-савецкая вайна 1920 году
    У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі – Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне. Да ліку такіх людзей належыць і журналіст і гісторык Сяргей Абламейка.
    23 min
  • Хто назваў Беларусь Беларусьсю?
    Якія рэгіёны існавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVII стагодзьдзі? Як і калі назва «Беларусь» напоўнілася палітычным сэнсам? Дзе праходзілі межы Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі? І якія ў ХХ стагодзьдзі прапаноўваліся варыянты назвы для радзімым беларусаў?
    Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту Андрэем Катлярчуком.
    24 min
  • Альфрэдас Бумблаўскас: Літоўцы могуць напісаць сумесную гісторыю зь беларусамі
    Ці ідэнтычная старая Літва Літве сёньняшняй? Ці бачаць у Літве розьніцу паміж тэрмінамі «літвін» і «літовец»? Як Полацак далучыўся да гэтай дзяржавы – мірна ці быў заваяваны? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам?
    Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркуем зь літоўскім гісторыкам, прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдасам Бумблаўскасам.
    31 min
  • Літоўскі гісторык пра «літвінства» і «літоўцаў Сапегу і Хадкевіча»
    Што ў Літве думаюць пра шматэтнічны і шматканфэсійны характар Вялікага Княства Літоўскага? Якія этнасы былі тытульнымі народамі Княства? І ці магчыма паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдас Бумблаўскас.
    20 min
  • Ці стануць «літвіны» паміж Беларусьсю і Літвой. Гутарым з Аляксандрам Пашкевічам
    Наколькі сур'ёзна стаіць праблема «літвінства»? Ці сапраўды пад тэорыямі літвінаў няма гістарычных падстаў? Як праблема «літвінства» можа быць вырашаная ў будучай вольнай Беларусі?
    Гаворым з намесьнікам рэдактара часопісу «Наша гісторыя», кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам
    31 min
  • Што замінала беларусам у БССР. Аўдыё
    Што не дазволіла беларусам стварыць сваю паўнавартасную дзяржаву ўжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя? Што замінала і што дапамагала беларусам на шляху іх нацыянальнага высьпяваньня? Чаму, ня гледзячы на войны, эміграцыю, рэпрэсіі і высылкі Беларусь і беларусы ня зьніклі з мапы сьвету?
    Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, аўтарам кнігі «Этнічная гісторыя Беларусі. ХІХ – пачатак ХХ ст» Паўлам Церашковічам.
    28 min
  • Ці маюць рацыю «літвіны», калі гавораць пра Беларусь. Аўдыё
    Адкуль ўзялася Беларусь? Ці сапраўды гэта плён расейскай палітыкі і прапаганды, як сьцьвярджаюць некаторыя прыхільнікі «літвінства»? Як на беларускую гісторыю паўплывала паўстаньне 1863 – 1864 гадоў і яго наступствы?
    Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
    26 min
  • Правы беларусаў на спадчыну ВКЛ. Аўдыё
    На якую частку гісторыі ВКЛ маюць права беларусы? Чаму ў крыніцах няма літоўскіх варыянтаў імёнаў вялікіх князёў літоўскіх? І ці розныя гэта народы — русіны і беларусы?
    Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
    28 min
  • Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае. Аўдыё
    Як славяне жылі разам з балтамі на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі? Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
    22 min
  • Чаму літоўцы баяцца беларускіх «літвінаў»
    У суседняй зь Беларусьсю краіне, якая гасьцінна прыняла Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай і дзясяткі тысяч беларускіх палітычных уцекачоў, узьнікла праблема. Літоўцы занепакоіліся праявамі так званага «літвінізму» сярод беларусаў і, як яны лічаць, «прэтэнзіямі беларусаў на іх гісторыю».
    Ці апраўданыя страхі Літвы? І што трэба зрабіць, каб беларусам паразумецца зь літоўцамі? Пра гэта мы гаворым зь беларускім журналістам, літаратарам і перакладчыкам зь літоўскай мовы Сяргеем Шупам.
    32 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…