Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Беларусы за «Русь» ці за «Літву»
    Расея зрабіла свой погляд на гісторыю зброяй. Расейскія мэдыя перапоўненыя гістарычнымі аргумэнтамі, якія часта маюць мала агульнага з рэальнасьцю. Адпаведна, узрастае роля папулярызацыі праўдзівай гісторыі і праўдзівых гістарычных фактаў.
    Як да гісторыі ставяцца беларусы? Якія праблемы і тэмы цікавяць іх у першую чаргу? Як да іх можна данесьці гістарычную праўду?
    Пра гэта мы сёньня пагаворым з гісторыкам і журналістам Цімафеем Акудовічам.
    17 min
  • Хто пачаў адраджэньне 1980-х?
    Якія падзеі прадвызначылі выбар нацыянальнага шляху разьвіцьця Беларусі пасьля распаду СССР у 1991 годзе? Хто стаяў ля вытокаў беларускага адраджэньня 1980-х гадоў? І ці сапраўды гэта было адраджэньнем?
    Пра гэта і пра іншае Дзьмітры Гурневіч гаворыць з журналістам і гісторыкам Сяргеем Абламейкам.
    21 min
  • Як дэкалянізаваць Беларусь і чаму беларусам трэба адарвацца ад расейскага кантэксту
    21 траўня ў Нью-Ёрку завершылася Сусьветная канвэнцыя ASN. У канвэнцыі прымалі ўдзел і беларускія дасьледчыкі, прайшлі і два круглыя сталы, прысьвечаныя пытаньням дэкалянізацыі Беларусі. Расказвае ўдзельнік канфэрэнцыі, супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў Усходняй Эўропы (Варшава), Антон Сайфулаеў.
    36 min
  • Ці ўсе помнікі трэба аднаўляць
    Ці ўсе помнікі гісторыі ў Беларусі беларускія? Ці ўсе зь іх трэба ахоўваць, захоўваць і аднаўляць? І ці можа краіна існаваць бяз помнікаў гісторыі і культуры? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з дацэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, экспэртам Міжнароднай рады па захаваньні помнікаў і памятных мясьцін Сьцяпанам Стурэйкам.
    21 min
  • Інтэрвію са швэдзкім гісторыкам, якога цытуе Марзалюк і прапаганда
    Імя гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга ня раз за апошнія два гады гучала ў дзяржаўных СМІ. Ігар Марзалюк і прапагандысты прыводзілі цытаты зь яго кніг як аргумэнт на карысьць сьледзтва аб генацыдзе беларускага народу. Мы распыталі ў швэдзкага навукоўца, што ён пра ўсё гэта думае.
    Пэр Андэрс Рудлінг — прафэсар катэдры гісторыі Люндзкага ўнівэрсытэту. Ягоная спэцыялізацыя — нацыяналізм. Ён аўтар кнігі «Узьлёт і падзеньне беларускага нацыяналізму. 1906–1931», напісаў шэраг артыкулаў пра Галакост на беларускіх землях, супрацу часткі беларусаў з нацыстамі, а таксама пра памяць аб ІІ сусьветнай вайне ў Беларусі.
    28 min
  • Ці магчыма дамовіцца гісторыкам Беларусі і Літвы
    Як пераадолець адчужанасьць паміж беларусамі і літоўцамі? Ці магчымыя зьмены ў гістарычнай сьвядомасьці літоўцаў калі мова ідзе пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і разуменьне гэтай дзяржавы? Што для гэтага павінны зрабіць беларусы? Гутарка зь літоўскім гісторыкам, дырэктарам Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага ва Унівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, доктарам Русьцісам Камунтавічусам, які нядаўна выдаў сваю «Гісторыю Беларусі» па-літоўску.
    31 min
  • «Невядомы Менск». Ці магчыма аднавіць Стары горад
    Невядомы Менск. Частка 13.
    Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі з усімі эканамічнымі і тэхнічнымі абгрунтаваньнямі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе.
    34 min
  • Які народ жыве на Віленшчыне
    Ці сапраўды Віленшчына беларуская? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?
    29 min
  • «Невядомы Менск». Найвялікшая загадка менскай фотагісторыі
    Частка 12. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра найбольшую загадку менскай фотагісторыі – поўную адсутнасьць у архівах даваенных здымкаў Замчышча, пра прыгожую спробу абараніць рэшткі Старога гораду ў 1956 годзе і пра тых, хто гэтай спробе перашкодзіў.
    33 min
  • «Невядомы Менск». Загадкавае савецкае разьмінаваньне
    Невядомы Менск. Частка 11.
    Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, якія падзеі разгортваліся ў вызваленым Менску – пра дзіўнае савецкае разьмініраваньне, пра зносы старых будынкаў і пра генплян 1946 – 1951 гадоў, які цалкам пагубіў Замчышча.
    39 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…