Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ціханоўская і Навальны: ці трэба вяртацца?
    Якія перавагі і недахопы вяртаньня ў сваю краіну палітычнага лідэра, калі пры вяртаньні існуе пагроза яго свабодзе, здароўю і жыцьцю? Гэтае пытаньне ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Казакевіч і мэтадоляг, філёзаф, грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч.
    32 min
  • Контрарэвалюцыі ў Беларусі: Ад паўстаньня Каліноўскага да беларускай рэвалюцыі-2020
    Якім быў гістарычны досьвед эпохаў палітычнай рэакцыі ў Беларусі: пасьля паўстаньня 1863 году, пасьля расейскай рэвалюцыі 1905 году, пасьля Плошчы-2010? У якой ступені брутальнасьць рэакцыі абумоўлена псыхалягічнымі асаблівасьцямі яе лідэраў? Што ў гісторыі паўтараецца са стагодзьдзя ў стагодзьдзе?
    Над гэтымі тэмамі ў Праскім акцэнце разважаюць гісторык Павал Церашковіч і доктар, грамадзкі дзеяч Дзьмітры Шчыгельскі.
    44 min
  • Канстытуцыю далі ... і ў астрог нас павялі.
    Чаму Лукашэнка заплянаваў падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі да канца 2021 году? Якая роля ў гэтых плянах Усебеларускага народнага сходу? Што можа супрацьпаставіць апазыцыя гэтым плянам? Якой будзе рэакцыя Масквы на такія пляны Лукашэнкі?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Аляксандар Класкоўскі.
    26 min
  • Рэакцыя на «стужкі КДБ Беларусі» ва Ўкраіне, у Расеі і на Захадзе
    Абнародаваньне інфармацыі аб плянах КДБ Беларусі забіць палітычных эмігрантаў — ці зробіць гэта Лукашэнку і яго паплечнікаў тэрарыстамі ў вачах Захаду? Якую палітычную ролю адыграюць «стужкі генэрала Зайцава» ва ўкраінскіх спрэчках наконт справы Паўла Шарамета? Якую ролю адыграла і адыграе Расея ў гэтым скандале?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда і навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security) Аляксандар Марозаў.
    49 min
  • Якія варыянты завяршэньня крызісу ў Беларусі
    Як зьбіраецца мяняць Канстытуцыю Лукашэнка? Ці можа пратэст скарыстацца Ўсебеларускім сходам? Ці даможацца Расея сваіх мэтаў наконт канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і публіцыст, паліттэхноляг Аляксандар Фядута.
    35 min
  • Вяртаньне і адстаўка арцыбіскупа Кандрусевіча: кампраміс ці капітуляцыя?
    Чаму Папа Рымскі Францішак задаволіў прашэньне аб адстаўцы арцыбіскупа Кандрусевіча? Што атрымала ад гэтага Каталіцкая царква? Чым тлумачыцца прызначэньне часовым перамнікам біскупа Казімера Велікасельца?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Пётра Рудкоўскі і гісторык і журналіст Сяргей Абламейка.
    27 min
  • Сакрэт Усебеларускага народнага сходу
    Ці зьбіраецца Лукашэнка праз Усебеларускі сход зьмяніць Канстытуцыю? Ці зможа і ці захоча Расея прымусіць Лукашэнку выканаць сочынскія абяцаньні? Ці скончылася беларуская рэвалюцыя?
    На гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце адказваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Вадзім Мажэйка.
    36 min
  • Ці заставацца Беларусі пасьля Лукашэнкі ў саюзах з Расеяй?
    Як павінныя будавацца адносіны з Расеяй будучай Беларусі без Лукашэнкі? Ці варта Беларусі заставацца ў тых саюзах з РФ, у якіх яна знаходзіцца зараз – у саюзнай дзяржаве, АДКБ і Эўразійскім эканамічным саюзе? Як магчыма, застаючыся ў саюзах з Расеяй, не ўцягвацца ў яе канфрантацыю з Захадам?
    35 min
  • Год рэвалюцыі
    Чаму ў Беларусі адбылася рэвалюцыя, якую мала хто прадказваў? Калі б не падтрымка Расеі, Лукашэнка сышоў бы? Ці прайграў гандызм у Беларусі? Чаму рэвалюцыя адбылася пад бел-чырвона-белым сьцягам?
    Над гэтымі пытаньнямі ў Праскім акцэнце разважаюць заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости» Пятро Кузьняцоў і палітолягі Андрэй Казакевіч, Арсен Сівіцкі і Арцём Шрайбман.
    41 min
  • Санкцыйны бізун для Лукашэнкі/ Санкционный кнут для Лукашенко
    Які прынцып уключэньня асобаў у санкцыйны сьпіс – датычнасьць да рэпрэсіяў ці апаратная «вага»? Ці далі эфэкт папярэднія санкцыі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць беларускі і польскі палітолягі Кацярына Шмаціна і Каміль Клысінскі.
    25 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…