Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Лія Грынфэльд пра расейскую і беларускую нацыі: «Расея ня зьменіцца ніколі»
    Сёньня мы гаворым з адной з найбуйнейшых у сьвеце спэцыялістаў у тэорыі нацый і нацыяналізьме, аўтаркай кнігі «Нацыяналізм: пяць шляхоў да мадэрнасьці», прафэсаркай Гарвардзкага і Бостанскага ўнівэрсытэтаў Ліяй Грынфэльд.
    Мы спытаемся ў яе, што так і што ня так з расейскай нацыяй, з украінскай нацыяй і з нацыяй беларускай.
    33 min
  • Павел Церашковіч: «Беларускай нацыі няма»
    Ці існуе беларуская нацыя? Адназначны, на першы погляд, адказ можа быць у некаторых выпадках зусім неадназначным. І што адбылося зь беларусамі ў 2020 годзе? Гэта быў сацыяльны ці нацыянальны пратэст?
    Пра гэта мы сёньня гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
    23 min
  • Тры ідэнтычнасьці Пілсудзкага і Чаму ў БНР не было шанцаў
    Працягваем размову з гісторыкам, блізкім да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні.
    Наш суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Гаворым пра страчаныя беларусамі магчымасьці ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў.
    34 min
  • Ці было паўстаньне 1863 году катастрофай Беларусі
    Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі падзеяў і фактаў гісторыі нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні.
    Наш сёньняшні суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра шляхту, нараджэньне беларускай нацыянальнай ідэі і паўстаньне 1863 — 1864 гадоў.
    28 min
  • Палянізацыя як цана аб'яднаньня эліт ВКЛ
    Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні.
    Наш сёньняшні суразмоўца – беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра XVI – XVII стагодзьдзі, эліты ВКЛ, паўстаньне казакоў і так званых «беларускіх палкоўнікаў» Канстанціна Паклонскага ды Івана Нечая.
    19 min
  • Чые продкі стаяць ля вытокаў ВКЛ
    Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Ён лічыць, што старажытны Наваградак зарабіў свае грошы на гандлі рабамі, а Заходняя Русь не аб'ядноўвалася зь Літвой мірна, але была ёю захопленая.
    Мы працягваем размову з прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам пра пачаткі Вялікага Княства Літоўскага і іншыя маладасьледаваныя старонкі беларускай гісторыі.
    28 min
  • Хто схаваў гісторыю Полацкай дзяржавы
    Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Старажытную Русь ён лічыць карпарацыяй купцоў-ваяўнікоў. Гісторыю Полацкай дзяржавы называе зацемненай і схаванай літоўцамі. І робіць яшчэ шмат іншых парадаксальных высноваў.
    Сэрыя гутарак зь беларускім гісторыкам у Польшчы, прафэсарам Алегам Латышонкам.
    33 min
  • Нямецкі гісторык пра «захоп» Менску яго жыхарамі
    «У 2020 годзе масы змаглі ажывіць вялізныя гарадзкія прасторы. За мяжой усё гэта выглядала як народнае сьвята ці карнавал. У любым выпадку, людзі зрабілі горад сваім», мяркуе нямецкі гісторык-урбаніст Томас Бон.
    Ці можа горад уплываць на псыхіку і культуру яго жыхароў? У чым спэцыфіка Менску як гарадзкога цэнтру? Чаму навукоўцы казалі раней пра дэфіцыт гарадзкой культуры ў Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з прафэсарам Гісэнскага ўнівэрсытэту ў Нямеччыне, аўтарам кнігі «Менскі фэномэн. Гарадзкое плянаваньне і сацыялістычнае будаўніцтва ў Савецкім Саюзе пасьля Другой сусьветнай вайны» Томасам Бонам.
    16 min
  • «Сэкс — радасьць, а ў ВКЛ умелі радавацца і сяляне, і шляхта». Гісторык пра інтым у Вялікім княстве.mp3
    У савецкія часы казалі, што ў “СССР няма сэксу”. А ці быў сэкс у Вялікім княстве Літоўскім? Якія ў той час былі норавы беларусаў і як тагачасная дзяржава рэгулявала сэксуальныя адносіны? У эфіры “Гісторыі на Свабодзе” расказвае гісторык Натальля Сьліж, аўтарка кніг пра сэксуальнае жыцьцё ў ВКЛ.
    34 min
  • Як амэрыканцы ўратавалі беларусаў
    Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомелі і Віцебску. «Прыгоды АРА ў Беларусі» – так называецца кніга пра самую вялікую гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Чаму гэта падзея важная? Чаму яна забытая? І наогул, што азначае памяць пра гістарычныя падзеі і якую ролю яна адыгрывае у фармаваньні будучыні – пра гэта мы гаворым з аўтарам кнігі Аляксандрам Лукашуком, журналістам, дасьледчыкам гісторыі Беларусі ХХ-га стагодзьдзя, да нядаўняга часу – дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода.
    31 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…