Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • «Невядомы Менск». Ці быў у Менску Стары горад і хто яго будаваў
    Невядомы Менск. Частка 1.
    Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра гістарычны цэнтар Менску, пра сваё дзяцінства ў ім і пра цывілізацыйную прыналежнасьць аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі.
    32 min
  • Навошта расейцы робяць з Каліноўскага Бандэру
    У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. З гэтай мэтай там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.
    27 min
  • «Расея страляе ня толькі ракетамі». Трэйлер новага падкасту «Гісторыя на Свабодзе»
    Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
    2 min
  • Паляваньне КДБ у Маскве: справа Кастусёва, Фядуты, Зянковіча
    У чым прычыны арышту гэтых асобаў? Ці ня стала гэта вынікам правакацыі КДБ? Хто арыштоўваў Фядуту і Зянковіча?
    На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць палітолягі Павал Вусаў і Дзьмітры Балкунец.
    23 min
  • Былыя чыноўнікі пра стужку Пуцілы
    Ці абмяркоўваюць чыноўнікі багацьце Лукашэнкі? Ці аднолькавыя схемы валоданьня маёмасьцю ў кіраўнікоў Беларусі і Расеі? Дзе ляжаць грошы Лукашэнкі? Якой будзе рэакцыя чынавенства на стужку «Лукашэнка. Залатое дно»?
    Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць чальцы Народнага антыкрызіснага кіраваньня, былыя супрацоўнікі адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Арцём Праскаловіч і Анатоль Котаў.
    34 min
  • Што знайшлося на «залатым дне» Лукашэнкі?
    На каго зробіць уражаньне стужка «Лукашенко. Золотое дно»? Ці будзе яго эфэкт такім жа, як эфэкт ад стужкі Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна»? Ці рэагуюць беларусы на карупцыю больш лагодна, чым расейцы і ўкраінцы? Як будзе рэагаваць на стужку афіцыйная прапаганда?
    Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны аналітык Тацяна Чуліцкая і бізнэсовец і грамадзкі дзяяч Іван Шыла.
    33 min
  • Свабоду слова – за краты
    Наколькі пераканаўчым было абвінавачаньне ў справе Чульцовай і Андрэевай? Якое палітычнае значэньне прысуду журналісткам «Белсату»? Якой рэакцыі Захаду можна чакаць на гэты прысуд?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць адвакат, чалец Народнага антыкрызіснага кіраваньня і сябра Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк
    і палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
    26 min
  • Ператрусы ў БАЖ, «Вясьне» і РЭП/ Обыски в БАЖ, «Весне» и РЭП
    Чаму ператрусы ў праваабарончых і прафэсійных арганізацыях адбываюцца менавіта зараз? Якія іх дзеяньні могуць разглядацца як фінансаваньне пратэстаў? Дзе спыніцца гэты «каток» і што можа яго спыніць?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць рэдактарка «Беларускага партызану», былая намесьніца старшыні БАЖ Сьвятлана Калінкіна і кіраўнік правабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінскі камітэт Алег Гулак.
    24 min
  • Ці прызнае Эўразьвяз Ціханоўскую прэзыдэнтам?
    Днямі быў абнародаваны дакумэнт, складзены амбасадарамі дзяржаваў ЭЗ у Менску, які вызначае набор магчымых стратэгіяў Зьвязу адносна Беларусі. Які варыянт палітыкі абярэ кіраўніцтва ЭЗ? Чаму санкцыі, якія ўжо дзейнічаюць адносна афіцыйнага Менску, не прыносяць вялікага плёну? Ці можа паўплываць на пазыцыю ЭЗ больш рашучая палітыка Вашынгтону?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць дырэктарка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько і дырэктар праграмы Ўсходняга партнэрства ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас.
    24 min
  • Чаго не хапае для перамогі? / Чего не хватает для победы?
    Ці праўда, што ключы да зьменаў у Беларусі – пераход прынамсі часткі сілавікоў на бок народу і зьмена пазыцыі Расеі? У якіх варунках гэта можа адбыцца? Якімі былі пляны рэвалюцыяў ва Ўкраіне, Армэніі і Кіргізстане?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць Валерыя Касьцюгова, галоўная рэдактарка інтэрнэт-выданьня «Наше мнение», Зьміцер Панкавец, намесьнік рэдактара газэты «Наша Ніва»
    і Іван Вядзенін, ІТ-прадпрымальнік.
    44 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…